Навіны
Па часопісных старонках вандравалі ў Івесьскай бібліятэцы-клубе
Хто сказаў, што ў бібліятэцы сумна? Толькі не ў Івесі!
Тут дапамогуць весела бавіць час наведвальнікам і прапануюць сумуючым ад азартных партый у настольныя гульні да творчых майстэрняў, дзе нараджаюцца сапраўдныя творы мастацтва.
А днямі тут быў сапраўдны пазнавальны марафон. Для юных наведвальнікаў бібліятэкі прайшла хвілінка цікавых паведамленняў "Па часопісных старонках".
Дзеці даведаліся, што такое "перыядычныя выданні", якія віды іх бываюць і на якога чытача часопісы разлічаны.
Пазнаёміліся з дзіцячымі часопісамі, якія паступаюць у Івесьскую бібліятэку-клуб.
Праверылі свае веды, кемлівасць, логіку, мысленне праз віктарыны, рэбусы, красводы, сканворды і іншыя часопісныя мазгакруткі.
Дзеці пакідалі бібліятэку ўзрушаныя і давольныя. Час бавілі не здарма, пазналі шмат новага!


- 75
