Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 850

Тыдзень 5,524

Месяц 11,433

Усяго 356,978

MOVA 9

 

На абанеменце Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі – навінкі беларускай літаратуры

📕 Віктар Праўдзін "Непераможны злом"
У рамане «Непераможны злом» Віктар Праўдзін, абапіраючыся на ўжо вядомую гістарычную праўду (кнігу «Што Бог пашле, тое і буду цярпець», выдадзеную пад кіраўніцтвам Праасвяшчэннага Ігнація епіскапа Полацкага і Глыбоцкага), прапаноўвае чытачам мастацкую версію жыцця і заўчаснай смерці ў 1919 годзе іерэя Канстанціна Жданава, настаяцеля Свята-Успенскага храма, што ў Шаркаўшчыне.
🖍Канстанцін Жданаў (1875-1919) — праваслаўны святар, ахвяра бальшавісцкага тэрору, кананізаваны ў 2011 годзе Беларускай Праваслаўнай Царквой, мучанік за веру.
Мясцовае насельніцтва дзесяцігоддзямі захоўвала памяць пра айца Канстанціна Жданава. У 1995 годзе ў шаркоўшчынскай царкве пачалі служыць адмысловыя набажэнствы ў памяць святара-мучаніка. У 2010 годзе Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл даў блаславенне на кананізацыю святара. Урачыстае далучэнне айца Канстанціна Жданава да ліку святых адбылося 4 чэрвеня 2011 года ў Свята-Уваскрасенскім храме Дзісны. У гэтым жа храме цяпер захоўваюцца мошчы мучаніка.

📓"Іван Шамякін" (Жыццё знакамітых людзей Беларусі)
Кніга з’яўляецца літаратурнай мазаікай, складзенай з фрагментаў успамінаў самога Івана Шамякіна, яго родных, сяброў, паплечнікаў, з дакументаў, артыкулаў і са шматлікіх фотаздымкаў, якія дазваляюць у храналагічным парадку, год за годам, ствараць адмысловы жыццяпіс пісьменніка і спрыяюць больш глыбокаму разуменню яго асобы.

📚 🖍У «Нататніку для паэзіі» змешчаныя творы, напісаныя Віктарам Шніпам са снежня 2019 года па верасень 2023. Чытаючы анатацыю, Вы, шаноўны чытач, хочаце даведацца, ці варта гэтую кнігу прачытаць. Варта, калі Вы любіце творчасць яго настаўнікаў у паэзіі — Міхася Стральцова, Алеся Разанава, Яўгеніі Янішчыц... І ўсё ж ён, Шніп, іншы, чым ягоныя настаўнікі.
🖍 «Заўтра была адліга — 4» — працяг дзённікавага рамана паэта, пачатак якога прыйшоў да чытачоў праз кнігі Віктара Шніпа «Пугачоўскі цырульнік» (2013), «Заўтра была адліга» (2015), «Трава бясконцасці» (2018), «Заўтра была адліга — 2» (2022) і «Заўтра была адліга — 3» (2023).
Пра што ж працяг рамана?
Калі коратка — пра штодзённасць, якую ўсе мы пражываем і часта нічога для памяці не заўважаем. Аўтар не толькі заўважыў, але і занатаваў яркія моманты з быцця сваіх родных і блізкіх, нечаканыя факты з біяграфій вядомых людзей, мітрэнгі рэдактарскай працы, вандроўкі ў снах і наяве, а таксама вершы, якія нечакана прыдумаліся ў дарозе. І ўсё гэта разам сплялося ў цікавую празаічна-паэтычную гісторыю, чытаючы якую можна і засмяяцца, і заплакаць, і задумацца.

📚 У серыю "Бібліятэка беларускай аповесці" ўключаны:

📗 Алесь Жук "Паляванне на апошняга Жураўля"; Анатоль Кудравец "Раданіца"; Янка Сіпакоў "Усе мы з хат"
У аповесцях паказана жыццë вëскі 60—70-х гадоў, калі набіраў хуткасць працэс урбанізацыі. З любоўю аўтарамі выяўлены своеасаблівы свет вëскі, які прыцягвае духоўнымі традыцыямі, асаблівым стаўленнем да зямлі-карміцелькі, дзівоснай прыродай, народнай мудрасцю.

📗Алесь Адамовіч "Хатынская аповесць", Барыс Сачанка "Апошнія і першыя"
«Хатынскую аповесць» і «Апошніх і першых» аб’ядноўвае тэма, звязаная з трагічнымі і жудаснымі старонкамі Вялікай Айчыннай вайны: знішчэннем карнікамі мірных жыхароў беларускіх вëсак.
Шчымлівая праўдзівасць твораў абапіраецца найперш на ўласныя ўспаміны аўтараў, для якіх вайна — гэта тое, што на ўсë жыццë пякучым болем засталося ў іх памяці.