Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 1,116

Тыдзень 5,790

Месяц 11,699

Усяго 357,244

 

 

Гартаючы старонкі летапісу: Барок

https://vg-gazeta.by/2020/04/20/13561/

НАШ ГОРОД 

20.04.2020

 (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)

КорреспондентборокБратская могилаГлубокский историко-этнографический музей 622

Упершыню пытанне аб навядзенні парадку на брацкай магіле савецкіх ваеннапалонных ва ўрочышчы Барок разглядалася ў чэрвені 1946 года.

 

Начальнікам 5-ай часткі Полацкага абласнога камісарыята быў складзены акт абследавання стану магіл савецкіх воінаў на тэрыторыі раёна. У дакуменце знаходзім наступны запіс:

“В лесу «Борки» находятся два кладбища, где немецко-немецкие оккупанты расстреливали евреев, военнопленных и мирное население. Могилы погибших в порядок не приведены и вообще ничего не сделано по их благоустройству».

У мэтах выканання прадпісанняў, пазначаных у акце Полацкага абласнога камісарыята, выканкамам Глыбоцкага райсавета дэпутатаў працоўных 20 ліпеня 1946 года было прынята Рашэнне “Об устройстве братских могил и памятников воинам Красной Армии и партизанам, погибшим в боях в Отечественной войне 1941-45 гг». Рашэнне прадпісвала зацвердзіць тыпавы праект помніка для ўстаноўкі на брацкіх магілах,  выдзеліць сродкі на затраты па добраўпарадкаванню магіл з раённага бюджэту і закончыць работы да 7 лістапада 1946 года. Кіраўнікам устаноў і прадпрыемстваў рэкамендавалася шырока прыцягваць да выканання работ насельніцтва горада і раёна.

У лютым 1949 года задачы па добраўпарадкаванню брацкіх і індывідуальных  магіл воінаў Савецкай Арміі і партызан былі зноў разгледжаны на пасяджэнні выканкама Глыбоцкага райсавета дэпутатаў працоўных. Загадчыку раённай камунальнай гаспадаркі таварышу Гурчонку да 1 сакавіка 1949 года прадпісвалася прадставіць рахунак выкарыстання сродкаў на добраўпарадкаванне магіл і праект абеліска на могілках савецкіх ваеннапалонных у Барку.

 

Вось што пісала аб гэтым раённая газета “Сцяг камунізму” у 1949 годзе:

“Па ініцыятыве  партыйнай і камсамольскай арганізацый саўгаса “Азярцы” ў цэнтры пабудаваны помнік воінам, загінуўшым у баях за Радзіму. Такія ж помнікі пабудаваны і на брацкіх могілках у Залессі, Тумашах, каля педвучылішча. У бліжэйшы час будзе пабудаваны пяціметровы абеліск на брацкіх могілках у Беразвецкім бары”.

У жніўні 1959 года Глыбоцкі раённы камісар Ларын накіраваў ліст абласному ваеннаму камісару, у якім дакладваў аб тым, што: “в Глубокском районе ещё полностью не закончено оборудование братского кладбища в пос. БОРОК, в 3 км. от г. Глубокое, где захоронено свыше 27 тысяч наших военнопленных. Своими силами Райисполком не в состоянии закончить дооборудование кладбища. В 1958 году после длительной переписки через редакцию газеты «Красная звезда», Совет министров БССР, Облисполкомом было решено выделить Глубокскому району 50 тысяч рублей на дооборудование кладбища. Указанные средства до сего времени не выделены, а поэтому каких-либо работ в 1959 году по оборудованию кладбища не производилось».

У канцы гэтага ж года раённы камісар рапартаваў: “Всего в районе имеется 5 братских могил и одно воинское кладбище. На всех установлены фундаментальные обелиски. Воинское кладбище огорожено железной изгородью, а братские могилы огорожены деревянными. Братские могилы и воинское кладбище в течение всего года находятся в хорошем состоянии».

У 1961 годзе абноўлена афарбоўка абеліска і надпісаў на металічных дошках ва ўрочышчы Барок. У гэтым жа годзе было прынята рашэнне аб устаноўцы новага абеліска або помніка.

У 1964 годзе на месцы пахавання савецкіх ваеннапалонных быў устаноўлены новы абеліск з надпісам і скульптура савецкага воіна.

Аляксандр Хайноўскі,
старшы навуковы супрацоўнік 
Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея