Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 830

Тыдзень 5,504

Месяц 11,413

Усяго 356,958

 Katafeya Poket Piktures

 

arch20240310 145949У Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы адкрылася чарговая выстава "КАТАФЕЯ". 

Наведвальнікі бібліятэкі могуць пазнаёміцца з работамі Валянціны Садоўскай, галоўным героям якіх з'яўляецца кот.  

Валянціна Венядзіктаўна Садоўская нарадзілася ў вёсцы Азярцы Глыбоцкага раёна. Першыя ўрокі рукадзелля атрымала ад матулі – Ганны Мартынаўны. Доўгімі зімовымі вечарамі маленькая Валя сядзела каля матулі і, затаіўшы дыханне, глядзела, як тая падбірала ніткі па колеры, як малявала ўзоры, а затым вышывала кветкі на навалачках і ручніках, як белае палатно расквечвалася дзіўнымі ўзорамі.

Пасля школы Валянціна выйшла замуж, нарадзіла сына і дачушку. Яна шыла дзецям эксклюзіўныя касцюмчыкі, сама была заўсёды апранута элегантна. Валянціна з чырвоным дыпломам скончыла Полацкі сельскагаспадарчы тэхнікум, працавала бухгалтарам. Мае сорак два гады працоўнага стажу. Час праляцеў – не прыкмеціла. Павырасталі дзеці і ўнукі, у іх цяпер сваё жыццё і свае інтарэсы. У Валянціны Венядзіктаўны з’явілася шмат вольнага часу, і яна занялася вышыўкай.

Першыя карціны вышываліся на адным дыханні. Не адчуваючы часу і стомы, сядзела над імі да раніцы. Горныя пейзажы, зялёныя лужкі, букеты кветак, дзяўчаты ў нацыянальным убранні, матылькі ў фармаце 3D… Усё, да чаго ляжала душа, майстрыха пераводзіла ў каляровыя ўзоры з нітак. Унучкам – Марце і Інне вышыла бабуля рушнікі. Як сказала майстрыха: “На памяць”. Таксама Валянціна Венядзіктаўна вышыла некалькі ікон з бісеру. Час ад часу займаецца бісерапляценнем. Але ўсё ж перавагу аддае вышыўцы.

arch20240310 150156arch20240310 151112 копия

У захапленні ад работ і родныя, і сяброўкі. Дзівяцца толькі: калі яна паспявае і гаспадарку даглядаць, і агародам рады даваць, і кветкі садзіць, і яшчэ быць удзельніцай ансамбля “Весялушкі”, які працуе пры Падсвільскім цэнтры культуры. Ад матулі, аказалася, дачцэ не толькі майстэрства рукадзелля перадалося, але і прыгожы голас.

Работы Валянціны Венедыктаўны выстаўляліся ў Падсвільскай бібліятэцы на персанальнай выставе, так сама яе работы выстаўляліся на "Вішневым фестывалі", "Падсвільскім світанку", "Славянкім базары". Майстар з’яўляеца актыўнай удзельніцай зборных выстаў, як у пасёлку так і раёне.

arch20240310 150237DSCN1430DSCN1432DSCN1435