"Ко΄зел" у Глыбоцкай раённай бібліятэцы

Нарэшце выстава “Дуда мая ты спеўная”, якая месціцца ў чытальнай зале Глыбоцкай раённай бібліятэкі, набыла сваю дуду!
Ёю стала міні-копія “ко΄зела”, т.зв. "дуды велікапольскай", якую бібліятэка атрымала ад шаноўных гасцей – дударскага калектыву “Казляры са Збоньшыня”.
Па расказах Віталя Воранава, белы ко΄зёл называецца “вясельным”, у адрозненне ад чорнага – “шлюбнага”. Чым вяселле ад шлюба адрозніваецца, мы можам толькі здагадвацца ))). Але нас радуе, што наведвальнікі выставы могуць больш уважліва разгледзіць макет такога незвычайнага музычнага інструменту.
Бібліятэкарам вельмі прыемна, што выстава папоўнілася новымі экспанатамі і фотаздымкамі дудуароў. А жыхары Глыбокага падчас выступлення дударскага калектыву “Казляры са Збоньшыня” пазнаёмілася з носьбітамі старажытнай музычнай культуры Польшчы.
- 1670
