Навіны
Шунеўская бібліятэка сабрала разам тых, хто не лічыць гады
Да Дня пажылых людзей у Шунеўскай бібліятэцы прайшоў тэматычны вечар “Для тых, хто не лічыць гады”.
За дэгустацыяй розных гатункаў чая, ішла няспешная бяседа. Бібліятэкары расказалі гасцям пра доўгажыхароў розных краін свету, прапанавалі рэцэпты для добрага настрою і самаадчування. У гумарыстычнай форме прагучалі парады маладому пакаленню як сябе паводзіць у розных жыццёвых сітуацыях. Вопыт і мудрасць гучалі ў
разважаннях аб надвор’і і прыкметах восені.
Мініяцюра-дыялог “Сяброўкі” пазнаёміла гасцей вечарыны з Матронай Зажыгай Тормазаўнай і Аўдоццяй Пылясосаўнай, у ролі якіх выступілі работнікі бібліятэкі, і заставіла спачуваць або смяяцца з іх жыццёвых гісторый..
Госці "залатога" ўзросту, якія завіталі на свята, займаліся вясёлай фізкультурай, удзельнічалі ў шляпным дэфіле і гумарыстычным бліц-апытанні. Васіль Нікіфаровіч, Аксана Шкапцова і Ала Шыкуць дарылі музычны настрой.
Завяршылася мерапрыемства аглядам выставы “Для тых, хто не лічыць гады”. На выставе былі прадстаўлены кнігі для ўтульнага восеньскага адпачынку, кнігі пра здароўе і даўгалецце, кнігі для сумеснага чытання бабуль і дзядуль з унукамі.




Заг. бібліятэкі І. Нікіфаровіч
- 143
