Лугавая эка-гульня ў Ломашаўскай сельскай бібліятэцы
Принимайте новый вызов! Всё ещё летний! Тёплый! Звёздный!
В августе – новое знакомство!
Тут, ля роднага парога, пад сонцам кветкі зацвілі...
Жанчыны, дзеці і кветкі...
В День молодёжи читаем молодёжное и с юмором💯
Арбузный день
 У апошнія дні ліпеня ў Ломашаўскай сельскай бібліятэцы дзеці прынялі ўдзел у эка-гульні “Загадки на лугу на каждом шагу”. ... Читать далее...
Восьмое задание даём нашим читателям, участникам "Библиовызова"! ... Читать далее...
Ирина ГРИН. Это старый новый автор. ... Читать далее...
31 ліпеня ў рамках  піяр-акцыі «У госці да кветкавода» бібліятэкар Мнюцкай сельскай бібліятэкі адправілася на сустрэчу з кветкаводам, чытачом бібліятэкі Лёляй Генадзьеўнай Анісько. ... Читать далее...
   Бібліятэкары добра ведаюць сваіх аднавяскоўцаў і адпраўляюцца па пятніцах у госці ў багатыя на кветкі сядзібы, дзе радуюць сябе і вас насычанымі жнівеньскімі фарбамі. ... Читать далее...
В День молодёжи поделимся впечатлениями от очень хорошей книги ... Читать далее...
3 августа отмечают вкусный праздник – День арбуза. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-08-09

Зарегистрировалось:

300

Сёння 327

Тыдзень 6,359

Месяц 10,538

Усяго 468,022

 

Юбілейныя даты, падзеі, хроніка жыцця малой радзімы...  2026 год

595 гадоў назад

460 гадоў назад

  • 1566 – Пастановай Віленскага сейма Літвы і Беларусі ўзаконены раздзел Глыбокага па рацэ Бярозаўка (Бярэзвіца) паміж Віленскім ваяводствам (паўднёва-заходняя частка) і Полацкім ваяводствам (паўночна-ўсходняя частка). “Віленскае” Глыбокае належала роду Зяновічаў, “Полацкае” – роду Корсакаў. 

425 гадоў назад

365 гадоў назад

  • 1661, 6 лістапада – каля Глыбокага войскі Вялікага княства Літоўскага на чале з С.Чарнецкім разбілі маскоўскія войскі пад камандаваннем І.Хаванскага. (Глыбоччына. Зямля, любімая навечна,дзе Доўгае і Беразвечча. — Мн.: ЛіМ, 2012. — С. 15.) 

235 гадоў назад

150 гадоў назад

 

115  гадоў назад

  • 1911 – прадпрыймальнік Перец Мірман пабудаваў першы ў Глыбокім млын з дызельным топлівам (сучасны будынак кафэ”Таверна”).
  • 1911, 18 чэрвеня – у Глыбоцкую царкву Прасвятой Багародзіцы дастаўлены абраз “Достойно есть”.

110 гадоў назад

105 гадоў назад

  • 1921, 18 сакавіка – падпісаны Рыжскі мірны дагавор, згодна якому Глыбоччына, як частка Заходняй Беларусі, увайшла ў склад Польшчы, дзе знаходзілася да 17 верасня 1939 г.

100 гадоў назад

95 гадоў назад

  • 1931 – адчынена мячэць, дзе спраўлялі набажэнствы глыбоцкія татары. Мячэць згарэла ў 1944 г. (Вярцінская, А.Мячэць у Глыбокім // Веснік Глыбоччыны.- 2004.- 20 сакавіка). 

85 гадоў назад

  • 1941-1944 – акупацыя Глыбоччыны нямецка-фашысцкімі войскамі.
  • 1941выйшаў у свет першы нумар падпольнай газеты “За свабоду” на беларускай мове (1941-1944?). (Перыядычны друк Глыбоччыны (1924-2020) : даведачнае выданне. – Глыбокае, 2020. – 139 с.)

80 гадоў назад

  • 1946 – адкрыліся Падсвільская гарпасялковая, Мнюцкая сельская бібліятэкі.
  • 1946 – адкрыта Падсвільская раённая бальніца (Зінкевіч А. Слава краю – яго працавітыя людзі / А. Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2014. – 23 жніўня. – С. 4.)
  • 1946 – устаноўлены помнік Уладзіміру Канстанцінавічу ЛАБЗОВУ, старшыні былога Асінаўскага сельсавета (тэрыторыя сучаснага Зябкаўскага сельсавета) у в. Зябкі. (Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць.- Мн., 1985.- С. 233).
  • 1946, снежань – адкрылася Удзелаўская школа, сучасная Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Удзелаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна”.

75 гадоў назад

  • 1951 – устаноўлены помнік У. І. Леніну на плошчы 17 верасня. (Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць Мн., 1985.- С. 227.)
  • 1951 – устаноўлены помнік ахвярам фашызму (40 загінуўшых) у вёсцы Псуя.
  • 1951 – адкрыўся новы будынак раённага Дом культуры (Мядзелец, А. Гады пасляваеннага аднаўлення рэгіёна / А. Мядзелец // Веснік Глыбоччыны. - 2009. - 17 чэрв.)
  • 1951 – гаспадарка “17 верасня” атрымала першы аўтамабіль.
  • 1951, кастрычнік – створаны Дом піянераў (Цэнтр піянерскай работы і дзіцячых рухаў – Раённы цэнтр пазашкольнай работы). (Срэдзінская, Ю. “Краіне дзяцінства” – 50 год / Ю.Срэдзінская // Веснік Глыбоччыны.- 2001.- 5 снежня. – С. 2.) 

70 гадоў назад

  • 1956 г. – адкрыта Гатаўшчынская сельская бібліятэка.
  • 1956 г. – адбылася электрыфікацыя вёскі Удзела (газета “За камунізм”: орган партыйнай і камсамольскай арганізацый і праўлення калгаса “За радзіму”. – 1958. –31 снежня. – С. 2.)
  • 1956 – у хаты калгаснікаў “17 верасня” (в. Бабічы) праведзены “электрасвет”.
  • 1956 – адкрылася Суклінская школа (в. Мнюта, Пліскі сельсавет, 1956-2018).
  • 1956, 8 верасня — пры Глыбоцкай СШ№1 адкрыты клас з рускай мовай навучання (русский класс).

 65 гадоў назад

  • 1961, 5 студзеня – пачало вяшчанне Глыбоцкае раённае радыё (Сцяг камунізма.- - 7 студзеня.- С.1)
  • 1961 – адкрыўся міжкалгасны дом састарэлых у в. Забелле (Сцяг камунізма.- 1961. – 13 ліпеня.- С. 3.)
  •  арганізаваны "Райбыткамбінат" (Глыбоцкае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства бытавога абслугоўвання “Навінка”) (Нікандрава, А. Калектыву - 45 год. / А.Нікандрава //Веснік Глыбоччыны.-- 22 сакавіка).
  • 1961 – створана «Папраўчая колонія №13». Крыніца
  • 1961 – створана Глыбоцкая раённае аб'яднанне «Сельгастэхніка» (ОАО «Глыбокі аграсэрвіс») (1961 г.) (Марцынкевіч, Р. “Райаграпрамтэхніцы” – 40 гадоў / Р.Марцынкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2001. – 30 мая.)
  • 1961 – распачата будаўніцтва новай гасцініцы на 70 месц па вул. Маскоўскай. (Веснік Глыбоччыны.- 2009.– 23 верасня.- С. 3.)
  • 1961, сакавік – выдзелены ўчастак (14,3 га) на ўскраіне Глыбокага для авіяпляцоўкі (аэрадрома).

 60 гадоў назад

  • 1966 – уведзены ў эксплуатацыю Пліскі ільнозавод (1966-2017) турыст. (Зінкевіч А. Слава краю – яго працавітыя людзі /А.Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. - 2014. – 23 жніўня. – С 4.)
  • 1966 – устаноўлены помнік У. І. Леніну на на тэрыторіі СПТВ (УА “Глыбоцкі дзяржаўны коледж). (Дарагі і блізкі кожнаму // Шлях перамогі. —1976. — 13 сакавіка).
  • 1966 – у в. Бабічы (Узрэцкі с/с) адкрыліся магазін, аптэка, пачалася закладка парка (высаджаны бярозкі, ёлкі дэкаратыўныя кустарнікі).
  • 1966 – калгас “17 верасня,” на чале з старшынёй Л.К.Пугаўка (в. Бабічы), прымае гасцей Тыдня рускай літаратуры ў Беларусі, пісьменнікаў М.Святлова, М.Лужаніна, П.Панчанку і інш.
  • 1966, 8 мая – адкрыты помнік брыгадзе імя Суворава (в. Псуя) (Захарчонак, Ф. Памяць людская не згасне // Веснік Глыбоччыны. – 2005. – 9 ліпеня).
  • 1966 – пабудаваны Глыбоцкі піўзавод(1996-04.2005). (Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 65).
  • 1966 – адкрылася Глыбоцкая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа (ДЮСШ), сучасная Дзяржаўная спецыялізаваная навучальна-спартыўная ўстанова “Глыбоцкая раённая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа”.
  • 1966,12 сакавіка — пачало дзейнічаць Глыбоцкае раённае аддзяленне таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. 

55 гадоў назад

  • 1971, жнівень – створаны аддзел капітальнага будаўніцтва Глыбоцкага РВК (з 1972 г – упраўленне капітальнага будаўніцтва (УКС)) (Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района.- Глубокое, 2006.- 28 с.)
  • 1971 – у Падсвіллі закончаны мантаж аўтаматычнай тэлефоннай станцыі (АТС). (Тэлефоны ёсць! // Веснік Глыбоччыны.- 2009.– 23 верасня.- С. 4.)
  • Убачыла свет выданне Няфёд, У. І. Ігнат Буйніцкі ― бацька беларускага тэатра: вачыма сучаснікаў і ў памяці нашчадкаў / У. І. Няфёд. - Мінск : Навука і тэхніка, 1991. - 122, [2] с., [20] л. iл., партр., факсім.

50 гадоў назад

  • 1976, май – арганізаваны саўгас імя Энгельса Глыбоцкага раёна. (Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района.- Глубокое, 2006.- 28 с.; Коллективное хозяйство (колхоз) имени Энгельса, д. Шуневичи Обрубского сельского Совета Глубокского района Витебской области (1950-1975).
  • 1976 – арганізаваны саўгас «Прагрэс» Глыбоцкага раёна (з 2014 г. ААТ «Шуневічы”) (1976- 09.2005) (Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района.- Глубокое, 2006.- 28 с.)
  • 1976 – заснавана Глыбоцкая школа грэка-рымскай брацьбы. Сярод яе выхаванцаў майстры і кандыдаты ў майстры спорту, першаразраднікі. Гэтым яны абавязаны трэнеру-энтузіясту А.І.Кузняцову.(Веснік Глыбоччыны.– 2001.– 26 снежня.– С.1).
  • 1976 – створана арганізацыя “Райсельэнерга”.(Веснік Глыбоччыны.– 2001.– 26 снежня.– С.1).
  • 1976 – устаноўлены надмагільны помнік І. Буйніцкаму (в.Празарокі).
  • 1976 – адкрыты помнік на месцы партызанскага аэрадрома (Псуеўскі сельсавет).

40 гадоў назад

  • 1986 – адкрыты помнік спаленым вёскам Глыбоцкага раёна ў в. Лаўрынаўка (Шлях перамогі.- 1986.- 3 ліпеня).
  • 1986 – Выйшла ў свет кніга Жарнасек, І Ліст да сына: апавяданні / Ірына Жарнасек. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. - 155, [2] с. - (Першая кніга празаіка).

35 гадоў назад

  • 1991, 17 верасня – адбылася І-я навукова-практычная краязнаўчая канферэнцыя “Гісторыя Глыбоцкага края”.
  • 1991 – Глыбоцкі дэндралагічны сад аб'яўлены помнікам прыроды рэспубліканскага значэння. (Ломако, В.Сохраним и приумножим // Веснік Глыбоччыны.— 1997.— 25 апреля.)
  • 1991 – у чарзе на набыццё легкавых аўтамабляў налічваецца 4213 чалавекі. (Веснік Глыбоччыны.- 2009.– 23 верасня.- С. 6.)

 30 гадоў назад

  • 1996 – устаноўлены помнік “Самалёт СУ”.(Недзведзь, Г. Назаўжды прызямліўся ў Глыбокім // Веснік Глыбоччыны. – 1996).
  • 1996 – пабудаваны храм (малельны дом) Святога Раўнаапостальнага Князя Уладзіміра ў в. Узрэчча. Адносіцца да Глыбоцкага благачыння.
  • 1996 – адбыўся міжнародны плэнер мастакоў, прысвечаны памяці Я. Драздовіча.

25 гадоў назад

  • 2001, студзень – убачыў свет 8-тысячны нумар Глыбоцкай раённай газеты. (Веснік Глыбоччыны.– 2001.– 26 снежня.– С.1).
  • 2001, красавік – Залатым крыжом «Pro Ecclesia et Pontifice» адзначаны душапастарскі шлях ксяндза Задарожскага касцёла Люцыяна Паўліка. Такую узнагароду маюць лічаныя каталіцкія святары свету. (Веснік Глыбоччыны.– 2001.– 26 снежня.– С.1).
  • 2001 – на тэрыторыі Прошкаўскага лясніцтва (в. Прошкава) закладзена алея памяці В. А. Ламака. (Шыпко, метадыст экалагічнага цэнтра // Чалавек жыве прыродай / А.Шыпко, метадыст экалагічнага цэнтра . – Веснік Глыбоччыны. – 2001. – №37. – 9 мая)

20 гадоў назад

  • 2006, студзень – Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 36 ад 20.01.2006 зацверджены Герб і сцяг г. Глыбокае. (Геральдычным сімвалам Глыбокага — 15 гадоў // Веснік Глыбоччыны. — 2021. — 20 студзеня. — С.1, 5).
  • 2006, 23 красавіка – адбылося асвячэнне 5-метровай скульптуры Хрыста, устаноўленай на могілках в.Мосар.
  • 2006 – адкрыўся Беразвецкі жаночы манастыр у гонар Архістраціга Божыя Міхаіла.
  • 2006 – Указам прэзідэнта Беларусі ксёндз Юозас Булька за шматгадовую падзвіжніцкую дзейнасць па ўмацаванні духоўных каштоўнасцяў і прапагандзе здаровага ладу жыцця ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
  • 2006–выйшаў з друку зборнік вершаў Зінкевіч, Г. Шляхам любові: вершы / Ганна Зінкевіч. - Мінск : Беларускі кнігазбор, 2006. - 91, [1] с.

15 гадоў назад

  • 2011 (сакавік) – адкрыты адноўлены помнік загінуўшым землякам у в.Ломашы.
  • 2011, 22 жніўня — адкрыты адноўлены помнік загінуўшым землякам в.Прыпернае (Абрубскі с/с).
  • 2011, 3 ліпеня – устаноўлены помнік Ю. А. Сабалеўскаму па вул. Сабалеўскага г. Глыбокае.
  • 2011– асвечаны новы будынак касцёла Найсвяцейшага Сэрца Ёзуса ў Падсвіллі.
  • 2011– адкрылася дзіцячая пляцоўка “Брыганціна”.
  • Выйшлі з друку выданні:
  • 2011 – выйшаў першы нумар часопіса “Каталіцкі веснік” на беларускай і рускай мовах. (Перыядычны друк Глыбоччыны (1924-2020) : даведачнае выданне. – Глыбокае, 2020. – 139 с.)
  • 2011– выйшла кніга Баравік, М. " Прымі, душа, таямніцу: [зборнік вершаў] / Марыя Баравік. - Глыбокае : Прэфект-інфо, 2011. - 78 с., [1] с. іл. ; ", "Камень смутку"
  • 2011– выйшла кніга Баравік, М "Камень смутку" : зборнік вершаў
  • 2011– выйшла кніга Мароз, Г. Душэўная скарбонка: паэзія / Галіна Мароз. - Мінск : Печанко А. Г., 2011. - 103, [1] с.

10 гадоў назад

  • 2016 – заснаваны Санаторна-курортны комплекс «Пліса»

Выйшлі з друку выданні:

  • 2016 – выйшаў з друку зборнік архіўных матэрыялаў, падрыхтаваны калектывам Глыбоцкага занальнага архіва Культурно-просветительская работа на территории западного региона Витебщины: 1944-1950 гг.: Документы и материалы. — Мінск : Колорград, 2016. — 302 с. ил.
  • 2016 – выйшла кніга Жыгуноў, А. У храме радасці і смутку / Алесь Жыгуноў. - Мінск : Харвест, 2016. - 189, [1] с. - (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі).

5 гадоў назад

  • 2021, 1 верасня —у Глыбоцкім дзяржаўным прафесійным ліцэі адкрыты цэнтр дакладнага (Веснік Глыбоччыны.- 2021.- 2 верасня) 
  • 2021 – 23 красавіка – у дзень Зямлі на тэрыторыі Мосарскага культурна-дэндралагічнага комплекса (КДК) высаджаны клёны, вербы і цёрн.

Выйшлі з друку выданні:

  • 2021 – Па родных мясцінах: зборнік даследчых прац настаўнікаў і навучэнцаў Іўеўскага і Глыбоцкага раёнаў. - Мінск : ІВЦ Мінфіна, 2021. - 359 с. - (Серыя "Беларусь і Эдвард Вайніловіч").
  • 2021 – Разрушение Глубокого (Глубокое, Беларусь) / The destruction of Glubokie (Hlybokaye, Belarus) / original book edited by M. and Z. Rajak. / Разрушение Глубокого (Глубокое, Беларусь) / оригинальная книга под редакцией М. и З. Раяк. - New York : JewishGen, 2021. - XVIII, 443 с. – [халакост, гета].
  • 2021 – Осипова, Е. Жизнь: рассказы / Елена Осипова. - Минск : Колорград, 2021. - 82 с.
  •  

2026 год

2026, красавік — па выніках абласнога спаборніцтва Глыбоцкі раён занесены на абласную Дошку Гонару як пераможца.

 

СТУДЗЕНЬ

  • 19 студзеня – 100 год з дня нараджэння СЯНКЕВІЧА Віктара (псеўданім Язэп Барэйка) (1926 - 20017, в.Гірстуны Дзісенскага павета (зараз Глыбоцкі раён). Эміграцыйны гісторык і журналіст, доктар гістарычных навук. Л-ра: Скрабатун У. Сянкевіч Віктар // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т.. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2001. – Т. 6. Кн. І : Пузелі–Усая. – С. 478; Скрабатун, У. І. Віктар Сянкевіч / У. І. Скрабатун // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага. – Мн : БелЭн. імя П. Броўкі, 1995. – С. 414.
  • 9 студзеня – 75 год з дня нараджэння Феакціста ФЯДОТАВА (1951 г., в. Новае Запалоўе былога Пліскага раёна), паэта з Наваполацка.
  • 31 студзеня 1901 г. – 125 год з дня нараджэння АСЯНЕНКА Васіля Мікалаевіча, Героя Сацыялістычнай Працы (01.1916 – 13.06.1977) (Волкаў, І. Заўсёды ў люднай грамадзе: 60-70-я гады Глыбоччыны. // Шлях перамогі.- 1989.- № 101.- 1 студзеня)

ЛЮТЫ

  • 22 лютага – 80 гадоў з дня нараджэння БАРАВІК Марыі Якаўлеўны(1946), паэткі, аўтара шматлікіх паэтычных зборнікаў.(Баравік Марыя // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1992. – Т. 1 : Абуховіч–Ватацы. – С. 548–549)
  • 25 лютага – 120 гадоў з дня нараджэння КАРУЗА Паўла Іосіфавіча (25.02.1906-1988), ураджэнца Глыбоцкага раёна, беларускага фалькларыста, музыкаведа, кампазітара, харавога дырыжора, аўтара песень. (Глыбоччына. Зямля, любімая навечна, дзе Доўгае і Беразвечча.... – Мн.: Літаратура і мастацтва, 2012.- С. 43);
  • 27 лютага – 90 гадоў з дня нараджэння Зоі Максімаўны НАВАЕНКА (27.02.1936)

 САКАВІК

  • 13 сакавіка – – 80 гадоў з дня нараджэння Валянціны Уладзіміраўны БАХІР(1956, г. Лепель) самадзейнай паэткі, аўтара вершаваных зборнікаў “Посели в своём серце любовь” (2009), “Пусть говорят” ( 2012 ).

 КРАСАВІК

  • 23 красавіка – 80 гадоў з дня нараджэння БАГУШЭВІЧА Юрыя Барысавіча(04.1946 г. – 20.12.2022 ), мастак-манументаліст, ураджэнец г. Глыбокае.
  • 29 красавіка – 75 гадоў з дня нараджэння ДЗМІТРЫЕВАЙ Лізаветы Міхайлаўны(1951, в. Чабаны Глыбоцкага раёна), заслужанай настаўніца Рэспублікі Беларусь, краязнаўцы, стваральніка сацыяльна-геаграфічнага “Атласа Глыбоцкага раёна”, лаўрэата звання “Чалавек года Віцебшчыны” (Л. Дзмітрыева: сутнасць жыцця не ў гадах, а ў справах.– Веснік Глыбоччыны. – 2021. – 5 мая)

 МАЙ

 ЧЭРВЕНЬ

  • 13 чэрвеня – 140 гадоў з дня нараджэння ВОЛІНА Барыса Міхайлавіча,(06.1886–15.02.1957), ураджэнца г.Глыбокае, савецкага дзяржаўнага і палітычнага дзеяча, публіцыста (Карніловіч, Э. А. Прафесіянал рэвалюцыі / Э. А. Карніловіч // Шлях перамогі (Глыбокае). – 1986. – 6 лістап. – С. 2 ; 25 ліст. – С. 2 ; 2 снеж. – С. 2 ; 9 снеж. – С. 2 ; 16 снеж. – С. 2 ; 23 снеж. – С. 2.); ВОЛІН Б.М. Шлях перамогі.- 1989.- 22 красавіка.- С.2
  • 21 чэрвеня – 85 гадоў з дня нараджэння ЛУПАЧ Сцепаніды Аляксандраўны(1941, х. Паўлава, Брэсцкая вобласць-2023?), носьбіта нематэрыяльнай каштоўнасці “Выпечка хлеба”.

 ЛІПЕНЬ

  • 22 ліпеня – 100 гадоў з дня нараджэннякраязнаўцы БУНТО Іосіфа Уладзіміравіча(07. 1926 г. - 09.2016), краязнаўцы, укладальніка кнігі “Памяць. Глыбоцкі раён”. (“Кола дзён”: каляндар памятных дат Глыбоччыны.– СШ№2, Глыбокае, 2004.– С.20).

 ЖНІВЕНЬ

  • 22 жніўня – 155 гадоў дня нараджэння БУЙНІЦКАГА Ігната Цярэнцьевіча (1861-1917, в. Празарокі Глыбоцкага раёна), беларускага акцёра, рэжысёра, заснавальніка нацыянальнага прафесійнага тэатра. (Няфёд, У. І. Буйніцкі Ігнат Цярэнцьевіч / У. І. Няфёд // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1984. – Т. 1 : АкапэлаГабелен. – C. 500–511.)

 ВЕРАСЕНЬ

  • 1 верасня – 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Уладзіміравіча САУЛІЧА (1951, в. Мацясы Глыбоцкага раёна), беларускага драматурга, журналіста, публіцыста. (Сауліч Уладзімір // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. Сіўко. – Віцебск, 2001. – С. 71–72).

КАСТРЫЧНІК

СНЕЖАНЬ

  • 17 снежня –75 гадоў з дня нараджэння КАЛАКОЛЬЦАВА Мікалая Іванавіча (1951 г. - 2003), рэзчыка па дрэве, народнага майстра. (Федарыстава, Н. Дрэва жыцця // Веснік Глыбоччыны. - 1999. - 14 ліпеня).