Навіны
Глыбоцкая дзіцячая бібліятэка з інтэрактыўнай пляцоўкай “Ганаруся табой, мая Беларусь”

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – галоўнае свята ўсіх беларусаў, якое сімвалічна адзначаецца 3 ліпеня. Гэта асаблівая дата, якая знаходзіць водгук у душы кожнага. У гэты дзень адны ўспамінаюць подзвігі герояў, якія адстаялі нашу незалежнасць, іншыя разважаюць пра тое, што адбываецца сёння і пра будучыню. Гэта час задумацца аб гістарычным шляху нашага народа, аб яго сімвалах і каштоўнасцях.
Ва ўсіх кутках Беларусі прайшлі святочныя мерапрыемствы. Не засталася ўбаку і наша Глыбоцкая дзіцячая бібліятэка. На цэнтральнай плошчы горада Глыбокае была арганізавана інтэрактыўна-бібліятэчная пляцоўка з кніжнай экспазіцыяй "Беларусь – наш гонар і слава".
На ёй былі прадстаўлены выданні, якія расказваюць аб станаўленні беларускай дзяржаўнасці, дасягненнях у сацыяльна-эканамічнай, навуковай і культурнай сферах, а таксама аб асноўных падзеях Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі.
Усе жадаючыя мелі магчымасць паўдзельнічаць у віктарынах “Узнай Беларусь”, “Сімвалы Рэспублікі Беларусь”, “Что мы знаем о Великой Отечественной войне?”.
Але найбольшай папулярнасцю карысталася гістарычная гульня-мазайка “Великая Отечественная в памятниках”.
На стэндзе былі размешчаны фотаздымкі помнікаў і мемарыялаў, якія адлюстроўваюць крывавыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці і дарослыя атрымлівалі заданне назваць помнік, дзе ён знаходзіцца, з якімі перыяламі вайны ён звязаны. Для ўдзельнікаў гульні была падрыхтавана на картках інфармацыя аб гістарычнай падзеі, а таксама аб гісторыі стварэння мемарыяла. Усе гэтыя звесткі трэба было размясціць у кішэні патрэбнай фатаграфіі.
Напрыканцы ўсе ўдзельнікі атрымлівалі салодкія прызы.








Загадчык Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі Шарабайка М.Я.
- 81
