Восеньская пятніца радуе паэтычна-кветкавым настроем
Школьники в гостях у библиотеки: юбилей земляка и знакомство с профессией
Віншаванне работнікам культуры!
Вечер-встреча с ветеранами труда сферы культуры ”Года - лишь мудрости ступенька“
Велапакатушкі па родных гатаўшчынскіх мясцінах
Юбілейныя даты, падзеі, хроніка жыцця малой радзімы... 2027 год
1 октября — День пожилого человека
В связи с празднованием юбилея известного земляка Владимира Саулича, а также в целях повышения интереса к деятельности библиотеки и профессии библиотекаря, Глубокскую центральную районную библиотеку посетили учащиеся 9”... Читать далее...
6 октября  сотрудники Глубокской ЦРБ совместно с Белорусским профсоюзом работников культуры, информации, спорта и туризма организовали вечер-встречу ”Года - лишь мудрости ступенька “ для ветеранов труда сферы ... Читать далее...
  О, дзіўны край маіх дзядоў,Гасцінцаў край і сцежак вузкіх.Край сэрцаў шчырых, край садоў,Пяшчотны край мой беларускі! ... Читать далее...
Откройте для себя литературу, где мудрость возраста обретает голос. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-10-11

Зарегистрировалось:

301

Сёння 229

Тыдзень 3,212

Месяц 5,723

Усяго 517,487

 00 IMG 20230323 154315

Саломка - гэта цёплы, сонечны матэрыял, які мае асаблівую магічную прыцягальнасць. Хто аднойчы дакрануўся да яе і паспрабаваў сплятаць з саломкі сонечных конікаў, рабіць загадкавых павукоў, або чароўныя аплікацыі, неўпрыкметку становіцца гарачым прыхільнікам гэтага віду мастацкай прыкладной творчасці.

Беларускія вырабы з саломкі не маюць аналагаў у свеце, з’яўляюцца адной з найбольш нацыянальна адметных праяў духоўных каштоўнасцей і мастацкіх традыцый беларусаў. Гэты від рамяства сёння здабыў новае жыццё, узбагаціў арсенал народнага мастацтва новымі знаходкамі, стаў масавым відам сучаснай мастацкай творчасці. Вызначэнне «Беларуская саломка» набыло значэнне нацыянальнага брэнда. Мастацкія вырабы і сувеніры з саломкі беспамылкова асацыююцца з Беларуссю, сведчаць аб унікальных творчых здольнасцях нашага народа.

Згодна з пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь №15 ад 20 лютага 2020 года беларускія мастацкія практыкі саломапляцення як адметная праява нематэрыяльнай культурнай спадчыны ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Перад гэтым па ініцыятыве Міністэрства культуры на рэгіянальным узроўні сумесна з установамі культуры і навуковымі арганізацыямі быў вывучаны і зафіксаваны сучасны стан саломапляцення на тэрыторыі Беларусі.

Вынікі гэтай маштабнай працы паказалі, што ў 85 рэгіёнах Рэспублікі Беларусь носьбітамі традыцый саломапляцення з’яўляюцца больш за 200 майстроў, больш за 100 з якіх працуюць ва ўстановах культуры – дамах рамёстваў і цэнтрах народнай творчасці, каля 50 майстроў выкладаюць ва ўстановах адукацыі, некаторыя працуюць індывідуальнымі прадпрымальнікамі, рамеснікамі, уладальнікамі сядзіб. Свае вырабы з саломы яны прапануюць на кірмашах, фестывалях, выставах, у магазінах народных промыслаў і сувеніраў.

Творчае знаемства “Чудесная соломка” з майстрам па саломапляценню Н.Васілеўскай  адбылося ў  Падсвільскай гарпасялковай біліятэцы. Падлеткі  пазнаеміліся работамі, прадстаўленымі на выставе і даведаліся аб тэхналогіі  апрацоўкі саломкі і тэхніцы работы з гэтым дзівосным матэрыялам.

IMG 20230323 150503IMG 20230323 150627IMG 20230323 152918IMG 20230323 154315uty4DKoCCHo