Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 867

Тыдзень 5,541

Месяц 11,450

Усяго 356,995

 Kniga 3

 

mainСучасную беларускую літаратуру сёння цяжка ўявіць без аднаго з самых папулярных, самых запатрабаваных і, галоўнае, самых цікавых і неардынарных аўтараў — вядомай пісьменніцы, паэтэсы, драматурга, журналісткі, даследчыцы Людмілы Рублеўскай.

5 ліпеня яна адзначыла сваё 60-годдзе. Нарадзілася ў сям’і служачых у Мінску. Скончыла аддзяленне архітэктуры Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума (1984). Працавала ў канструктарскім бюро на ВА «Гарызонт» тэхнікам-архітэктарам. Вучылася на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве (1986—1987), затым перавялася на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, які скончыла ў 1994 годзе. Працавала загадчыцай аддзела крытыкі ў часопісе «Першацвет», загадчыцай аддзела мовы ў газеце «Наша слова». З 1996 года працавала ў аддзеле крытыкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», з 2002 — рэдактаркай аддзела літаратуры. З 2003 па жнівень 2020 года працавала аглядальніцай аддзела культуры газеты «СБ. Беларусь сегодня». З верасня 2020 года працуе ў газеце «Звязда» загадчыцай аддзела культуры.

У 2002 годзе разам з мужам Віктарам Шніпам пры газеце «Літаратура і мастацтва» стварыла літаратурную суполку «Літаратурны квартал», які з цягам часу перарос у «Літаратурнае прадмесце», кіраўніца літаратурнай суполкі.

Дэбютавала вершам у 1983 годзе ў газеце «Знамя юности».

Гісторыяцэнтрычныя творы Людмілы Рублеўскай некаторыя беларускія крытыкі пахвальна параўноўваюць з «меладраматычнымі інтэрпрэтацыямі» мастацкіх ідэй Уладзіміра Караткевіча. Так, падзеі ў яе рамане «Золата забытых магіл» (2005) адбываюцца паралельна ў найбольш цікавыя для Караткевіча часы паўстання Кастуся Каліноўскага і ў наш час. А гераіня аповесці «Пярсцёнак апошняга імператара» (2005) спазнае трагічную і гераічную гісторыю свайго роду, які выяўляецца каралеўскім.

Запамінаюцца чытачам не толькі выкшталцоныя сюжэтныя лініі, непрыдуманы каларыт стагоддзяў і эпох, цікавосткіimages з жыцця магнацкіх родаў, але і самабытная беларуская мова пісьменніцы.

Мае 9 зборнікаў паэзіі, выйшла 7 асобных кніг прыгодніцкага рамана «Авантуры Пранціша Вырвіча» серыі «Святло Мінуўшчыны”. Піша кнігі для дзяцей. Усім вядомы казкі «Прыгоды мышкі Пік-Пік, «Карона на дне віра, альбо Казкі з хутара Юстыны». Аўтар драматычных паэм, зборніка гістарычных эсэ.

Яе творы перакладзены на рускую, нямецкую, англійскую, французскую, балгарскую, польскую і дзясяткі іншых моў. Асобныя яе драматычныя творы ставіліся на сцэнах беларускіх тэатраў. Па драматычнай паэме “Апошняя з Алелькавічаў” зняты аднайменны відэафільм (1999 год).Таксама Людміла Рублеўская выступае ў друку як крытык і літаратуразнаўца.

За сваю творчасць узнагароджана прэміямі: імя Францішка Багушэвіча, за раман «Сутарэнні Ромула», Саюза журналістаў Беларусі «Залатое пяро», «Залаты апостраф», «Кніга году-2015» за раман «Авантуры студыёзуса Вырвіча» і інш. Уладальніца медаля Францыска Скарыны.

Фонд Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі мае шматлікія творы пісьменніцы. Заходце ў бібліятэку, знаёмцеся з творчасцю Людмілы Рублеўскай, чытайце яе кнігі!