Навіны
Восеньская пятніца радуе паэтычна-кветкавым настроем
Наведваюць па пятніцах Глыбоцкую раённую бібліятэку аматары беларускай мовы і паэзіі.
З задавальненнем і шчырымі эмоцыямі чыталі добра знаёмы ўрывак з паэмы Якуба Коласа "Новая зямля" Юлія Грабоўская і ўласны паэтычны твор Генадзь Іванавіч Капялюш.
Рознакаляровыя пялёсткі, кароткачасовы дожджык, астываючыя
промні сонека, развітальны покліч знікаючых у блакіце птушак. Бабіна лета... Гэта адметныя з’явы восеньскай пары, якія хаваюцца на панадворку глыбачанкі Галіна Рудак.


Квітнее яркімі фарбамі жыццё ў вёсцы Гатаўшчына
Зямля была б сумнаватай, каб кветкі не цвілі на ёй…
І сапраўды, не было б чысціні і прыгажосці, каб не чалавечыя рукі. Палюбавацца прыгажосцю, створаную рукамі дбайных гаспадароў вёскі Гатаўшчына можна штодзень, дастаткова прыпыніцца ля падворкаў амаль кожнага вяскоўца.

Падворак Уладзіміра Людвігавіча і Любові Васільеўны Ляшкевічаў – у ліку самых прыгожых і квітнеючых.
Дзякуючы сваёй працавітасці і таленту яны зрабілі са звычайнага ўчастка сапраўдны райскі куточак. Іх двор стаў месцам адпачынку і крыніцай натхнення для ўсіх, хто любіць прыгажосць і гармонію.
Саджаць кветкі, клапаціцца пра іх, любавацца гэтым цудам – вось галоўная радасць і захапленне сям’і, якая зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку.
Прыгожая і ўтульная сядзіба Зоі Мікалаеўны Цітовіч.
Яе адметнасць — кветкі, якія з ранняй вясны да позняй восені радуюць вока не толькі гаспадароў, а і аднавяскоўцаў сваёй фларыстычнай прыгажосцю. “І няхай сабе гэта ўсяго толькі простыя рамонкі ды гваздзічкі, але для мяне яны самыя прыгожыя кветкі на свеце”, — гаворыць Зоя Мікалаеўна, былая супрацоўніца бібліятэчнай сістэмы.
Цудоўны свет кветак адкрывае для нас галоўны бухгалтар ААТ “Сельцы” Ірына Вацлаваўна Алянцэвіч.
Яе сядзіба — гэта сапраўдны шэдэўр. Клумбы радуюць буйствам фарбаў і разнастайнасцю сартоў: тут і пяшчотныя ружы розных адценняў, і велічныя хрызантэмы, і сціплыя бальзамінкі.


Яскравыя ружы, духмяныя бегоніі і дэкаратыўныя кустарнікі гарманічна спалучаюцца ў двары настаўніцы Азярэцкай сярэдняй школы Вольгі Чаславаўны Андзілеўка, бо падабраны яны з вялікай любоўю.
У невялічкім пруду цвітуць гарлачыкі. Навокал – кветкавы водар і спевы птушак. Так і цягне прысесці на арэлі і любавацца гэтай прыгажосцю...
Бабіна лета
Бела-бела ў полі чыстым.
Над зямлёю паднялося
Многа нітак серабрыстых,
Што напрала сёння восень.
Бабіна, як кажуць, лета
Так іскрыцца сівізною,
Светлым сонейкам сагрэта,
Плыве-кружыць над зямлёю.
Неўзабаве шоўку ніці
Восень зноўку згорне ў жмені,
Будзе для зімы-сястрыцы
Ткаць прыгожае адзенне. В. Швед
- 210
