Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 1,116

Тыдзень 5,790

Месяц 11,699

Усяго 357,244

 Prazaroki shkola

Гісторыя школьнай адукацыі ў Празароках магчыма пачынаецца ў канцы XVII стагоддзя. Менавіта ў гэты час быў пабудаваны драўляны касцёл і кляштар манахаў ордэна Святога Францыска Азізскага. Фундаваў будаўніцтва полацкі падкаморны Юстыніян Шчыт.  А пры кожным такім кляштары звычайна  існавала школа...

Згодна дадзеных геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага ў Празароках з 1884 года працавала гмінная школа. Яна ўтрымлівалася за кошт дзяржаўнага казначэйства і сялян. Размяшчалася ў грамадскім доме, пабудаваным спецыяльна для вучылішча ў 1872 годзе.

У 1900 годзе ў Празароках было адкрыта народнае вучылішча. Настаўнікамі ў Празароках працавалі Уладзімір Ляўковіч, Сямён Шарупіч, якія скончылі Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю, Уладзімір Міхайлавіч Марашэнка. У сярэднім настаўнік у той час праводзіў 30 урокаў у тыдзень, гадавы заробак складаў 360 рублёў. Закон Божы выкладаў свяшчэннік Васіль Бяляеў, які ўступіў на пасаду ў 1896 годзе

У 1900-1901 навучальным годзе народнае вучылішча наведвалі 57 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак. Навучальны год працягваўся 127 дзён. Вучылішча мела багатую бібліятэку для настаўнікаў і вучняў -- падручнікаў 391 экз. 73 назваў, кніг для вучняў 33 экз., кніг для настаўнікаў 156 экз.106 назваў. Падручнікі дзеці атрымлівалі бясплатна.

Перад І-й Сусветнай вайной у вучылішчы колькасць вучняў амаль падвоілася, масава пайшлі ў школу дзяўчынкі,  але працавалі ўжо толькі двое настаўнікаў.

Prazaroki shkola 4.06.1930 годаУ 20-30 гады школа перайшла на сямігадовы тэрмінам навучання.  У другой палове 30-х гадоў для сямігодкі ўзвялі новы будынак, які меў калідор, вестыбюль, 7 класных пакояў, настаўніцкі пакой і кватэру для дырэктара з асобным уваходам. Калектыў складалі 10 настаўнікаў. Дырэктар школы Галумбёўскі Эдвард выкладаў польскую мову, гісторыю, геаграфію. Пазней школу ўзначальваў Венгер Уладзімір.  Навучанне вялося на польскай мове  па падручніках : “Біблія”, “Слова божае”, “Анатомія чалавека”, “Агародніцтва” і інш.  Дзве гадзіны ў тыдзень праваслаўны святар выкладаў рэлігію на польскай мове, за што атрымліваў зарплату як настаўнік.

У школе вучылася больш 200 дзяцей. Хлопчыкі і дзяўчынкі вучыліся разам. У школу хадзілі з драўлянымі сумкамі, у якіх насілі канспекты. Пісалі на грыфельных дошчачках, на якіх пісаць  можна было з двух бакоў, а напісанае лёгка сціраліся.  За парушэнне дысцыпліны хлопчыкаў білі розгамі або пеналам аб далонь левай рукі. Дзяўчынак малодшых класаў за парушэнне дысцыпліны ставілі ў кут.

З верасня 1939 года, пасля аб'ядання Заходняй і Савецкай Беларусі, у вучэбным працэсе адбыліся змены. Было адменена выкладанне шэрагу прадметаў, заменены польскія падручнікі, выкладанне вялося на рускай і беларускай мовах. Беларускую мову дзеці асвоілі хутка. Паступова змяняўся настаўніцкі калектыў.  З 1939 года дырэктарам прызначана Стрыева, якую змяніў Сабалеўскі, а затым Бадун Міхаіл Андрэевіч.  

З верасня 1940 года ўсе дзеці  атрымалі падручнікі па нізкіх цэнах, школа была забяспечана неабходнай колькасцю сшыткаў, алоўкаў, пер’яў. Колькасць вучняў павялічылася ў 2 разы. Вучэбныя праграмы былі даволі складанымі. У другім класе навучаліся дзеці  1927-1932 гадоў нараджэння. Пазакласныя і пазашкольныя мерапрыемствы праводзіліся часта. Дзяцей біць забаранілі. Навучанне было бясплатным. 

4 ліпеня 1941 года ў вёску Празарокі ўвайшлі немецкія войскі. У памяшканні школы яны размясцілі камендатуру і канцылярыю. З 15 лістапада 1941 года пачаліся заняткі ў школах Глыбоцкай акругі. Яўрэйскіх дзяцей у школу не бралі. Выкладанне ў Празароцкай школе вялося на беларускай і нямецкай мовах. Спачатку пісалі кірыліцай, з вясны 1942 года перайшлі на лацінскую графіку. Дзяцей у школе вучылася напалову меней, чым да вайны.

У 1944 годзе, адступаючы, немцы спалілі будынак школы.

Адразу пасля вызвалення тэрыторыі навучанне было ўзноўлена ў іншым будынку. Колькасць дзяцей значна павялічылася. З’явіліся паралельныя класы. У 1947 годзе школа набыла статус Празароцкай сярэдняй школы. У першым выпускным класе было 19 вучняў – 13 дзяўчат і 6 хлопцаў.

У 1950-м годзе на пасаду дырэктара школы быў прызначаны Севярын Сямён Сцяпанавіч, які ўзначальваў школу 28 гадоў. У 50-х гадах у школе навучалася 450-480 вучняў, якія займаліся ў дзве змены.

Школа размяшчалася ў трох драўляных будынках, адзін з якіх быў двухпавярховы. На яго першым паверсе месціліся кабінет дырэктара, настаўніцкая, бібліятэка,  на другім – тры класныя пакоі, адзін з якіх сумяшчаў хімічны і фізічны класы. Зімой займаліся ў адзенні, пры адной керасінавай лямпе на клас, якая знаходзілася на стале  настаўніка.

Prazariki shkolaНа пачатку 60-х галоў пачалося будаўніцтва школы па тыпавому праекту на 320 вучнёўскіх месц. Будаўніцтвам кіравала майстар Скупава. У лістападзе 1964 года навучанне пачалося ў новым будынку Празароцкай сярэдняй школы.

 

Karas V. U. .ProzorokiЗ 1978 года дырэктарам быў Карась Вадзім Уладзіміравіч. З  гэтага часу  ўмацоўвалася матэрыяльна–тэхнічная база школы. Быў пабудаваны гараж для сельскагаспадарчай тэхнікі, набыты 2 трактары МТЗ-80 і 1  гусенічны, камбайн “Ніва–4”. Кабінет па трактару і сельгасмашынах быў лепшым у раёне. Была ў гэтым заслуга настаўніка Думшанка Віктара Герасімавіча. 

 

 

 

У маі 1982 годзе, па ініцыятыве настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Врублеўскай Алы Леанідаўны,Prazaroki А 079 быў адкрыты школьны музей Ігната Цярэнцьевіча Буйніцкага. 1983 год адметны для школы -- сярод выпускнікоў былі тры  медалісты -- Врублеўская Жанна, Мілеўская Жанна і Шаўко Уладзімір.  Школа гананарыцца сваімі выпускнікамі розных гадоў, сярод якіх навукоўцы Сяліцкі Адольф Аляксандравіч і Мячкоўскі  Станіслаў Антонавіч, Ракіцкі Антон Антонавіч. герой соцтруда Черныш. 

 

Krupenya Z. I. ProzorokiЗ 1983 па 2002 гады школай кіравала Крупеня Зінаіда Іосіфаўна. У школе дзейнічалі вучнёўскія вытворчыя агратэхнічная і жывёлагадоўчая брыгады. У час летніх канікул на базе школы працаваў лагер працы і адпачынку. 

З 2002 па кастрычнік 2009 года школу ўзначальваў Сулімаў Аляксандр Міхайлавіч. УSulimov A. M. Prozoroki 2003-2004 навучальных гадах ішла апрабацыя эксперыментальнага вучэбнага плана 10-га профільнага ліцэйскага класа і сацыяльна-педагагічнай мадэлі “Этнашкола”. У гэты ж час распрацаваны герб школы, гімн школы, законы школьнага жыцця.

 

 

Ginko O. D. .ProzorokiЗ 2009 па 2021 г. Празароцкую СШ узначальвала Гінько Вольга Дзмітрыеўна  ..... чалавек года  ф. скарыны узнагароджана 

 

З лістапада 2021 года года дырэктар школы Юркевіч Наталля Баляславаўна. 

У школе працуюць школьна-сямейны клуб “Дом”, музей Ігната Цярэнцьевіча Буйніцкага, клуб старшакласнікаў “Грамадзянін”, дзейнічаюць піянерская дружына імя Ігната Цярэнцьевіча Буйніцкага і пярвічная арганізацыя БРСМ “Празоры”.

 

Сённяшняя школа – гэта школа духоўнасці і нацыянальнай свядомасці,  а вучнёўскі і настаўніцкі калектыў -- актыўныя ўдзельнікі грамадска-палітычнага і культурнага жыцця вёскі і раёна.

2024 09 19 11 34 18 507 2024 08 26 13 01 43

  

 

 

 

 

 

 

Крыніца :  “Памяць Празароцкага краю” : даследчая праца вучняў і настаўнікаў ДУА “Празароцкая дзіцячы сад – сярэдняя школа Глыбоцкага раёна” : Прысвячаецца 50-годдзю школы і 70-годдзю Вялікай Перамогі. -- Празарокі, 2014. -- 86 с., іл.

  

ЛІТАРАТУРА

  1. Берніковіч, Д. Школа з багатай гісторыяй / Д. Берніковіч // Витебские вести. – 2014. – 15 нояб. – С. 10.
  2. Гарбачэўская, Е. Летапіс пачынаецца з 1939 г. / Е. Гарбачэўская // Шлях прерамогі. – 1972. –  18 сакавіка. – С. 2.
  3. Гінько, В. Слова краязнаўцы / В. Гінько // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 2 лістап. – С. 22.
  4. Карась В.В. Прозорокская школа вчера сегодня, завтра / В. В. Карась // Веснік Глыбоччыны.  – 2004. 
  5. Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Празарокі.
  6. Ляшук, С. Зорачкі з Празарок / С. Ляшук // Витебские вести. – 2015. – 2 июля. – С. 10.
  7. Сідаровіч, Г. У краіне празораў / Г. Сідаровіч // Настаўніцкая газета. – 2018. – 2 чэрв. – С. 16. 
  8. Усцінаў, А. Празароцкай школе – 135 гадоў /  А. Усцінаў // Веснік Глыбоччыны.  – 2019.  – 19 кастрычніка.  – С.8.