Гадзіна духоўнасці ”Рождественская метель. Истории в снежных узорах‟ прайшла ў Глыбоцкай раённай бібліятэцы
В ее книгах вы найдете улыбариков и смешулек. Познакомились с писательницей Жанной Миус
«Культурная прастора»: ад мінулага да сучаснасці праз інавацыі
Новый проект Глубокской районной библиотеки
Выстава-прагляд «Зорны вяночак беларускіх пісьменнікаў» у Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы
Старэйшая жыхарка вёскі Чарневічы Ірына Юльянаўна Сямчонак адзначыла сваё 95-годдзе
Калядныя сустрэчы “Калядкі ідуць – радасць нясуць” у Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы
16 студзеня ў актавай зале Глыбоцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі сабраліся ўдзельнікі студыі паэтычнай творчасці “Сустрэчы для душы”: паэты, кампазітары, выканаўцы. ... Читать далее...
У апошні дзень мінулага года ўрад Беларусі зацвердзіў Дзяржаўную праграму «Культурная прастора». Яна распрацавана на 2026-2030 гады і павінна быць забяспечана фінансаваннем у памеры 2,29 мільярда рублёў, паведамілі ў ... Читать далее...
В новом году Глубокская районная библиотека бросает библиовызов читателям! ... Читать далее...
8 студзеня 2026 года адзначыла сваё 95-годдзе старэйшая жыхарка вёскі Чарневічы Сямчонак. ... Читать далее...
Падчас галоўных зімовых святаў у Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы прайшлі калядныя сустрэчы “Калядкі ідуць – радасць нясуць”. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-01-19

Зарегистрировалось:

293

Сёння 616

Тыдзень 616

Месяц 9,254

Усяго 283,683

 Vandrouka pa Glubochchyne 00

 ДУК "Глыбоцкая ЦБС"
Бортнікаўская сельская бібліятэка  
Турыстычны маршрут "Падарожжа па вёсцы Бортнікі і яе ваколіцах" 

Пункт 1. Крыж прыдарожны. 
З даўніх часоў на ўскрайку вёскі Бортнікі знаходзіўся прыдарожны крыж. Ён адпраўляе моладзь у новае жыццё і сустракае з дальняй дарогі. Крыж збірае жыхароў для алульнай малітвы, слухае  патаемнае, дае веруючаму супакой і паразуменне.
Адноўлены ў  1997 г.  жыхарамі в.Бортнікі па ініцыятыве ксяндза Люцыяна Паўліка, з'яўляецца аб'ектам клопату і ўвагі, узаемнымі намаганнямі тут падтрымліваецца чысціня і прыгажосць.

Пункт 2 . Бортнікаўская сельская бібліятэка-клуб 
У 1956-м годзе на цэнтральнай сядзібе калгаса "Шлях Леніна" у вёсцы Бортнікі быў пабудаваны сельскі клуб. Клуб меў невялікую глядзельную залу на сто месцаў, але іх хапала для правядзення сходаў працаўнікоў гаспадаркі, канцэртаў і вечарын, прысвечаных знамянальным датам. 
У гэтым будынку месцілася і бібліятэка, якая працуе і па сягоняшні час. Яна — адзіны культурна-інфармацыйны цэнтр вёскі Бортнікі Пліскага сельсавета, які захоўвае гістарычную спадчыну невялічкай вёсачкі. 
Мясцовыя жыхары прыходзяць сюды, каб даведацца пра апошнія навіны, абмеркаваць пачутае і прачытанае...  

 

Пункт  3. Камень з “рыбкамі”.
У двух кіламетрах ад Бортнікаў,  за 0,5 км на захад ад хутара Пацэвічаў, паблізу вёскі Багушэвічы, у хмызняку хаваецца валун ружовага граніту  даўжынёй — 2 м., шырынёй —1,5 м, вышынёй — 3 м. Па акружнасці — 5,5 м, аб'ем — 3,9 м3, вес — 5,0 тонн. 
Назва “Камень з рыбкамі” дадзена таму, што на бакавой роўнядзі валуна знаходзіцца ўключэнне (ксеналіт) іншай паводле саставу пароды – шэрага гнейсу і ў выглядзе пляскатага эліпса (0,85х0,25 м). Частка гнейсу разбурылася, у выніку чаго і ўтварылася паглыбленне, у верхняй частцы якога выступае яшчэ адзін эліпс меншых памераў. Магчыма, што прыродныя рысы гэтага ксеналіту былі яшчэ падпрацаваны рукой чалавека так, каб яго відарыс больш нагадваў рыбу.
Існуе паданне, што яго восі накіраваны на месца, дзе на глыбіні дзевяці метраў закапана 6 бочак з каштоўнасцямі на сем мільёнаў франкаў. Гэтыя каштоўнасці быццам былі нарабаваны салдатамі французскай арміі ў час вайны 1812 года Усяго бочак было сем, але адну салдаты разбілі і каштоўнасці распіхалі па кішэнях. Паводле падання, большая з гэтых рыбак (эліпсаў) паказвае напрамак, дзе знаходзіцца тое месца і адлегласць да яго, меншая – глыбіню, на якой закапаны скарб.
Але камень з рыбкамі як сведка ледніковага перыяду ў бортнікаўскай старонцы не адзін. Самым вялікім сярод зарэгістраваных у Глыбоцкім раёне камянёў з'яўляеца менавіта вялікі камень бортнікаўскі.  Вінакураў, В. Х. Культавыя камяні Глыбоччыны / В. Х. Вінакураў, Л. У. Дучыц, Э. А. Ляўко // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэд.: Б. І. Сачанка [і інш.]; маст. А. М. Хількевіч. — Мн., 1995. — С. 29. 

Пункт 4. Лес “Казённік”.
У канцы вёскі Бортнікі знаходзіцца лес з цікавай назвай “казённік. Да Вялікай Айчыннай вайны на тут рос стары і густы лес, які ў час вайны, застаўшыеся старыя, жанчыны і дзеці высеклі на дровы, каб сагравацца зімой, тапіць печ і варыць ежу.  
Пасля вайны было вырашана лес аднавіць. Дзяржаўная лясная гаспадарка дапамагла вяскоўцам. Лес быў пасаджаны, усе работы былі аплачаны казной. З таго дня лес называецца “казённікам” і радуе людзей  сваімі дарамі. 

 Пункт  5. Возера Закрэўскае
На адпачынак жыхары ідуць на штучнае возера ЗакрэўскаеЯно ўтворана ў 1963 годзе па ініцыатыве старшыні калгаса “Шлях Леніна” Фёдара Рыгоравіча Аніськовіча.  Назвалі вадаём па назве вёскі, размешчанай непадалёку.
Сельская гаспадарка нават спрабавала вырошчваць у ім рыбу.
Зараз гэта месца адпачынку мясцовых жыхароў і прыезжых унукаў. Гарадскім дзецям так прыемна ў летні дзянёк лавіць плотку, назіраць за лебедзямі і качкамі, купацца і загараць!

 

Пункт  6. Возера Парэччаўскае знаходзіцца паміж вёскамі Пратасы-Кукроўскія і Парэчча. Плошча люстэрка возера складае 0, 12 км.кв., даўжыня 0, 78 км, найбольшая шырыня – 0, 17 км. Даўжыня берагавой лініі складае прыблізна 1,8 км.
На захадзе возера злучана каналам Сунаўка (мясцовыя жыхары так яго называюць) з ракой Мнюта, на поўдні ручаём з безназоўным маленькім азярцом.
Існуе паданне, што на месцы гэтага маленькага возера некалькі  стагоддзяў назад стаяла царква. З-за дрэнных паводзін людзей, непавагі адзін да аднаго, царква  правалілася пад зямлю, а на яе месцы і з’явілася маленькае, але вельмі глыбокае возера.

Пункт  7. Свята-Вазнясенская царква ў в. Пратасы, або Парэчча.
Храм пабудаваны ў 2-ой палове XIX стагоддзя (прыкладна ў 1884 годзе) з цэглы.  Наведваюць Парэччаўскую царкву жыхары вёсак Парэчча, Пратасы, Бортнікі, Кукры і іншыя. Служыць у царкве святар з Чарневіч.

Бортнікаўская старонка не мае значных адметнасцяў,  архітэктурных і гістарычных помнікаў, знакамітых людзей. Тут не праходзілі вялікія баі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, не учыняў разгромы вораг. 
Але гэты куточак Глыбоччыны ў любую пару года прыцягвае  сваёй прыгажосцю. Ёсць дзе адпачыць і з асалодай правесці вольную хвіліну. Прыязжайце да нас і пераканаецеся самі!

Чакаем вас у вёсцы Бортнікі і яе ваколіцах!