Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 847

Тыдзень 5,521

Месяц 11,430

Усяго 356,975


20170505 123136 01

 

Міжнародны фестываль дудурскіх рэгіёнаў "Дудурскі рэй" адбыўся, але рэха яго яшчэ гучыць сярод размоў глыбочан, на старонках перыёдыкі, ў сацыяльных сетках. Нам жа хочацца больш падрабязна распавесці пра адзіную на бібліятэчнай прасторы Беларусі тэматычную выставу "Дуда мая ты спеўная", на якой прадстаўлены выданні мастацкага і даследчага зместу, у якіх узгадваецца музычны інструмент дуда і музыка-дудар. 

P5060584Прэзентацыя выставы прайшла вельмі шыкоўна. Бібліятэка яшчэ не вітала ў сваіх сценах такой прадстаўнічай міжнародной супольнасці, прадстаўнікоў амаль што ўсёй Еўропы. Сярод гасцей былі музыкі з Беларусі (Мінск),  Бельгіі, Вялікабрытаніі (Шатландыя), Польшчы (Вялікпольшча), Расіі (Карэлія), Чэхіі (Маравія). Было прыемна бачыць сярод гасцей прадстаўнікоў мясцовых самакіраванняў з суседніх Латвіі (Даўгаўпілс) і Літвы (Швянчоніс). 

На выставе "Дуда мая ты спеўная" прадстаўлены літаратурныя творы беларускіх і замежных паэтаў і пісьменнкаў. Сярод найбольш вядомых паэтычных твораў -  вершы Я.Купалы "Важна рэй Ігнат Буйніцкі ў нашых танцах водзіць..." і Ф.Багушэвіча "Мая дудка", паэма К.Вераніцына “Тарас на Парнасе”, вершы глыбочан Янкі Пачопкі і Віталя  Гарановічапаэтычныя творы Цёткі, А.Русака, А.Міцкевіча,  Я.Райніса  і іншых паэтаў розных стагоддзяў.

20170512 10261420170512 102624

 20170512 102544

 

 

 

 

Празаічныя творы прадстаўлены апавяданнямі В. Ластоўскага і З.Бядулі з аднайменнай назвай  “Дудар”, раманам Ул.Караткевіча "Хрыстос Прызямліўся ў Гародні", трылогіяй К.Акулы "Гараватка", у якіх дудары з'яўляюцца сімвалам нацыянальнай ідэі. 38 літаратурных мастацкіх твораў і 6 даследчых работ з 17 вядомых прадстаўлены на выставе. Упэўнены, што гэта далёка не ўсе творы і будзе працягнута пошуковая работа па збору матэрыялаў аб дудзе і дударах. 

20170512 102837

Прыемна, што выстава папоўнілася выданнямі аб дударстве на Польшчы і фотаздымкамі вядомых польскіх дудароў, якія падараваў Я. Яскульскі, дырэктар Музея музычных інструментаў ў Познані. З трох электронных носібітаў, падараваных дударамі Д.Дзёміным (Карэлія) і Л.Дэвідсанам (Шатландыя), пачалося калекцыяніраванне аўдыя і відэяносьбітаў дударскай тэматыкі. Спадзяёмся, што да наступнага фэсту выстава папоўніцца новымі экспанатамі.

20170512 10285520170512 103128

P5060538P5060554P5060546 0000

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

20170512 102701Трэба сказаць асобна, што выстава сфарміравалася дзякуючы ініцыятыве і падтрымцы Віталя Воранава, які прэзентаваў бібліятэцы выданні мінулага стагоддзя. 

 Але свята было б не поўным, калі б на ім не адбылося нечаканых  сустрэч, знаёмстваў і адкрыццяў. Так, мы пазналі што госць з Карэліі, выканаўца музыкі на эстонскай дудзе Дмітрый Дзёмін - ураджэнец Глыбокага, і да таго яшчэ ўнук Алеся Дубровіча, глыбоцкага паэта, бюст якога ўстаноўлены на Алеі знакамітых землякоў.

57401Другой прыемнай нечаканасцю для нас стала адкрыццё таго, што аўтарам выцінанкі, якая вельмі аздобіла выставу, з'яўляецца супруга беларускага госця-дудара Дзяніса Сухога - Наталля Сухая. Як аказалася, яе работа ўжо стала сімвалам мінскага дударскага фэсту!Suhaya Natallya

Наталля Сухая сябра Беларускага Саюза  майстроў народнай творчасці, майстар выцінанкі і ўзначальвае секцыю выцінанкі ў Саюзе, займаецца арганізацыяй выстаў  і іншых мерапрыемстваў па гэтаму віду народнай творчасці, з'яўляецца аўтарам праекта "Папяровы Сусвет". Наталля - адзін з аўтараў кнігі "Мая выцінанка", якая вытрымала ўжо два перавыданні.  Спадзяёмся, што Наталля будзе госцяй дударскага фэсту ў Глыбокім у наступным годзе.

Suhaya Natallya 2

Suhaya Natallya 3