Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 782

Тыдзень 5,456

Месяц 11,365

Усяго 356,910

 

 

Профессия библиотекарь

Гісторыя прафесіі

Сучаснасць:

Бібліятэкар 21 стагоддзя – гэта не проста супрацоўнік бібліятэкі, які выдае чытачам кнігі – гэта сувязное звяно паміж мірам інфармацыі, камп'ютарнымі тэхналогіямі і карыстальнікамі бібліятэк.

Бібліятэчная адукацыя – першы крок у авалоданні прафесіяй, пачатак руху да вяршынь прафесіяналізму, шляху, які працягнецца затым праз усё жыццё.

Работа ў бібліятэцы – гэта:

– абслугоўванне наведвальніка: дапамога карыстальнікам у пошуку і выбары дакументаў, іх выдача ў карыстанне на абанеменце і ў чытальнай зале, карыстанне пры  абслугоўванні камп'ютарнымі тэхналогіямі;
– забеспячэнне карыстальнікам доступу да баз дадзеных як набытых, так і уласнай генерацыі;
– выкананне вусных і пісьмовых запытаў карыстальнікаў, складанне бібліяграфічных паказальнікаў;
– камплектаванне фонду бібліятэкі, апрацоўка дакументаў, састаўленне і работа з каталогамі, базамі дадзеных;
– работа па ўліку і захаванню фонду, перавод дакументаў у лічбавы фармат;
–  арганізацыя кніжных выстаў, праглядаў літаратуры, правядзенне масавых мерапрыемстваў і інш.

Бібліятэкар павінен ведаць:

– асновы бібліятэчнай справы і бібліяграфіі;– асноўныя бібліятэчныя і тэхналагічныя працэсы;
– асновы інфармацыйных тэхналогій для арганізацыі дзейнасці ва ўмовах бібліятэк;
– тэарэтычныя і метадычныя асновы фарміравання інфармацыйнай культуры;
– формы, метады індывідуальнай і масавай работы з чытачамі;
– асновы працоўнага заканадаўства;
– правілы і нормы аховы працы і пажарнай бяспекі.

Бібліятэкар павінен умець:

– камуніцыраваць з наведвальнікамі, афармляць і выдаваць літаратуру на дом;
– арганізоўваць выставы, культурна-асветныя мерапрыемствы, гурткі і клубы рознай тэматыкі;
– ствараць і абслугоўваць электронныя каталогі, інтэрнет-сайты;
– прадастаўляць паслугі па захаванню і раздрукоўванню інфармацыі з электронных носьбітаў;
– працаваць з бібліятэчнай дакументацыю.

biblioteka 2 14Якасці, якія забяспечваюць паспяховасць выканання прафесійнай дзейнасці бібліятэкара:

– добрая памяць, якая неабходна для запамінання размяшчэння кніг на паліцах, сюжэтаў прачытаных твораў з мэтай ацэнкі і рэкамендыцыі чытачам;
– досыць хуткае чытанне, якое дазваляе ведаць змест як мага большай колькасці кніг;
– уседлівасць, уменне засяроджвацца на адной дзейнасці, здольнасць да хуткай змены дзейнасці (пры бесперапынным патоку наведвальнікаў);
– уменне хутка пісаць і друкаваць (пры наяўнасці камп’ютэрнага абсталявання);
– камунікабельнасць, карэктнасць у адносінах да ўсіх чытачоў, ветлівасць, спагадлівасць, непрадузятасць; 
– уменне слухаць суразмоўцаў і прызнаваць іх уласную кропку погляду, здольнасць адстаяць уласнае меркаванне без спрэчак і зняваг;
– адказнасць у адносінах да людзей і выкананай працы, пунктуальнасць, дакладнасць;
– адсутнасць эмацыйнага напружання пры працяглай манатоннай дзейнасці (афармленні дакументацыі) або пры адсутнасці суб’ектаў зносін;
– эмацыйная ўраўнаважанасць;
– неабходны абавзковы кантроль за сваімі эмоцыямі, іх праявамі;
– эстэтычнае пачуццё прыгажосці, якое дазваляе найбольш прывабна параіць літаратуру чытачам;
– начытанасць, шырокія веды ва ўсіх абласцях, звязаных з літаратурнымі творамі, аўтарамі.

Якасці, якія перашкаджаюць эфектыўнасці прафесійнай дзейнасці бібліятэкара:

– безадказнасць;
– няўважлівасць;
– эмацыйная нястрыманасць.

Калі вы вырашылі прысвяціць сябе прафесіі бібліятэкара, калі вы хочаце авалодаць спецыяльнымі ведамі, без якіх немагчыма працаваць у бібліятэцы, раім пайсці вучыцца:

УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”

Спецыяльнасць “Бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць” дае ўнікальную магчымасць навучыцца прафесійна ажыццяўляць пошук, апрацоўку, захоўванне і перадачу інфармацыі, ствараць электронныя інфармацыйныя рэсурсы розных відаў, у тым ліку базы дадзеных, электронныя бібліятэкі, электронныя калекцыі, віртуальныя выставы, мультымедыйныя даведнікі, інтэрнэт-сайты.

Атрымаўшы спецыяльнасць “Бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць”, вы зможаце знайсці прафесійнае прымяненне практычна ва ўсіх сферах.

УА “Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў”

Рыхтуе спецыялістаў па спецыяльнасці:
"Бібліятэчная справа” (кваліфікацыя “Бібліятэкар”)