Для тых, хто цікавіцца прававой літаратурай

Nobye knigi PRAVO

 


У Публічным цэнтры прававой інфармацыі нашай бібліятэкі – новыя выданні нарматыўных дакументаў:

❗ "Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь"
❗"Крымінальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь"
❗"Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў"
❗"Ваенная дактрына Рэспублікі Беларусь"
❗"Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь"

 

 

 

 

 

 

 

 

 

А таксама ❗Закон Рэспублікі Беларусь "Аб адказным абыходжанні з жывёламі"

Дакумент накіраваны на абарону жывёл ад жорсткага абыходжання, а таксама на забеспячэнне правоў і законных інтарэсаў фізічных і юрыдычных асоб пры абыходжанні з жывёламі.

У прыватнасці, Законам прадугледжваецца ўстанаўленне

-   агульных правіл абыходжання з жывёламі (жывёламі-кампаньёнамі, лабараторнымі, службовымі жывёламі і жывёламі, якія выкарыстоўваюцца ў культурнай дзейнасці і спорце);
-   надзяленне ўрада паўнамоцтвамі па вызначэнні пераліку падлягаючых рэгістрацыі жывёл-кампаньёнаў і парадку іх утрымання ў дамашніх умовах;
-   замацаванне павышаных патрабаванняў да ўтрымання небяспечных сабак (уладальнікі такіх сабак будуць абавязаны прайсці спецыяльныя курсы і атрымаць пасведчанне);
-   забарона на наведванне з жывёламі-кампаньёнамі (акрамя сабак-павадыроў) харчовых магазінаў, арганізацый аховы здароўя і адукацыі, аб'ектаў культурнай інфраструктуры, фізкультурна-спартыўных збудаванняў;
-   абмежаванне продажу жывёл непаўналетнім асобам;
-  абавязак гадавальнікаў чыпіраваць рэалізуемы прыплод (сабак, кошак).

Пры гэтым для ўладальнікаў жывёл-кампаньёнаў устанаўліваецца права чыпіравання гадаванцаў.
Устанаўліваецца таксама механізм часовага абмежавання права ўласнасці на жывёлу і яе адабрання за парушэнне ўладальнікам умоў абыходжання з жывёлай, што прывяло да прычынення шкоды здароўю грамадзян, жывёл або маёмасці.

У Законе вызначаны патрабаванні па стварэнні і дзейнасці пунктаў часовага ўтрымання, прытулкаў і гасцініц для жывёл. У прыватнасці, забаронена размяшчэнне такіх аб'ектаў у жылых дамах, устаноўлены ўмовы ўтрымання жывёл і іх перадачы новым уладальнікам. Асноўныя палажэнні Закона ўступаюць у сілу з 1 студзеня 2025 года.

 

Пошук па сайту

Russian Belarusian Chinese (Traditional) English French German Italian Spanish
Версия для слабовидящих

Banner 2 belyj fon

Simvaly RB

kulturaby

2024 gk

80 гадоў вызвалення Беларусі

mchs

pravo.by logo main

glub rik

02

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

scyag gerb

ncpi

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 11

Учора 127

За тыдзень 846

За месяц 1411

Усяго 174608

Перыяд:

2018-01-01 - 2024-11-08

Зарэгістравалася: 286