Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 925

Тыдзень 5,599

Месяц 11,508

Усяго 357,053

      01 4402

 23.09.20

Тэматычны семінар “Бібліятэка - цэнтр захавання народных традыцый” для  бібліятэкараў ДУК “Глыбоцкая ЦБС” прайшоў  на базе  Гатаўшчынскай сельскай бібліятэкі.   

IMG 3503d0c222bda427c26a728df7aec23a V11754fc353d6846a V11754fc353 V

 

20200917 101603

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Удзельнікі семінара пазнаёміліся з дзейнасцю бібліятэкі. Упрыгожвалі памяшканне выставы мясцовых умельцаў. Вызвала  вялікае ўражанне выстава вышываных абразоў "Да святыні душой дакраніся" Зінаіды Іосіфаўны Стахаевіч з в. Забор'е, прыцягнула ўвагу выстава калектыўных работ з бісеру ўдзельнікаў гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Маленькія чараўнікі" і алмазная вышыўка  Піскуновіч Ксенія, вучаніцы 9 кл., в. Гатаўшчына. (кіраўнік гуртка Пацянкоўская В.Ф., загадчык Гатаўшчынскага СДК). Сям'я Таісіі Анатольеўны і Сяргея Леанідавіча Пацеевых  прадставіла вынікі свайго захаплення - выпальвання па дрэве і вышыўцы. 

 

8989801IMG c8ccadcc69fff40234ad64a27237012c VIMG dc28bedb9ff4668dd106fe89945c4f5d V4402IMG d078fc00313af69fd59e9c54d091b87c V

 

 

Удзельнікі семінара з цікавасцю прагледзілі в/ф “Нематэрыяльная  культурная спадчына Глыбоччыны. Традыцыйная страва  “Клёцкі з душамі”, атрымалі метадычныя рэкамендацыі па тэме “Шпак - прыродны сімвал Глыбоцкага раёна”.  

 

 

 

 

 

 

Былі падведзены вынікі раённага бібліятэчнага агляду-конкурсу “Край мой родны – зямля Глыбоцкая”. Усяго было прадстаўлена 22 работы ў пяці намінацыях.

20200923 105936У намінацыі “Летапіс роднага краю” з 11 прадстаўленых работ лепшым прызнаны храналагічны летапіс  “Жыццё вёскі Бабічы і гаспадаркі “Залатая падкова” у датах і падзеях” Бабічоўскай бібліятэкі-клуба. Загадчык установы Сайкоўская Г.Ю.  паказала жыццё сваёй вёскі пачынаючы з ХУІІ стагоддзя і да нашых дзён.

Пяць работ удзельнічалі ў намінацыі “Падарожжа па роднаму краю”. Лепшымі прызнаны работы бібліятэкараў Гатаўшчынскай і Чарневіцкай бібліятэк.

 

 

 

 

 

20200923 10581320200923 105819

 

У намінацыі “Культура ў асобах” былі падрыхтаваны тры работы. Адной з лепшых стала работа супрацоўнікаў Дзеркаўшчынскай бібліятэкі. Бібліятэкары сабралі багата інфармацыі пра Лупач Сцепаніду Аляксандраўну – носьбіта традыцыйнай тэхналогіі выпечкі жытняга хлеба, які увайшоў ў Дзяржаўны спіс гісторыка- культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

 

 

 

 

 

20200923 10591220200923 161301Шунеўская сельская і Падсвільская гарпасялковая бібліятэкі абралі намінацыю “Майстры-умельцы нашага краю”.

Пра 14 майстроў, іх выставы і сустрэчы ў культустанове, расказалі ў сваёй рабоце бібліятэкары Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі, таму і выйшлі пераможцамі. 

 

 

 

 

 

 

20200923 155219У намінацыі “Сямейная чытацкая дынастыя” загадчык Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі Андрыеўская Т.І. прадставіла  матэрыял пра 14 самых актыўных чытаючых сямей бібліятэкі.

Віншуем бібліятэкараў з перамогай у конкурсе! Поспехаў і творчасці вам у працы!

 

 

 

 

 

Загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦРБ Татачук А.М.

23.09.2020