Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 867

Тыдзень 5,541

Месяц 11,450

Усяго 356,995

 Remark

Верасень 1937-га. Венецыя, кавярня «Лідо». Марлен Дзітрых за столікам з рэжысёрам Штэрнбергам. Да іх падыходзіць знаёмец рэжысёра, змрачнаваты высокі мужчына — тонкія рысы, пачуццёвы рот і вочы драпежнай птушкі, ветліва вітаецца... Так пачалася адна з самых яркіх гісторый кахання.

Тым госцем быў нямецкі пісьменнік Эрых Марыя Рэмарк. У іх з Марлен аказалася шмат агульнага... Яна на той час была «зоркай аднаго фільма» і аніяк не магла паўтарыць поспех. Ён здабыў сусветную славу раманам «На Заходнім фронце без перамен» і ніяк не мог напісаць штосьці іншае... Абое пакінулі Германію, не жадаючы мірыцца з нацысцкай ідэалогіяй, абое там сталі забароненымі персонамі. Іх унутраныя комплексы супалі. Ён называў яе «пума» і прыдумаў сабе выратавальны ў зносінах з ёю вобраз — васьмігадовага Альфрэда, які яе замілоўваў. Яна лячыла яго ад дэпрэсіі і схільнасці да алкаголю. У рамане «Трыумфальная арка», які ён называў «наш раман», Марлен выведзена як даволі супярэчлівы і фатальны персанаж.

Яны ратавалі адно аднаго і мучылі, расставаліся, мелі іншых каханкаў... Да яго смяротнага ложка ў 1970 годзе яна даслала тэлеграму: «Любы Альфрэд, дасылаю табе ўсё маё сэрца».

З лістоў Рэмарка да Марлен склаўся раман... Лістоў Дзітрых амаль не захавалася — іх пасля смерці аўтара «Трох таварышаў» знішчыла яго жонка.

Памятаеце, як герой рамана Стэндаля Жульен Сарэль заваёўваў сэрца каханай, перапісваючы пранікнёныя лісты з пазычанага знаёмым збору? Далібог, пісьмы Рэмарка могуць служыць той жа мэце. Цытуй — і сэрца жанчыны скарыцца! Відавочная сублімацыя праз прыгожыя ўзнёслыя словы. Вялікая ілюзія і самападман. Уласна кажучы, тое, чым займаюцца блогеры ў сацыяльных сетках.

«Залатая мая, з вузенькімі скронямі і вачыма колеру марской хвалі, у дадатак я абяцаю табе ніколі не лаяцца з-за праклятай шаўковай коўдры, за якую чапляюцца пальцы ног...»

Неверагодную колькасць паэтычных параўнанняў знаходзіць аўтар: «Анёл заходняга акна», «Мара светлая», «Апасіяната»... «Мілая вясёлка перад адступаючай непагаддзю майго жыцця! Вецер, пацяжэлы ад вільгаці і пахаў далёкіх садоў, мяккі малады вецер з забытых лясоў, дзіцячы вецер над патрэсканымі, пасохлымі палямі майго быцця, птушыны крык над абвугленай раллёй, далікатная пастуховая дудачка адляцелых...»

У лістах усплываюць трывожныя рэаліі: перадваенная трывога, барацьба супраць гітлераўскай Германіі... І шмат, шмат пяшчоты.

Марлен Дзітрых, Эрых Марыя Рэмарк. «Скажы мне, што ты мяне кахаеш...» Эксклюзіўная класіка. Выдавецтва «АСТ», Масква, 2022.

Аўтар: Людміла РУБЛЕЎСКАЯ , "Звязда"