Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 783

Тыдзень 5,457

Месяц 11,366

Усяго 356,911

 BELTA

 БЕЛТА+

Трапна заўважана: кожнага творцу нараджае свая эпоха, а фарміруе атмасфера ўспрымання праўды жыцця і гісторыі. Прасачыць гэтыя ўзаемасувязі дазваляе і творчасць майстра, чые знакамітыя творы хаваюцца пад вокладкай…

…чарговага, 28-га, тома «Сасна пры дарозе» серыі «Залатая калекцыя беларускай літаратуры». Раман «Сасна пры дарозе», аповесць «Развітанне ў Кавальцах» і яшчэ шэраг апавяданняў, што склалі гэту кнігу, належаць пяру народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі. «Хранитель духовного наследия» – пад такой красамоўнай назвай нядаўна прайшла тэматычная выстава, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння выдатнага творцы.

З дзяцінства ён палюбіў літаратуру, пісаў артыкулы, вершы, але раптам усё было адкінута ўбок: вайна – і сямнаццацігадовы хлопец стаў сувязным камсамольскага падполля, партызаніў. Ваяваў на фронце.

Раман «Сасна пры дарозе» якраз і расказвае пра маладых падпольшчыкаў, якія здолелі выстаяць у змаганні з ворагам, трымаючыся, як тая сасна пры дарозе, пры моцным ветры. Гэты твор адзін з першых у беларускай літаратуры, у якім праўдзіва адлюстраваны адчай сорак першага года, пачатак партызанскага руху, жыццё вяскоўцаў пад акупацыяй. Што да аповесці «Развітанне ў Кавальцах», то вядомы расійскі літаратуразнаўца Дзмітрый Ліхачоў так вызначыў яе сутнасць: «Які высокі сум!» Філасофскай глыбінёй прасякнуты многія творы Івана Навуменкі, якім ён даў жыццё ў 1970–80-х. Як казаў сам Майстра, «часы заўсёды аднолькавыя», і сучасны чытач, несумненна, з цікавасцю адкрые для сябе сюжэтныя перыпетыі і няпростыя лёсы герояў.

 Святлана ПРОТАС

 На пошукі будучыні адправімся разам з героямі аднайменнага рамана славутага беларускага пісьменніка, драматурга і публіцыста, літаратурнага крытыка і перакладчыка, 125-годдзе з дня нараджэння якога адзначалі летась, а значыць, актыўна знаёміліся з новымі перавыданнямі яго прозы. Новы «Зборнік твораў» Кузьмы Чорнага ў сучасным фармаце «Чытай і слухай» – на чарзе. Кнігу складаюць аповесць «Насцечка», раманы «Макаркавых Волька», «Зямля» і «Пошукі будучыні». Апошні Кузьма Чорны напісаў у 1943–1944 гадах, а падзеі ў рамане адбываюцца паміж Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнамі.

Вядома, што пасля перанесенага інсульту пісьменнік пачаў страчваць зрок, таму браў аркуш паперы, клаў на яго трафарэт і, намацваючы пальцамі радкі, пісаў. Так і нарадзіўся раман «Пошукі будучыні», адзін з найлепшых у творчасці Кузьмы Чорнага. Ён пра сяброўства і каханне, сям’ю і родную зямлю, пра мары аб нязведаным і пра выбар, які робяць героі, ідучы ў новы дзень. Праўда ў тым, што выбар гэты не бывае лёгкім і кожны дзень зноў паўстаюць пытанні і праблемы. Словам, ёсць над чым пафіласофстваваць.

 Святлана ПРОТАС

«Сустрэча вясны на Сатурне», «Ноч на Марсе», «Аргентанія»… Падобна на назвы фантастычных аповесцей, але гэта пералік работ знакамітага нашага земляка. Менавіта яго творчасці прысвечаны своеасаблівы фотаальбом «Язэп Драздовіч» з тэкстам на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай. Заклікаю не прапусціць кароткі аповед пра жыццё вялікага талента, пагартаць старонкі, на якіх змешчаны фота карцін. Так натхняе! Асабіста мяне яшчэ і таму, што сустракаліся на маім жыццёвым шляху людзі, якія бачылі майстра, памяталі, якой неверагоднай была яго творчасць…

Урэшце толькі касмічнай тэматыцы Драздовіч прысвяціў больш за сто твораў, што склалі цыклы «Жыццё на Сатурне», «Жыццё на Марсе» і «Жыццё на Месяцы». Ідэі прыходзілі майстру ў дзіўных снах, у якіх ён бачыў таямнічыя гарады, незямную дзіўную прыроду, жыццё іншапланецян. Язэп называў іх «астральнымі падарожжамі-палётамі». Раніцай рабіў падрабязнае апісанне ўбачанага, ілюстраваў малюнкамі і картамі, складзенымі ў графічныя альбомы. «Магчыма, што некаторыя… чытачы знойдуць, што ўсё тое, што я тут апісваю… ёсць ні што іншае, як толькі мары, палёты і фантазіі… Прыйдзе час, калі паездка на Месяц стане не толькі магчымай, як і цяпер узлёт машынаю на завоблачча», – пісаў Драздовіч у дзённіку.

Святлана ПРОТАС

Розных пакут ды выпрабаванняў поўнае жыццё любога чалавека. Але ж некаторым шчасціць: іх талент высока цэняць пры жыцці, а пасля смерці нават прыходзіць сапраўдная слава. Вось так залатымі літарамі запісана ў нашу гісторыю імя чалавека, якому ўкладальнікі прысвяцілі грунтоўны, прыгожы, выраблены ў падарункавым фармаце альбом «Напалеон Орда» з уступам на беларускай і рускай мовах. Орда – фігура незвычайная. Без усякага перабольшання пра яго кажуць як пра найбольш адоранага беларускага творцу ХІХ стагоддзя. Знакамітага яшчэ пры жыцці мастака, кампазітара, піяніста, педагога і асветніка высока цанілі Ферэнц Ліст, Фрыдэрык Шапэн, Адам Міцкевіч ды іншыя сучаснікі. Нягледзячы на выдатныя здольнасці і поспехі ў музычнай творчасці, грамадскай і асветніцкай працы, найбольшую славу Напалеону прынесла выяўленчае мастацтва. Ён пакінуў шмат жывапісных і графічных работ, якія нарадзіліся ў выніку незлічонай колькасці падарожжаў па розных краінах і, вядома, па радзіме. Вобразы роднага краю засталіся самай каштоўнай візуальнай крыніцай па айчыннай гісторыі. Знаёмства з імі будзе захапляльным для ўсіх, хто цікавіцца сваёй мінуўшчынай.

Святлана ПРОТАС