Лугавая эка-гульня ў Ломашаўскай сельскай бібліятэцы
Принимайте новый вызов! Всё ещё летний! Тёплый! Звёздный!
В августе – новое знакомство!
Тут, ля роднага парога, пад сонцам кветкі зацвілі...
Жанчыны, дзеці і кветкі...
В День молодёжи читаем молодёжное и с юмором💯
Арбузный день
 У апошнія дні ліпеня ў Ломашаўскай сельскай бібліятэцы дзеці прынялі ўдзел у эка-гульні “Загадки на лугу на каждом шагу”. ... Читать далее...
Восьмое задание даём нашим читателям, участникам "Библиовызова"! ... Читать далее...
Ирина ГРИН. Это старый новый автор. ... Читать далее...
31 ліпеня ў рамках  піяр-акцыі «У госці да кветкавода» бібліятэкар Мнюцкай сельскай бібліятэкі адправілася на сустрэчу з кветкаводам, чытачом бібліятэкі Лёляй Генадзьеўнай Анісько. ... Читать далее...
   Бібліятэкары добра ведаюць сваіх аднавяскоўцаў і адпраўляюцца па пятніцах у госці ў багатыя на кветкі сядзібы, дзе радуюць сябе і вас насычанымі жнівеньскімі фарбамі. ... Читать далее...
В День молодёжи поделимся впечатлениями от очень хорошей книги ... Читать далее...
3 августа отмечают вкусный праздник – День арбуза. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-08-09

Зарегистрировалось:

300

Сёння 327

Тыдзень 6,359

Месяц 10,538

Усяго 468,022

8 студзеня 2026 года адзначыла сваё 95-годдзе старэйшая жыхарка вёскі Чарневічы Сямчонак.krasivye otkrytki kartinki s ubileem na 95 let zhenshhinam i muzhchinam chast 1 aya 1

 Павіншаваць яе з юбілеем завіталі старшыня Празароцкага сельвыканкама Міхайлоўская І.І.. упраўляючая справамі Шышкіна А.В., культарганізатар Чарневіцкага СДК Арэхава В.А. і бібліятэкар Чарневіцкай сельскай бібліятэкі Пратасевіч Н.Ф.

Нина Фёдараўна ўручыла юбіляру памятны падарунак – кнігу і выказала словы падзякі старэйшаму чытачу бібліятэкі і свае пажаданні з нагоды дня нараджэння Ірыны Юльянаўны.
Нягледзячы на свой узрост, Ірына Юльянаўна з’яўляецца актыўным чытачом бібліятэкі. Сама наведаваць установу ўжо не мае магчымасці, але рэгулярна абменам кніг займаецца яе дачка Каснікоўская Л.А. 
Сімвалічна, што за мінулы год Ірына Юльянаўна прачытала 95 кніг, сярод якіх, у асноўным, сучасныя любоўныя раманы і дэтэктывы. Ірына Юльянаўна вядзе актыўнае жыццё, акрамя чытання, яна вяжа, вышывае і шчыруе ў агародзе. У сваім узросце мае добрую памяць і чытае вершы, вывучаныя калісьці ў школе.
Ірына Юльянаўна цікавая расказчыца і любіць распавесці пра сваё далёкае дзяцінства і юнацтва. Родам яна з Псуеўшчыны. Яе сям’і прыйшлося многае перажыць падчас Вялікай Айчыннай вайны. Бацька, старэйшая сястра і два браты былі ў партызанах, а маці з пяццю дачушкамі выжывалі як маглі. Ірына Юльянаўна памятае жахі вайны і не жадае іх паўтарэння сваім унукам і праўнукам.

Сямчонак Ірына Юльянаўна ўвасабляе ў сабе сапраўдную беларускую жанчыну, якая на сваіх плячах вынесла шмат цяжкасцей, але не згубіла жыццярадаснасць, любоў да людзей, веру ў дабрыню і з’яўляецца прыкладам у жыцці і працы для родных і аднавяскоўцаў.

І таму яшчэ раз дзякуем Ірыне  Юльянаўне за любоў да кнігі і чытання, за адданасць нашай бібліятэцы, жадаем здароўя, бязмернага шчасця, душэўнага цяпла і ўвагі ад дарагіх сэрцу людзей!

chernevichi 2chernevichichernevichi 3

Бібліятэкар Чарневіцкай сельскай бібліятэкі Пратасевіч Н.Ф.