У бібліятэку за падарожжамі
Бібліятэчнае лета ў Шунеўцах
Галерея книжных новинок «Летом с книгой я дружу»
Святая заступніца зямлі Беларускай
Выставка-портрет «Небесные покровительницы Беларуси»
"Чытацкі чамадан на лета"
В июне – новый автор — Ольга НАЗАРОВА
Бібліятэкары сельскіх бібліятэк падчас летніх канікул запрашаюць юных чытачоў наведаць краіну Літаратурыю. ... Читать далее...
Для юных чытачоў Шунеўскай бібліятэкі летнія канікулы пачаліся з гульні-квэста "У пошуках лета".  ... Читать далее...
Галерея книжных новинок «Летом с книгой я дружу» действует в Глубокской детской библиотеке в рамках акции «Вместе весело читать» ... Читать далее...
У Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы працуе выстава-агляд ”Святая заступніца зямлі Беларускай‟, прымеркаваная да Дня памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай (5 чэрвеня). ... Читать далее...
   С 5 по 21 июня в читальном зале Глубокской детской библиотеки работает книжная выставка «Небесные покровительницы Беларуси», которая посвящена судьбам, жизни и деятельности двух... Читать далее...
У першую летнюю пятніцу бібліятэкары Глыбоцкай раённай бібліятэкі сабралі вось такі чамаданчык для нашых чытачоў! ... Читать далее...
Писатель-загадка. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-06-10

Зарегистрировалось:

299

Сёння 92

Тыдзень 1,498

Месяц 9,612

Усяго 413,536

Vejp 1

Увядзенне дадатковых абмежаванняў на спажыванне нікаціназмяшчальнай прадукцыі.


Што можа змяніцца ў Беларусі ў сферы абароту вейпаў?

Праект закона «Аб тытунёвай сыравіне, тытунёвых, нетытунёвых нікаціназмяшчальных вырабах, электронных сістэмах курэння і вадкасцях для іх, сістэмах для спажывання тытуню» вынесены на грамадскае абмеркаванне. Інфармацыя аб гэтым размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Праект закона распрацаваны ў мэтах арганізацыі эфектыўнага кантролю за вытворчасцю, рэалізацыяй, абаротам нетытунёвых нікаціназмяшчальных вырабаў, вадкасцей для электронных сістэм курэння і сістэм для спажывання тытуню.

У прыватнасці, праектам закона вызначаны акты заканадаўства, якія рэгулююць адносіны ў галіне вытворчасці, абароту і спажывання сыравіны, вырабаў, вадкасцей, сістэм, меры дзяржаўнага рэгулявання іх вытворчасці, абароту і спажывання, суб’екты (юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі), якія маюць права на вядзенне дзейнасці, звязанай з іх вытворчасцю і абаротам. Таксама абазначаны меры ліцэнзавання дзейнасці ў галіне вытворчасці і абароту сыравіны, вырабаў, вадкасцей, сістэм

Законапраектам прадугледжаны абмежаванні ў галіне вытворчасці і абароту сыравіны, вырабаў, вадкасцей, сістэм. 

вейпы.jpeg

Вытворчасць, экспарт, імпарт, захоўванне і аптовы гандаль тытунёвымі і нетытунёвымі нікатыназмяшчальнымі вырабамі будуць даступныя толькі юрыдычным асобам. 

Індывідуальныя прадпрымальнікі змогуць займацца толькі рознічным продажам тытунёвых вырабаў, але не вэйпаў і вадкасцей для іх. Таксама ў праекце дакумента абазначаны нормы, якія тычацца ліцэнзавання вытворчасці, захоўвання, імпарту, аптовага і рознічнага гандлю такімі вырабамі.

Прапануецца таксама абмежаваць магчымасць так званага самазамесу — самастойнага змешвання інгрэдыентаў для электронных цыгарэт. Некаторыя суб’екты гаспадарання прапануюць да рэалізацыі інгрэдыенты вадкасцей для электронных сістэм курэння (гліцэрына, прапіленгліколь, араматызатары, нікацін). Спажыўцы робяць «самазамес» гэтых інгрэдыентаў і атрымліваюць гатовую да ўжывання вадкасць для электронных сістэм курэння. На сайтах прадаўцоў размешчана пакрокавая інструкцыя па «самазамесе» з указаннем колькасных суадносін усіх інгрэдыентаў у залежнасці ад жаданага выніку для самастойнага прыгатавання вадкасцяў. «З улікам існуючай праблематыкі нелегальнага рынку нікаціназмяшчальнай прадукцыі ліцэнзаванне вытворчасці, да якога будзе ставіцца і „самазамес“, будзе садзейнічаць скарачэнню далейшага масавага выкарыстання гэтай схемы ўхілення ад выплаты акцызаў суб’ектамі гаспадарання», — гаворыцца ў абгрунтаванні да законапраекта


Праект закона таксама змяшчае дадатковыя абмежаванні на спажыванне нікаціназмяшчальнай прадукцыі. 

У прыватнасці, прапануецца забараніць курэнне электронных цыгарэт на ганках жылых дамоў і ў інтэрнатах.

Праектам закона прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць за ўцягненне непаўналетніх у антыграмадскія паводзіны шляхам куплі для іх тытунёвых вырабаў, нетытунёвых нікаціназмяшчальных вырабаў, вадкасцей для электронных сістэм курэння, электронных сістэм курэння, сістэм для спажывання тытуню, а таксама ўцягненне асобай, якая дасягнула ўзросту 18 гадоў, заведама непаўналетняга ў спажыванне.

Крыніца