Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 999

Тыдзень 5,673

Месяц 11,582

Усяго 357,127

 

Zhaete li vy

У рэйтэнгу самых папулярных беларускіх мастацкіх кніг 

Yakub Kolas Novaya zyamlya. Symonmuzyka sbornikпершае месца займае паэма Якуба Коласа “Новая зямля” (дата напісання 1911 – 1923 гг.). Паэма Я.Коласа з'яўляецца першым беларускім эпічным творам у гісторыі беларускай літаратуры. Яе называюць "энцыклапедыяй жыцця" беларускага сялянства, яна лічыцца класічным творам, а чытачы атрымліваюць асалоду ад цудоўнай паэзіі. Сам аўтар лічыў "Новую зямлю" асноўным творам за ўсю гісторыю сваёй творчасці.

 

 

  

Karatkevich Ul. Kalasy pad syarpom tvaimДругое месца адведзена раману У. Караткевіча  “Каласы пад сярпом тваiм” (дата напісання 1965 г.).  Самы цікавы і захапляльны твор беларускай літаратуры, які прымусіць вас на час выпасці з рэальнасці і, не адрываючыся, прагна праглынаць старонкі. Сюжэт апісвае падзеі ў Беларусі, якія адбываліся напярэдадні паўстання Каліноўскага ў 1863 годзе. Галоўным героем выступае Алесь Загорскі, нашчадак багатага шляхецкага роду, які вырас з моцным пачуццём любові да беларускага народа. “Каласы пад сярпом тваім” варта прачытаць не толькі таму, што там патрыятызм і Каліноўскі. Гэта проста вельмі цікавы раман, які лёгка можа стаць асновай для цудоўнага фільма ці серыяла.

101100424 0Трэццяе месца заняла  аповесць “Альпiйская балада”  Васіля  Быкава (дата напісання 1963 г.). Нездарма “Альпійская балада” ў многіх займае цэнтральнае месца на кніжнай паліцы. Імя Васіля Быкава вядома на ўвесь свет. У сваёй кнізе пісьменнік апавядае пра лёс двух ваеннапалонных – беларуса Івана  і італьянку Джуліі , якім удалося ўцячы з аўстрыйскага лагера. Паміж галоўнымі героямі ўзнікае гарачае і магутнае пачуццё, якое дадае сіл для барацьбы і выжывання. Дадзеная аповесць і праз гады мала каго пакідае абыякавым.

 

 

Melesh Ivan Lyudzi na baloceНа чацвёртым месцы -   раман “Людзі на балоце” Івана Мележа (дата напісання 1961 г.).  Лірычны раман пра жыццё на Палессі. Апісвае перамены ў глухой вёсцы, якая адрэзаная ад знешняга свету балотамі. Падзеі развіваюцца ў часы калектывізацыі, таму фонам сюжэту служаць шматлікія праблемы соцыума і адносін паміж сялянамі. Тым не менш,  у рамана магутны лірычны складальнік, кніга распавядае нам гісторыю кахання паміж маладымі сялянамі Ганнай і Васілём, глыбока раскрываючы характары герояў. Раман таксама каштоўны падрабязным апісаннем побыту, традыцый і культуры палешукоў, якія да гэтага часу адрозніваюцца ад астатніх беларусаў шэрагам асаблівасцяў.

  

Yanka Maўr Paleskiya rabinzonyПятае месца ў аповесці «Палескія рабінзоны» Янкі Маўра (дата напісання - 1932 г.). Беларускага Жуля Верна - Янку Маўра, які перш за ўсё пісаў для юных чытачоў, можна лічыць заснавальнікам прыгодніцкага жанру ў беларускай літаратуры. Твор, які сёння называюць бэстсэлерам, адна з самых любімых кніг сярод многіх пакаленняў школьнікаў. Пісьменнік  паказаў, што не толькі замежныя краіны могуць быць цікавымі для падарожжаў, але і ў родных мясцінах ёсць шмат займальнага і незвычайнага. Аўтар настолькі пераканаўча піша пра вандроўкі і прыгоды, што ў чытача не застаецца месца для сумневаў: Янка Маўр там быў і ўсё бачыў на свае вочы.

Крыніца : https://poshyk.info/belorusskie-knigi/ 

Усе гэтыя творы – беларуская класіка, гэта – гонар нашай краіны. Спадзяёмся, што вы чыталі  або чулі пра іх. Прапануем яшчэ раз узяць ў рукі адну з гэтых  кніжак і захапіцца цудоўным творам.

26.04.2022,  Татарчук А.М.