Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 850

Тыдзень 5,524

Месяц 11,433

Усяго 356,978

Leto v biblioteke 

IMG 20220628 115131У апошні час у рабоце дзіцячых бібліятэк з’явілася шмат новых нетрадыцыйных форм дзейнасці, якія закліканы садзейнічаць папулярызацыі кнігі і чытання ў грамадстве. Многія з іх ужо ўвайшлі ў практыку работы нашай бібліятэкі. На працягу трох гадоў мы выкарыстоўваем практыку правядзення прэзентацыі праграмы летняга чытання на бібліятэчным панадворку. І гэты год не выключэнне.

У апошнія дні чэрвеня мы запрасілі нашых чытачоў на забаўляльна-гульнявую праграму “Бібліятэка збірае сяброў”. Увазе дзяцей была прадстаўлена кніжная выстава-агляд “Летам адпачываем, чытаем і гуляем” з падраздзеламі “Хачу ўсё ведаць!”, “Акадэмія вясёлых кніг”, “Свет тваіх захапленняў”, якая іх зацікавіла і выклікала жаданне ўзяць кнігі дадому. Чытачы сталі ўдзельнікамі вуснага часопіса “Ёсць цуд на зямлі з назвай дзіўнай - кніга”. Гартаючы старонкі часопіса, дзеці прымалі ўдзел у віктарыне “Казачныя героі”, гульнях “Складзі прыказку”, “Адна літара”, “Салат з казак”, адгадвалі загадкі, знаёміліся з правіламі беражлівых адносін да кнігі, паўдзельнічалі ў размінцы “Калабок”. Гульні на свежым паветры, мы іх назвалі “Гульні нашага двара”, паднялі ўсім настрой і з’ядналі ўдзельнікаў.

20220628 105142Жадаючыя мелі магчымасць даведацца аб цікавых фактах з гісторыі шакаладу: дзе і як “расце” шакалад, як выглядаюць какава-плады і як з іх атрымліваюць шакалад, карысны ці шкодны шакалад і г.д. Дзеці прынялі ўдзел у гульні “Шакаладны шчасліўчык”, конкурсах “Шока-баскетбол”, “Шока-пазлы”, “Самы спрытны” і інш. Усе ўдзельнікі з задавальненнем згадзіліся адзначаць 11 ліпеня Сусветны дзень шакаладу.

Многа карыснага даведаліся  школьнікі з гадзіны цікавых паведамленняў “Маё хобі”. Спачатку дзеці вызначылі, што азначае слова хобі. Затым кожны распавядаў пра свой любімы занятак для вольнага часу, які прыносіць яму задавальненне. Гэта: малюнак, музыка, кулінарыя, бісер, рыбалка, вязанне, рэзьба па дрэву і г.д.  Жадаючыя расказалі пра хобі сваіх бацькоў (маркі, каляндарыкі, паштоўкі). Размова атрымалася цікавай і змястоўнай.

 

 

20220628 110638У рамках праграмы летняга чытання мы правялі чытанне на свежым паветры “Цікавае чытанне + гульня і забавы”. Падлеткі маглі выбраць кнігу для чытання на свой густ, а з маленькімі чытачамі бібліятэкар чытала казкі К. Чукоўскага.

Дзень настольных гульняў “Ігратэка ў бібліятэцы” ўжо мае сваіх пастаянных чытачоў-гульцоў, якія з нецярпеннем чакаюць гэтага дня.

Упершыню мы праводзілі конкурс малюнкаў на асфальце “Фарбы лета на асфальце”. Дзеці малявалі казачных герояў, жывёл, матылькоў, кветкі, паветраныя шарыкі і інш. Гэты занятак выклікаў цікавасць і вельмі спадабаўся гледачам.

         Усе мерапрыемствы, якія праводзіліся ў рамках прэзентацыі праграмы летняга чытання, выклікалі цікавасць да бібліятэкі і кнігі.

 

20220628 12235120220629 11125420220629 11300920220630 121211IMG 20220629 120705IMG 20220630 124426

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Загадчык Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі Андрыеўская