Шунеўская бібліятэка сабрала разам тых, хто не лічыць гады
Відэа-падарожжа “Над Белай Руссю – белы бусел”
”Пенсия- время приключений“
Восеньская пятніца радуе паэтычна-кветкавым настроем
Школьники в гостях у библиотеки
Віншаванне работнікам культуры!
Вечер-встреча с ветеранами труда сферы культуры ”Года - лишь мудрости ступенька“
Да Дня  пажылых людзей у Шунеўскай бібліятэцы прайшоў тэматычны вечар “Для тых, хто не лічыць гады”. ... Читать далее...
9 кастрычніка вучні 4”В” класа СШ №1 г. Глыбокае імя П.В. Сухога адправіліся ў цікавае відэападарожжа па краіне Беларусь. ... Читать далее...
9 кастрычніка  бібліятэкар Псуеўскай сельскай бібліятэкі арганізавала  для актыўных чытачак святочную сустрэчу ”Пенсия - время приключений“, прымеркаваную   да Дня пажылых людзей . ... Читать далее...
В начале октября Глубокскую центральную районную библиотеку посетили ученики 9”Б‟ класса СШ №2 г. Глубокое имени П. Н. Свирко. ... Читать далее...
6 октября  сотрудники Глубокской ЦРБ совместно с Белорусским профсоюзом работников культуры, информации, спорта и туризма организовали вечер-встречу ”Года - лишь мудрости ступенька “ для ветеранов труда сферы ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-10-14

Зарегистрировалось:

301

Сёння 523

Тыдзень 1,707

Месяц 7,844

Усяго 519,608

Rodniki Glubocycyiny 

У лесе, пад горкай
Бруіцца крыніца.
У светлай крыніцы
Вадзіца – жывіца.
 П. Броўка

 

Без вады няма жыцця. Таму многія народы ваду, як і зямлю, завуць "матухнай" і шчыра зберагаюць калодзежы і крыніцы.

Адны кажуць, што крыніцы — гэта слёзы Зямлі, другія называюць іх дзявочымі слязамі, і многія-многія шчыра вераць у лекавую сілу крынічнай вады. Крыніцы здаўна выручалі чалавека: наталялі смагу, давалі пачатак ручаям і рэчкам, на берагах якіх потым сяліліся людзі. 

Багатая на крыніцы і наша Глыбоччына. У фондзе Гатаўшчынскай сельскай бібліятэкі-клуба маецца выданне "Родники Глубоччины", якое і надало ідэю ў апошнюю жнівеньскую пятніцу летніх канікул зрабіць са школьнікамі вела-падарожжа да крыніц "Няма смачней вадзіцы, як з роднай крыніцы”. А крыніц у наша мясцовасці — пяць! 

 

Пачалося наша знаёмства з крыніцы, якая знаходзіцца непадалёку ад вёскі Шчарбы. Гадоў дзесяць таму назад мясцовыя жыхары акультурылі мясцінку і зараз кожны, хто праязджае па гравейнай дарозе Гатаўшчына-Шчарбы, можа прыпыніцца ў спякотнае надвор’е, адпачыць у альтанцы, здаволіць смагу празрыстай сцюдзенай вадой.  

Gataushchyna Krynicy 3Gataushchyna Krynicy 8

Адпачыўшы, мы паехалі ў бок знікшай вёскі Паддуб’е, у якой калісьці кіпела жыццё. А называлася вёска так таму, што амаль ля кожнай хаты раслі дубы. На шляху з Паддуб’я ў вёску Гнілякі, сучасную Рошчу, была Ге′нічына крыніца. Па ўспамінах старэйшых жыхароў у гэтай мясцовасці жыла жанчына, якую звалі Геня, крыніца была побач з яе хатай. У ХХ стагоддзі падчас калектывізацыі ўсіх жыхароў Паддуб’я перасялілі ў Гатаўшчыну. А крыніца так і засталася з прыгожай назвай Ге′нічына.
З цягам часу крыніца зарасла і знайсці яе мы не змаглі. А інфармацыю аб ёй мы з дзецьмі знайшлі ў выданні “Родники Глуботчины” і на сайце "Родники Беларуси".

Gataushchyna Krynicy 6Gataushchyna Krynicy 5Gataushchyna 1Наступны прыпынак нашых падарожнікаў адбыўся на сцежцы, якая звязвала вёскі Гатаўшчына і Валодзькава. Тут побач таксама была крыніца з чыстай, ледзяной і, па ўспамінах людзей, вельмі смачнай вадой. У летні час бывала, што крыніца перасыхала. 
Некалькі год таму тут адбылася меліярацыя і крыніца, на жаль, знікла зусім. Засталіся толькі ўспаміны і фотаздымак крыніцы ў выданні “Родники Глуботчины".
Мы знайшлі толькі прыблізнае заросшае месца...

Падарожжа прадаўжылася і мы адправіліся ў цэнтр вёскі Гатаўшчына, дзе на ўчастку гаспадароў-дачнікаў б’е чыстая крынічная вада. Гаспадары зрабілі тут прыгожае месца для адпачынку, паставілі альтанку і лавачку, дзе можна пасядзець і выпіць крышталёвай вады. Але спачатку трэба спрасіць дазволу ў гаспадароў!

Gataushchyna 35 1Gataushchyna 35 2Gataushchyna 35 3

Gataushchyna Krynicy 4Апошні наш прыпынак быў за вёскай Восава. Калісьці на балоце была паша для вясковых кароў, авец. А да восаўскай крыніцы прыходзілі пастухі, каб напіцца самім і напаіць жывёлу.
Пасля меліярацыі гэтых мясцін застаўся толькі ўспамін старэйшых жыхароў вёскі пра крыніцу, якія ў спёку і гарачы поўдзень прыгоршнямі пілі халодную ваду.

Падчас апошняга прыпынку мы прачыталі казку Якуба Коласа "Крыніца", якая пачынаецца так: 
Можа, вы і не паверыце, што гэта ўсё праўда. Але ці так яно было, ці не так — спрачацца не буду. Скажу проста: гэтая крынічка, напэўна, частавала сваёю вадою яшчэ вашых дзядоў-прадзедаў. Яе вада — найчысцейшыя слёзы веснавых хмарак, што ад узнікнення свету ходзяць над зямлёю такімі прыгожымі чародкамі. ...
І зарбілі выснову, што нет смачней вадзіцы, чым з роднае крыніцы... 

Gataushchyna Krynicy 7З вадаправода піць ёсць звычка
З яе нялепшаю вадой,
Ды сніцца любая крынічка
З рачулкай чыстай залатой.

У лесе, пад горкай
Бруіцца крыніца.
У светлай крыніцы
Вадзіца-жывіца.
                                  П. Броўка