Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 1,114

Тыдзень 5,788

Месяц 11,697

Усяго 357,242

 

 

2012 год

Любі і ведай свой край:

"Даследаванне каменных магіл ля вёскі Перавоз"

па матэрыялах навукова – краязнаўчай канферэнцыі

Сярэднявечныя пахавальныя помнікі  атрымалі  назву “каменныя магілы” з-за канструктыўных асаблівасцей – каменных кладак над пахаваннямі. Звычайна кладкі рабілі з невялікіх валуноў, пакладзеных у адзін слой, шчыльна, у форме круга, авала ці прамавугольніка. У галаве і нагах пахаванняў ставілі вялікія камяні. У канцы ХVІ – пач. ХVІІ ст. ст. на камянях, што ставілі ў галаве пахаванняў, пачалі выбіваць крыжы і іншыя выявы.

Асноўны арэал распаўсюджання гэтых помнікаў – Гродзенская вобласць.Адзінкавыя помнікі зафіксаваны ў Брэсцкай, Мінскай і Віцебскай абласцях, а за межамі нашай рэспублікі вядомы яны ў Польшчы. Датуюцца мяжой Х – ХІ – ХVІІ ст. ст. А ў некаторых месцах, у тым ліку і на Віцебшчыне, звычай будаваць кладкі з камянёў існаваў аж да пач. ХХ ст. Сярод мясцовага насельніцтва на Гродзеншчыне каменныя могільнікі вядомы пад рознымі назвамі : шведскіх, татарскіх, паганскіх, турэцкіх, баярскіх і інш. А на Віцебшчыне, у Глыбоцкім і Лепельскім раёнах вядомы пад назвай “галоднікі” ці “галодныя магілы”.

 Звычайна гэтыя помнікі размяшчаюцца на высокіх берагах рэк і азёр, з сухім пясчаным грунтам. Знешне магілы ніяк не выдзяляюцца на паверхні, толькі можна бачыць камяні, якія стаяць у галаве і нагах пахаванняў, а кладкі, як правіла, пакрыты дзірваном.

 У апошнія гады выяўлен шэраг гэтых помнікаў у Віцебскай вобласці. Адзін такі помнік у 1990г. даследавалі ў Докшыцкім раёне, каля в. Ваўча, а ў 1991г. – каля в. Перавоз Гыбоцкага раёна. Абодва помнікі змешанага тыпу : уключаюць курганы і каменныя магілы. Аб даследаванні апошніх каля в. Перавоз і пойдзе гаворка.

Намі даследаваны 11 пахаванняў па абраду інгумацыі. Усе магілы былі абкладзены камянямі, пакладзенымі шчыльна ў адзін слой. Памеры кладак вагаюцца ў межах ад 2,5х1,1х0,3 – 0,35м да 3,5х 2,5х0,35 м. Форма кладак розная: прамавугольнік ці авал. У галаве пахаванняў стаялі камяні большых, чым ужытыя ў кладках, памераў; на асобных магілах гэтыя камяні былі асабліва вялікія.

Пахавальны абрад выглядаў наступным чынам. У выкапаную чатырохвугольную з закругленымі вугламі яму глыбінёй ад 0,8 да 1,5 м клалі нябожчыка, звычайна на спіне ў выцягнутым стане. Палажэнне рук рознае: складзены на поясе, сагнуты ў лакцях і пакладзены на плечы; адна рука на поясе, другая – на плячы і г.д. Арыентаваны шкілеты галавой на захад ці на захад з нязначным адхіленнем на поўдзень. Узрост нябожчыкаў удаследаваных магілах вагаецца ад 25 – 30 да 55 – 60 гадоў.

У некаторых жаночых пахаваннях знайшлі бляшкі ад галаўных убораў. Бляшкі зроблены з медзі (а ў адным выпадку з серабра з пазалотай) шляхам ціснення. Яны былі нашыты на тканіну.

Вынікі даследаванняў паказалі, што нябожчыкаў хавалі хутчэй за ўсё без труны, але зверху прыкрывалі дошкамі, рэшткі якіх знаходзілі ў час раскопак. У запаўненні магільных ям прасочаны вуглі і невялічкія скапленні вугаля над чэрапам і нагамі.

Асобна стаіць адно пахаванне, якое можна разглядаць як пераходны тып ад курганоў да магіл. Форма насыпу – круглая, вышынёй да 0,65м, выканана з пяску. У аснове насыпу ў заходняй частцы ляжалі два камяні. Нябожчык ляжаў у яме глыбінёй да 0,8м. Пахаванне жаночае. На чэрапе знойдзены бляшкі ад галаўнога ўбору, зробленыя з серабра.

Абрад пахавання, інвентар і канструкцыі кладак дазваляюць датаваць вывучаныя магілы ХІІІ – ХІV cт. ст. і аднесці іх да старажытнасцей Прыбалтыйскага гісторыка – культурнага рэгіёна.

Трэба адзначыць, што такі змешаны тып помнікаў хутчэй за ўсё сведчыць аб наяўнасці дзвюх этнічна розных груп насельніцтва, якія жылі тут у сярэдневеччы. Таму вывучэнне гэтых помнікаў на Віцебшчыне, іх выяўленне з’яўляецца вельмі важным і дазволіць удакладніць не толькі шляхі міграцый і этнічны склад насельніцтва ў сярэдневеччы, але дапаможа больш поўнаму вырашэнню пытання паходжання беларусаў.

А. В. КВЯТКОЎСКАЯ, аспірантка інстытута гісторыі АН БССР аддзела археалогіі

 // Веснік Глыбоччыны. — 1994. — № 67, 69, 71 

Дучыц, Л. Зямля нашых продкаў // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 21–29;