Навіны
У Празароцкай сельскай бібліятэцы адзначаны Дзень беларускага пісьменства
5 верасня вучні 7-11 класаў мясцовай школы былі запрошаны ў Празароцкую сельскую бібліятэку на інфармацыйную гадзіну “На парадку дня – Свята беларускага пісьменства ў горадзе Касцюковічы”.
Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з гісторыяй святкавання Дня беларускага пісьменства з 1994 года і правяла для іх гістарычны экскурс у Касцюковіцкі раён. Яна зрабіла агляд жыцця і творчасці “Песняроў Касцюковіцкай зямлі” Аркадзя Куляшова, Івана Чыгрынава і Алеся Пісьмянкова.
У аглядзе газетных артыкулаў “Свята слова запрашае : Касцюковічы 2026 у перыёдыцы” бібліятэкар акцэнтавала ўвагу на асноўных мерапрыемствах гэтай грандыёзнай імпрэзы. А таксама агучыла Спіс намінантаў на Нацыянальную літаратурную прэмію Беларусі 2026 года.
Школьнікі адказалі на пытанні віктарыны “Жывое ў вяках беларускае слова”, пазнаёміліся з “Кнігамі-навасёламі 2026 года” і літаратурнымі выставамі ў бібліятэцы.
Вучні зацікавіліся фотазонай побач з экспазіцыяй, прысвечанай 150-годдзю з дня нараджэння пісьменніцы, гарамадскага дзеяча і ўдзельніцы тэатральнай трупы Ігната Буйніцкага Алаізы Пашкевіч (Цёткі). І не прамінулі магчмасць зрабіць фотасесію.


Бібліятэкар Празароцкай сельскай бібліятэкі В.І.Бурэнь
- 133
