Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 867

Тыдзень 5,541

Месяц 11,450

Усяго 356,995

 Chytanne 4

Франсуаза Саган. Нерухомая навальніца. «Азбука-Класіка», 2022

У маім юнацтве раманы Франсуазы Саган, накшталт «Вітаю, сум» і «Трохі сонца ў халоднай вадзе», перадавалі адзін аднаму як забароненае чытанне. Жорсткая гульня пачуццямі, і аўтар не выносіць героям строгага вердыкту за амаральнасць... Зрэшты, у свой час і французскіх настаўнікаў 1950-х Саган моцна абурыла. Яе стыль даволі пазнавальны... Але ёсць твор, які ўспрымаецца трохі адрозна: «Нерухомая навальніца» — адзіны «касцюмны» раман пісьменніцы, дзеянне ў якім адбываецца ў XІX стагоддзі. Замкі, арыстакраты, балі, фатальныя прыгажуні і двубоі... Чытачы ў разгубленасці згадваюць Бальзака, Мапасана, нават Стэндаля... Для чаго Саган, бунтарцы 1960-х, спатрэбіўся гэты эксперымент? Нагадаю, што свой псеўданім яна ўзяла з раманаў Пруста, дзе ёсць герцагіня Даратэя Саган, яна ж прынцэса Курляндская. Пэўна, хацелася прымераць на сябе пышныя касцюмы і норавы той эпохі...

Аповед ідзе ад імя правінцыяльнага натарыуса Нікаля Ламона, які ўспамінае сваю маладосць і трагічнае каханне да арыстакраткі Флоры дэ Маржэлас. Спачатку Флора адказвае Ламону ўзаемнасцю... Але раптам з'яўляецца малады селянін і таленавіты паэт Жыльдас Касінад. Флора не можа не пакахаць натхнёнага і гожага юнака. Скандал... Сэрца Нікаля разбітае. Закаханыя з'язджаюць у Парыж... Але гэта толькі пачатак. Жыльдас дабіваецца славы, кароль нават надае яму дваранскае званне... І калі парачка вяртаецца ў замак Флоры, арыстакратычная грамада змушана іх вітаць...

Самы час для «жылі доўга і шчасліва». Але ж не — аўтарка ўводзіць у тэкст новую гераіню, злавесна-гожую і ўладную прыслугу Марту, якая скарае любога мужчыну. Самыя бліскучыя арыстакраты гатовыя дзеля яе на ўсё — і Жыльдас таксама. Саган намякае, што непераадольная перавага Марты ў яе «жывёльнай сіле», адмаўленні ад маральных меж... Пры гэтым красуня пагардліва адмаўляецца ад багатых падарункаў і прыватных прапаноў. Чым прыводзіць у разгубленасць высокамаральнага натарыуса Ламона, які, каб пазбавіць ад болю любімую Флору, спрабуе падкупіць Марту і змусіць пакінуць Жыльдаса...

У выніку сам Ламон робіцца ахвярай спакуснай прыслугі і ўвязваецца ў такое, што не мог уявіць. Жарсці, кроў, смерці...

Мне здаецца, аўтарка атрымала асалоду, ствараючы гэты карнавал, — цікава толькі, чыю маску прымярала: ці не Марты, якая прыўносіць вольныя норавы 1960-х у пачатак XІX стагоддзя, губіць фанабэрыстых арыстакратаў і гераічна гіне на рэвалюцыйных барыкадах?

«...я жадаю ўсім удзельнікам падзей — і катам, і ахвярам, і такім, як я, пасіўным назіральнікам — толькі аднаго: забыцця. Канчатковага, нястрыманага, свінцовага забыцця, такога ж цяжкога, як тое лета ў блаславёнай Аквітаніі, з яе звычайна такім мяккім кліматам».

Людміла РУБЛЕЎСКАЯ

Крыніца: https://zviazda.by/