Восеньская пятніца радуе паэтычна-кветкавым настроем
Школьники в гостях у библиотеки: юбилей земляка и знакомство с профессией
Віншаванне работнікам культуры!
Вечер-встреча с ветеранами труда сферы культуры ”Года - лишь мудрости ступенька“
Велапакатушкі па родных гатаўшчынскіх мясцінах
Юбілейныя даты, падзеі, хроніка жыцця малой радзімы... 2027 год
1 октября — День пожилого человека
В связи с празднованием юбилея известного земляка Владимира Саулича, а также в целях повышения интереса к деятельности библиотеки и профессии библиотекаря, Глубокскую центральную районную библиотеку посетили учащиеся 9”... Читать далее...
6 октября  сотрудники Глубокской ЦРБ совместно с Белорусским профсоюзом работников культуры, информации, спорта и туризма организовали вечер-встречу ”Года - лишь мудрости ступенька “ для ветеранов труда сферы ... Читать далее...
  О, дзіўны край маіх дзядоў,Гасцінцаў край і сцежак вузкіх.Край сэрцаў шчырых, край садоў,Пяшчотны край мой беларускі! ... Читать далее...
Откройте для себя литературу, где мудрость возраста обретает голос. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-10-11

Зарегистрировалось:

301

Сёння 219

Тыдзень 3,202

Месяц 5,713

Усяго 517,477

 

                   Для персоналий юбилейными считаются 50, 60, 70, 75, 80, 90, 100, 110, 120,
125, 130, 140, 150, 160, 170, 175, 180, 190, 200... лет,
для событий – 20, 25, 30, 40, 50... (далее как для персоналий) лет.

 Юбілейныя даты, падзеі, хроніка жыцця малой радзімы...  2024 год

610 гадоў назад

  • 1414 – першы ўпамін у пісьмовых крыніцах (Метрыцы Вялікага Княства Літоўскага) пра мястэчка Глыбокае Крыніца: “Памяць. Глыбоцкі раён”.- Мн, 1995; ЭБД “Глыбоччына: ад мінулага да сучаснага”. (Зяновій Братошыч атрымаў дазвол ад Вялікага князя ВКЛ Вітаўта дазвол на валоданне спадчыны свайго бацькі. Сярод уладанняў адзначалася і Глыбокае).

510 гадоў назад

  • 1514, 9 мая — першы ўпамін у пісьмовых крыніцах пра в.Моса.  Запіс у Літоўскай Метрыцы пра суд у караля і вялікага князя Жыгімонта Старога пра гвалты, якія ўчынілі падданыя Юрыя Зяновіча на падданых Мікалая Радзівіла. У гэтай судовай справе - першая згадка пра Верхняе і Мосар. Крыніца: “Памяць. Глыбоцкі раён”.- Мн, 1995; Беларускаму версалю – 500 гадоў // Веснік Глыбоччыны.- 2014.– 10 мая (№ 37); 25 чэрвеня (№50); 13 жніўня (№64); 27 жніўня (№ 68)
  •  

380 гадоў назад

  • 1644 - Айцец Язафат Тышкевіч прамовіў у глыбоцкім касцёле а. кармэлітаў казанне на пахаванне Аляксандра Тышкевіча, земскага суддзі полацкага. Гэтае казанне было выдадзена ў гадоўзе кнігай у Вільні - можна сцвердзіць, што гэта першая кніга, напісаная ў Глыбокім
  • 1644 гадоў - першая згадка пра царкву ў вёсцы Кавалі. У пачатку ХХ ст. было захаваўшыся Евангелле з надпісам, што кармэліты яго падарылі для царквы ў вёсцы Кавалі  

370 гадоў назад

  • 1654 – заснаваны касцёл і кляштар кармелітаў босых, сучасны Кафедральны сабор Ражджаства Прасвятой Багародзіцы (1639-54) Крыніца: “Памяць. Глыбоцкі раён”.- Мн, 1995.- С. 48; Галагушка С. Глыбоцкая царква // Веснік Глыбоччыны.- 2002.- 10 жніўня

260 гадоў назад

  • 1764 – 1782 гг., 1902 –1908 гг. Пабудаваны касцёл Св. Троіцы (Глыбокае)  Крыніца: “Памяць. Глыбоцкі раён”.- Мн, 1995;

150 гадоў назад

  • 1874 – Беразвецкі праваслаўны манастыр з-за адсутнасці манахаў закрыты, храм прыпісаны да Глыбоцкага праваслаўнага прыхода Крыніца: Буклет “Глыбокае. Глыбоцкі раён. Даты. Падзеі. Людзі”

140 гадоў назад

  • 1884 (2-я пал. XIX ст.) пабудаваны храм Узнясення Гасподня у в.Парэчча;
  • 1884 – Заснавана Празароцкая школа Крыніца: Усцінаў А. Празароцкай школе – 135 гадоў // Веснік Глыбоччыны.- 2019.- 19 кастрычніка.- С.8
  • 1884 ­ — пабудаваны храм Вялікамучаніцы Параскевы Пятніцы ў в. Пліса 

110 гадоў назад

  • 1914 г. – адбылася эвакуацыя насельнікаў Беразвецкака жаночага кляштара
  • 1914 – пабудаваны храм Свяціцеля Мікалая Цудатворцы ў в.Забор’е Пліскага с/с. Крыніца: Кулагін, А.М. Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін ; маст. Э.Э.Герасімовіч, У.П.Свентахоўскі. – Мн., БелЭн, 2007. – С. 170.

90 гадоў назад

  • 1934, снежня адкрылася гимназія імя Люблінскай Уніі, зараз ДУА “СШ №1 г. Глыбокае імя П.В.Сухога”

80 гадоў назад

  • 1944, 2 студзеня г. у Беразвецкім шатлагу з’явілася тысяча палонных італьянцаў, якіх выкарыстоўвалі ў якасці рабочай сілы. Крыніца:  Кола дзён: Каляндар памятных падзей Глыбоччыны.– Глыбокае: СШ№2, 2004.– 42 с. – С.3
  • 1944, вясна – Пачатак ваеннай аперацыі нямецкіх войскаў супраць партызан “Веснавое свята” і “Лівень” Крыніца: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 55; “Памяць. Глыбоцкі раён”.- Мн, 1995.- С. 242-243
  • 1944 – Партызанская брыгада імя Суворава разам з іншымі брыгадамі ў раёне вёскі Кульгаі (Глыбоцкі раён) прарвала кальцо блакады. Крыніца: Кола дзён: Каляндар памятных падзей Глыбоччыны.– Глыбокае: СШ №2, 2004. – 42 с. – С.14
  • 1944 – ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вызвалены вёскі Празарокі і Юркава (30 чэрвеня), вёскі Сукліна і Пліса (1 ліпеня), г.п. Падсвілле, станцыя Зябкі (2 ліпеня), г. Глыбокае – 3 ліпеня Крыніца:  “Памяць. Глыбоцкі раён”.- Мн, 1995
  • 1944, верасень — адкрыта педагагічнае вучылішча Глыбоцкае педвучылішча. (Установа адукацыі «Глубоцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй») (Спецыяльнасць—настаўнік пачатковых класаў. Зачынілася 1.09.1955 гада). Крыніца:  “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 61; Мядзелец, А. Гады пасляваеннага аднаўлення рэгіёна; А. Мядзелец // Веснік Глыбоччыны. - 2009. - 17 чэрв.
  • 1944 – Глыбоцкі і Пліскі раёны ўключаны ў склад Полацкай вобласці Крыніца: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 61
  • 1944 – адноўлена дзейнасць калгаса імя Сталіна («ХХ партз'езд») Глыбоцкага р-на (ОАО «Канстанцінаў Двор»), саўгаса «Азярцы» Азярэцкага сельсавета (РУПСП «Азерцы») Крыніца:  Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района.- Глубокое, 2009.- С. 2.
  • 1944 – аднаўлена работа Глыбоцкага мясакамбіната (ОАО «Глыбоцкі мясакамбінат») Крыніца:  Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района.- Глубокое, 2009.- С. 2.
  • 1944 – аднаўлена работы Глыбоцкай цэнтральной раённай бальніцы (Установа аховы здароўя «Глыбоцкая цэнтральная раённая бальніца», з 1993 г. – ТМА ) Крыніца:  Глыбоцкай ЦРБ – 70 гадоў // ВГ.– 2014.– 14 чэрвеня.
  • 1944 – адноўлена дзейнасць Глыбоцкага лясгаса (ГЛХУ «Глыбоцкі вопытный лясгас»)Крыніца: Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района.- Глубокое, 2009.- С. 2.
  • 1944 – адноўлена дзейнасць Мосарскага льнозавода Крыніца:  Сутула, Г. Мосарскі льнозавод: далёкая блізкая гісторыя / Г.Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2014. – 27 жніўня.
  • 1944, ліпень – арганізавана жыллева-камунальная гаспадарка Крыніца: Марцынкевч, Р.  РВА ЖКХ – 55 гадоў // Веснік Глыбоччыны. – 1999. – 17 ліпеня.

70 гадоў назад

  • 1960 – 8 студзеня Глыбоцкі раён, згадона новаму адміністрацыйнаму падзелу,  уключаны ў склад Маладзечанскай вобласці Крыніца: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 63.
  • 1954 — адкрылася Глыбоцкае механізіраванае вучылішча сельскай гаспадаркі №31. Крыніца:  Будні і святы Глыбоцкага прафліцэя. — Веснік Глыбоччыны. - 2019. – 27 лістапада. – С 3.
  • 1954 – адкрыўся кінатэатр «Родина» у г. Глыбокае, сучасны “Глыбоцкі цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці" Крыніца: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 6; Мядзелец, А. “Гады пасляваеннага аднаўлення рэгіёна” // Веснік Глыбоччыны. - 2009. - 17 чэрв.
  • 1954 – пачаў працу Падсвільскі вінзавод Крыніца: Зінкевіч А. Слава краю – яго працавітыя людзі / А.Зінкевіч // 
  • 1954 г. – адкрыты Удзелаўскі клуб, у цэнтры калгаса, на былым пустыры Крыніца: С. Савета “Расце культура вёскі" // газета “За камунізм”: орган партыйнай і камсамольскай арганізацый і праўлення калгаса “За радзіму”- 1958.-31 снежня.- С.2.
  • 1954 г. – адкрыты Удзелаўская сельская бібліятэка, Бабічоўская сельская бібліятэка 
  • 1954 гадоў – Глыбоцкі раён удзельнічаў у ВДНГ СССР у Маскве. Крыніца:  “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 63.

60 гадоў назад

  • 1964, студзень – пачалася ўстаноўка газавых пліт са зжыжаным газам у дамах жыхароў Глыбокага Крыніца: Шлях Перамогі.- 1964.- 24 студзеня.
  • 1964, верасень – у Глыбокім здадзены ў эксплуатацыю новы будынак СШ № 2 на 640 месцаў. Крыніца: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 64; Веснік Глыбоччыны.- 2009.– 23 верасня.- С. 3.
  • 1964 – у цэнтры калгаса імя Чапаева (Верхняе) адкрылася швейная майстэрня Крыніца:  Веснік Глыбоччыны.- 2009.– 23 верасня.- С. 3.
  • 1964 – у в. Удзела адкрыўся дзіцячы садок і яслі на 50 месцаў Крыніца: Шлях перамогі. – 1964. – 24 кастрычніка. – С. 4.
  • 1964-68 – Адкрыты помнік землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў в. Псуя.
  • 1964 – у Глыбокім дзейнічалі: Дом культуры, раённая, дзіцячая, 17 ведамственных бібліятэк і 17 бібліятэк перасовак з агульным кніжным фондам 75 тысяч тамоў. Апрача кінатэатра “Радзіма” працавалі 4 кінаўстаноўкі. Жыхары райцэнтра выпісвалі штогадоў каля 13 тысяч экзэмпляраў газет і часопісаў. Крыніца: Глыбокаму – 450 гадоў // Шлях перамогі. – 1964. – 24 лістапада.– С. 4.

50 гадоў назад

  • 1974 гадоў - пабудаваны Глыбоцкі хлебазавод. Крыніца: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 65; Панкрат А. Глубокскому хлебозаводу – 40 А.Панкрат // Веснік Глыбоччыны.– 2014.– 21 мая. – С. 1.
  • 1974 – Адкрыты помнік землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў весках Абруб, Абруб-Беразвецкі, Запруддзе, Зарубіна 
  • 1974 – задзена ферма на 400 галоў у калагасе імя Кірава (Абруб). Крыніца: Веснік Глыбоччыны.- 2009.– 23 верасня.- С. 5.
  • 1974 – адкрыты Падсвільскі Дом культуры // Глинская, Е. Юбилей отметили большим концертом. Крыніца: Веснік Глыбоччыны.– 20019.– 28 снежня.– С. 8.
  • 1974 г. – адкрыты комплексны прыёмны пункт у в.Бабічы. Крыніца:  Шлях перамогі.- 1974. – 29 кастр.- С. 3.
  • 1974 г. – адкрыты магазін у в.Арэхаўна Крыніца: // Шлях перамогі.- 1974. – 29 кастр.- С. 3.
  • 1974, 8 лютага г. – урачыста адкрыты Дом культуры ў г.п. Падсвілле. Крыніца: Веснік Глыбоччыны.- 2000.– 12 студзеня.- С. 3. [у газеце памылка, не ў 1975 гадоўзе, а ў 1974.] 
  • 1974 – па ініцыятыве Глыбоцкага гарадскога Савета і па праекту В.А.Ламака з удзелам старшакласнікаў СШ №2 закладзены маладзёжны сквер па вул. Савецкай.

40 гадоў назад

  • 1984 – у саўгасе “Івесь” (в. Івесь) пабудаваны гандлёвы цэнтр. Крыніца: Веснік Глыбоччыны.- 2000.– 12 студзеня.- С. 3
  • 1984 – здадзены ў эксплуатацыю двухпавярховы будынак па вул. Энегельса для "Рамбыттэхнікі" Будынак сучаснай Глыбоцкай раённай бібліятэкі. Крыніца: Веснік Глыбоччыны.- 2000.– 12 студзеня.- С. 3
  • 1984 – У мікрараёне вуліц Міру - Маладзёжная адкрыліся сад-яслі, трэцяя па ліку гарадская дашкольная ўстанова. Крыніца: Веснік Глыбоччыны.- 2009.– 23 верасня.- С. 5
  • 1984 – за развитие производства товаров народного потребления и сферы услуг Глубокский район награждён Памятным Знаменем ЦК КПБ, Президиума ВС и СМ БССР, переходным Красным Знаменем ЦК КПБ, СМ БССР, ЦК комсомола, переходным Красным Знаменем областного комитета КПБ, облисполкома, облсовпрофа и обкома комсомола. 
  • 1984 – на камбікормавым заводзе пабудаваны цэх папярэдняга дазіравання і змешвання сыравіны.

30 гадоў назад

  • 1994 – выйшаў зборнік паэзіі А.Жыгунова “Мая Тройца”.
  • 1994 – адкрыты помнік 21 загінуўшаму земляку ў в. Мярэцкія. Крыніца: Веснік Глыбоччыны.-1994.- 5 ліпеня
  • 1994 — ва Узрэцкай школе заснаваны школьны музей.  
  • 1994 — пажарная частка пераехала ў новае дэпо. Крыніца: Веснік Глыбоччыны.- 2000.– 12 студзеня.- С. 5.
  • 1994 – у калгасе”17 верасня” (в. Бабічы) створана конегадоўчая ферма.

20 гадоў назад

  • 2004, 9 лютага — Указам Прэзідэнта Рэспублкі Беларусь ад 09.02.2004 № 60 зацверджана Палажэнне аб гербе гарадскога пасёлка Падсвілле Глыбоцкага раёна. Крыніца: Указ Президента Республики Беларусь от 09.02.2004 № 60 "Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области"
  • 2004 г., красавік - адкрыта раённая нацыянальная гімназія 
  • 2004, 5 кастрычніка — пачатак газіфікацыі Глыбоцкага раёна. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнака падчас наведвання раёна, запаліў факел, сівалізуючы прыход прыроднага газу ў г.Глыбокае. 
  • 2004 г. – усталяваны самы высокі ў Беларусі 23-метровы крыж у гонар 490-годдзя вёскі Мосар. 
  • 2004 – адбыўся І-ы Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм "Magnifikat"
  • 2004 – выйшаў зборнік паэзіі А.Жыгунова “Пагавары са мной пра восень”.- Мн.: Веды, 2004.- 107 с.
  • 2004 — Ёзас Булька, пробашч касцёла св. Ганны (в. Мосар) атрымаў прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”.
  • 2004 – упершыню праведзены “Падсвільскі світанак”. Крыніца: Садовіч, А. Любімы ўсімі “світанак” // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 26 жніўня.

10 гадоў назад

  • 2014, 23 красавіка — адбылося адкрыццё і асвячэнне скульптурнай кампазіцыі “Іісус і самаранка”. Ідэя належыць скульптару Вячаславу Долгаву, а ажыццявілі яе Мікалай Сталяр і Яраслаў Парахневіч.
  • 2014, 13 чэрвеня  – У Глыбокім устаноўлены скульптурныя кампазіцыі “Барон Мюнхаўзен”. Крыніца:  Панкрат, А. Открыта новая скульптурная композиция / А.Панкрат Веснік Глыбоччыны.- 2014.- 21 чэрвеня. - С. 2, 4; Капшуль, Г. Вітаем Мюнхаўзена / Г.Капшуль // Веснік Глыбоччыны.- 2014.- 23 мая.- С.1.
  • 2014, 30 чэрвеня 2014 г. – асвечаны Паклонны Крыж па вул. М.Горкага / Зинкевич, А. Дорогие святыни нашего края  / А.Зинкевич // Веснік Глыбоччыны. – 2014. – 5 ліпеня.
  • 2014, 4 ліпеня – у Скверы славутых людзей устаноўлены бюст Ю.А.Сабалеўскага. Крыніца: Зінкевіч, А. Ушанавалі памяць выдатнага земляка, патрыёта, вчонага // Веснік Глыбоччыны. - 2014. – 12 ліпеня. – С 4.
  • 2014, 4 ліпеня — адбылося адкрыццё Дошкі Славы Герояў Сацыялістычнай Працы  Глыбоцкага раёна. Крыніца: Сутула, Г. "Героямі не нараджаюцца, імі становяцца..."  // Веснік Глыбоччыны. - 2014. – 12 ліпеня. – С 4.
  • 2014, 5 ліпеня – праведзена гашэнне паштовай маркі спецыяльным штэмпелем у гонар 600-гадоўдзя горада
  • 2014 – адкрыты Сквер маладажонаў. Крыніца: Глінская, А, … І ўзляцець на арэлях шчасця / А.Глінская // Веснік Глыбоччыны. - 2014. – 5 ліпеня. – С 5. ; устаноўлены скульптуры малых форм на набярэжнай возера Кагальнае. У Глыбокім з'явіўся свой "нулявы" кіламетр. 
  •  2014 – аграэкасядзіба «Нарушоўка» прызнана “Лепшай аграэкасядзібай 2013 года на Віцебшчыне”. Крыніца: Веснік Глыбоччыны.- 2014.­- 26 лістапада
  • 2014 – Традыцыйны абрад “Насіць намётку” жыхароў в.Папшычы і традыцыйнаму мастацтву маляваных дываноў Віцебскага Паазер’я (носьбіт Скавырка С.) нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці па Глыбоцкаму раёну Віцебскай вобласці.
  •  2014, 7 кастрычніка – у вёсцы Карабы-ІІ (Карабоўскі сельсавет) асвечаны храм св. Архістратыга Міхаіла. Крыніца: Усцінаў, А. Асвечаны храм у Карабах / А.Усцінаў  // Веснік Глыбоччыны. – 2014.– 12 лістапада. – № 90. – С.3.
  • 2014 – Зачынены Зарубінская, Зябкаўская, Пліская, Стрынадкаўская, Станульская сельскія бібліятэкі, Ураджайнаўскі клуб-бібліятэка.
  • 2014 – Круглыя даты рознай узроставай “важкасці” адзначаюць ААТ “Глыбоцкі камбікормавы завод” і хлебазавод, раённая бальніца і цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, гасцініца, сельгаспрадпрыемствы “Мнюта”… А напярэдадні каталіцкіх Каляд 70-гадоўдзе з дня ўтварэння святкавалі супрацоўнікі жыллёва-камунальнай службы раёна.
  • 2014, ліпень  – "Прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Глыбоцкім раёне справіла наваселле". Крыніца: Г.Сутула // Веснік Глыбоччыны. - 2014. – 12 ліпеня. – С 4.
  • 2014 — выйшаў у свет зборнік фальклору “Глыбоччыны духоўнасці глыбіні”: народная духоўная культура Глыбоцкага раёна. - Мн. : БЕЛТА, 2014. - 303 с. Крыніца: Хайноўская, А. Духоўнасці глыбіня / А.Хайноўская  // Веснік Глыбоччыны. - 2014. – 21 чэрвеня. – С 5. 
  • 2014 – падрыхтаваны да друку “Туристический атлас Глубоччины” / составитель Е.М.Дмитриева. – Глубокое, 2014.- 25 с. — (Е.М.Дзмітрыева, настаўнік Кіраўскай СШ)
  • 2014, ліпень — выйшаў у свет песенны зборнік Ганны Шакола "Табе, маё Глыбокае" / Звонка, Г. "Табе, маё Глыбокае" / Г. Звонка "Табе, маё Глыбокае" / Г.Звонка .- Веснік Глыбоччыны. - 2014 – 11 чэрвеня. -С. 4
  •  

 2024  год

  • 2024, 02 ліпеня — адбылося адкрыццё Дошкі гонару Глыбоцкага малочнакансервавага камбіната.
  • 2024, 16 сентября — у вёсцы Каробы-2 адбылося адкрыццё станцыі абезжалезвання вады.
  • 2024, кастрычнік  — на прылеглай да Глыбоцкага райваенкамата тэрыторыі ў азнаменаванне 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў будучыя салдаты заклалі Сад прызыўніка.
  • 2024, 06 лістапада — пуск прыроднага газа адбыўся ў аграгарадку Ломашы.

 

СТУДЗЕНЬ

  • 4 студзеня 1894 г. нарадзіўся Пугачэўскі Палікарп Восіпавіч, савецкі военачальнік (1894-1939, в.Чарневічы Глыбоцкага р-на). Камбрыг, камендант Ленінграда. Па “справе Тухачэўскага” прыгавароны да вышэйшай меры пакарання. Крыніца: “Памяць. Глыбоцкі раён”.- Мн., 1995.- С. 164-165; 
  • 10 студзеня 1919 г. нарадзіўся паэт Аркадзь Гейне, галоўны рэдактар раённай газеты. Крыніца: Кола дзён: Каляндар памятных падзей Глыбоччыны.– Глыбокае: СШ№2, 2004.– 42 с. – С.5
  •  

ЛЮТЫ

  • 27 лютага 1954 г. нарадзіўся Жыгуноў Алесь Міхайлавіч, паэт, журналіст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

САКАВІК

КРАСАВІК

  • 19 красавіка нарадзіўся а. Серафім (Серафім Адамавіч Гагалушка) (1919-1997), настаяцель Сабора Ражджаства Прасвятой Багародзіцы і благачынны Глыбоцкага благачынія. 
  • 25 красавіка 1824 г. нарадзіўся Самуіл Магілевер, габрэйскі рэлігійны дзеяч, рабін (25.04.1824 - 10.06.1898, Глыбокае, Віленская губ., Расія) — піянер рэлігійнага сіянізму і адзін з заснавальнікаў руху «Хавявэй Сіён».

МАЙ

ЧЭРВЕНЬ

ЛІПЕНЬ

ЖНІВЕНЬ

ВЕРАСЕНЬ

 КАСТРЫЧНІК

ЛІСТАПАД

  • 29 лістапада (1964 - 1984) нарадзіўся Дзмітрый Батура, воін-інтэрнацыяналіст. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Крыніца: У кн.: “Памяць. Глыбоцкі раён”.- Мн, 1995.– С.

СНЕЖАНЬ