Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 1,021

Тыдзень 5,695

Месяц 11,604

Усяго 357,149

 Shuneucy ПMK 46 00

 

85 гадоў Глыбоцкаму раёну

Адно з вядомых прадпрыемстваў на Глыбоччыне – перасоўная механізаваная калона № 46 меліярацыі (ПМК-46).

Дзякуючы яе работнікам сельскія гаспадаркі раёна пашыраюць свае сельгасугоддзі. Меліяратары  прыходзяць на заросшыя хмызняком, забалочаныя плошчы – і вяртаюць іх гаспадаркам у стане, прыгодным для вырошчвання сельскагаспадарчых культур. Аграмеліярацыйныя мерапрыемствы, што праводзяцца на гэтых плошчах, уключаюць планіроўку паверхні, узорванне, дыскаванне, знішчэнне кустоўя, хмызняку, пустазелля, выдалення камення, адвод лішкаў вільгаці з паверхневага і ворыўнага слоя глебы, стварэнне неабходных дадатковых запасаў вільгаці ў глебе. 

ПМК “Меліяводгас” была створана 1 лютага 1973 года на базе былога калгаса "Парыжская камуна". Узначаліў новую арганізацыю ПМК-46  Шаламіцкі Леанід Пятровіч. У спадчыну ад былой гаспадаркі новай арганізацыі засталіся адміністрацыйны будынак, клуб, бібліятэка, магазін і двухсямейны дом у вёсцы Шунеўцы.

З першых дзён  стварэння  ПМК-46  тут працавалі галоўны бухгалтар Галубоўская  Яўгенія Антонаўна, бухгалтар па аўтатранспарту Дзягель Галіна Васільеўна, намеснік дырэктара па механізацыі Балтушкін Віктар Мікалаевіч,   машыністы Самуйла Генрых, Кірылаў Васіль, Сырапятка Пётр, Заблоцкі Іван,  трактарыст Зубко Фёдар, шафёр Квач Іван, Заблоцкі Пётр, Цяліца Мікалай,  вартаўнік Катовіч Валянціна і інш.

Rindenok I. I. Shuneucy ПMK 46Напрыканцы 1976 года калектыў ПМК “Меліяводгас” узначаліў Рындзёнак Іван Іосіфавіч. З прыходам новага кіраўніка пачаўся актыўны рост прадпрыемства і добраўпарадкавнне населенага пункта. Была заасфальтавана дарога Глыбокае – Шунеўцы і пачаўся рэгулярны рух прыгараднага аўтобуса. Пабудаваны дзіцячы сад і гандлёвы цэнтр. У 1978 годзе 54 сям’і засяліліся ў два новыя добраўпарадкаваныя дамы з газам, вадой і іншымі камунальнымі выгодамі. Пачалося будаўніцтва інтэрната для працаўнікоў. За пяць год 150 маладых сямей атрымалі кватэры.Shuneucy ПMK 46 1

У 1981 годзе ПМК-46 заняла 1-е месца ў трэсце “Полацкводбуд” і 2-е – у Міністэрстве меліярацыі воднай гаспадаркі БССР па выніках працы.  У 1984 годзе калектыў узнагароджаны Ганаровай граматай калегіі Мінводгаса СССР і прэзідыума ЦК прафсаюза работнікаў сельскай гаспадаркі як пераможца ва Усесаюзным аглядзе па шырокаму ўкараненню брыгаднага гаспадарчага разліку ў будаўнічых арганізацыях.

У 1986 годзе калектыў калоны ПМК-46 стаў пераможцам рэспубліканскага сацыялістычнага спаборніцтва. Дзякуючы ўмеламу кіраўніцтву Рындзёнка І.І. на працягу 30 гадоў ПМК-46 лічылася адной з лепшых калон не толькі ў Віцебскай вобласці, але і ў рэспубліцы. У жніўні 2004 года  ПМК аб’ядналі з Глыбоцкім ПМС. Калектыў  павялічыўся, прыбавілася  і тэхнікі, пашырыўся і аб’ём работы. Прыйшлі і новыя спецыялісты- вопытныя, адказныя і мэтанакіраваныя.

Tonkonog E. Shuneucy ПMK 46

У 2006 годзе на пасаду дырэктара  “Глыбоцкая ПМК меліяводгас” прызначаны Танканог Эдуард Аляксеевіч, які ў свой час быў начальнікам Глыбоцкай ПМС. Па выніках работы за 2013 год Танканог Э. С. удастоены званняў “Лепшы кіраўнік года” і “Чалавек года Віцебшчыны”.

За гады існавання прадпрыемства змяніла некалькі назваў, аднак асноўны профіль дзейнасці застаўся ранейшым - мелірыятыўнае будаўніцтва. Сёння прадпрыемства  “Глыбоцкая ПМК меліявадгас”  займаецца абслугоўваннем, рамонтам і рэканструкцыяй мелірыятыўнай сеткі на тэрыторыі Глыбоцкага раёна, што складае  25% ад аб’ёма выконваемых работ, астатнія 75%- агульнабудаўнічыя.

 

Shuneucy ПMK 46 4За 37 год  існавання прадпрыемства было ўведзена ў эксплуатацыю 33 764 га асушаных зямель, пабудавана 222 км. дарог, уведзена ў эксплуатацыю гідратэхнічных збудаванняў-935 шт., у т.л. 53 масты, пабудавана 3 пруды аб’ёмам 1530 тыс.м.куб. ПМК мае сучасную тэхніку - пагрузчык”Амкадор”, сем самазвалаў, новыя мелірыятыўныя машыны, касілкі, бетонамяшалкі, трактары, японскій экскаватар  “Хітачы” і іншую тэхніку.

 

Polidovec A. Shuneucy ПMK 46

 

З сакавіка 2023 года арганізацыю ўзначаліў малады кіраўнік Палідавец Аляксандр Расціслававіч.

УП “Глыбоцкая ПМК меліяводгас” заслужана займае лідыруючае месца сярод меліяратыўных прадпрыемстваў Віцебшчыны.

Мясцовыя майстры-умельцы для ўвекавечання свайго прадпрыемства стварылі міні-шэдэўры – тэхніку, на якой амаль паўстагоддзя працуюць работнікі ПМК-46.

Shuneucy ПMK 46 2Shuneucy ПMK 46 3