Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 1,001

Тыдзень 5,675

Месяц 11,584

Усяго 357,129

 Kvest 02

 

IMG 20220311 122618 1Пасяджэнне экалагічнага клуба “Жураўлік” у сакавіку ў Шунеўскай бібліятэцы праходзіла ў форме ўрока-квэста “Загадкі мудрага Пугача”. Напачатку мерапрыемства бібліятэкары прапанавалі дзецям паразважаць над словамі Р. Раждзественскага:

 “Я сарваў кветку, і яна завяла.

Я злавіў матылька,

і ен памёр у мяне на далоні.

І тады я зразумеў,

Што дакрануцца да прыгажосці

Можна толькі сэрцам.”

IMG 20220311 123348Затым пачтальён прынёс пісьмо ад “Мудрага Пугача”. У ім Пугач напомніў дзецям, што прырода – наш агульны дом і мы павінны берагчы яе. Прапанаваў праз пытанні ў канвертах, паказаць свае веданні жывельнага і расліннага свету, пра поры года і з’явы прыроды, але спачатку гэтыя канверты трэба было адшукаць.

Падзяліўшыся на дзве каманды, дзеці прыступілі да пошукаў. Першыя два канверты “схаваліся” на выставе “Пасябруй з прыродай”, адшукаўшы якія дзеці змаглі пазнаеміцца з птушкай – сімвалам Глыбоцкага раена – шпаком і з творамі пра поры года У. Ягоўдзіка. Паспяхова выканаўшы ўсе заданні, перамясціліся ў чытальную залу, дзе сярод часопісаў пра прыроду знайшлі наступныя два канверты з заданнямі. Неабходна было адказаць на пытанні інтэрактыўнай віктарыны “Лекавыя расліны” і праспяваць некалькі песен пра прыроду, з чым каманды выдатна справіліся. Потым адправіліся ў кнігасховішча, дзе знайшлі новыя заданні. Патрабавалася скласці правільна прыказку пра з’явы прыроды і без слоў паказаць розных жывёл. Праявіўшы знаходлівасць і артыстызм, усе выканалі заданні.

IMG 20220311 125122 1Затым зноў адправіліся ў чытальную залу выконваць заключнае заданне. Трэба было вакол намаляванай планеты размясціць карцінкі з выявай таго, што павінна быць на зямлі,што дзеці і зрабілі.

За актыўнасць і крэатыўнасць усе атрымалі салодкія прызы.

 

 

 

 

IMG 20220311 125609 1IMG 20220311 125913

 

 

 

 

 

 

 

 

12.03.2022г.  І. Нікіфаровіч, загадчык бібліятэкі