Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 925

Тыдзень 5,599

Месяц 11,508

Усяго 357,053

kupala

 

Цікавыя факты пра вядомага класіка беларускай літаратуры  Янку Купала, якому 7 ліпеня спаўняецца 141 год з дня нараджэння.

       Род Купалаў паходзіць са збядненай шляхты. Калі ў дзеда Купалы не стала грошаў, каб заплаціць зямельны налог, яго з сям’ёй выкінулі з роднага дома Радзівілы (ім належыла зямля). Гэты факт і лёг у аснову драмы “Раскіданае гняздо”, напісанай Янкам Купалам.

     Імя Янка паэт выбраў не сам – так шчасліва распарадзіўся лёс. Пецярбургскі выдавец першага сборніка Купалы, не ведаючы адметнасцей беларускай мовы, замест Ян напісаў на вокладцы “Жалейкі” Янка. З таго часу Іван Луцэвіч вядомы нам як  Янка Купала. А прозвішча Купала звязана з днём нараджэння – 7 ліпеня, святам Купалле.

        Вершы Івана Луцэвіча натхнілі Гагарына. Маці першага касманаўта ўзгадвала, што, прачытаўшы “Хлопчык і лётчык”, маленькі Юра адразу пажадаў стаць падобным да героя твора. І, як вы ведеце, гэта дзіцячая мара споўнілася.

На вячорках Купала таньчыў толькі адну польку, таму што іншых танцаў ён не ведаў. А вучыцца танцам не хацеў, бо быў сарамлівым.

          У Вільні ў 1908 годзе Купала пазнаёміўся з актрысай Паўлінай Мядзёлкай. І ён закахаўся ў яе, бо яе імя нагадвала імя гераіні камедыі “Паўлінка”. Тая п’еса была пастаўлена ў 1912 годзе. Але ж бландын з вусікамі не змог захапіць сэрца прыгажуні, хоць слава пра яго, як аб паэце, ужо грымела, напрыклад, сярод прагрэсіўнай моладзі. Цёплыя пачуцці звязвалі Купалу са  шмат якімі паэтэсамі: літоўкай Лаздзінай Пеленай і беларускай Канстанцыяй Буйло. А жонкай, у студзені 1916 года, стала другая віленская сяброўка. Гэта была энергічная Уладзя Станкевіч, якая, дарэчы, мела  французскае паходжанне. Яна пражыла з Янкам Купалам 26 год, да яго трагічнай смерці.

           Літаратар меў хоббі - збіраў каменьчыкі. З любой паездкі прывозіў не сувеніры, а камяні, прычым самыя звычайныя. Памятаў, адкуль кожны з іх. Любіў перабіраць, бо гэта супакайвала. А часам Іван Дамінікавіч рассыпаў іх перад крэслам і проста глядзеў, уяўляючы, што адпачывае на моры. Менавіта так і называў паэт сваю калекцыю — “маё маленькае мора”. З часам гэта стала модна ў мінскім асяродку інтэлегентаў.

             Янка Купала выдатна гуляў у шахматы і заўсёды перамагаў Якуба Коласа ў гэтым спорце. Апошні штораз злаваўся і нават выходзіў з дому, каб супакоіцца. Гэта не перашкаджала класікам беларускай літаратуры сябраваць. Шмат пра іх адносіны можа сказаць фраза Івана Луцэвіча “Каласочак, мне так добра з табой маўчыцца”.

             У 1925 г. Беларусь шырока адзначыла 20-годдзе літаратурнай творчасці пісьменніка. У гонар юбілею Купала першым атрымаў ганаровае званне народнага паэта Беларусі.