Прэзентацыя новай кнігі адбылася ў Запруддзі!

 

 

1001

 

Літаратурная паліца Глыбоччыны папоўнілася новым выданнем – празаічным зборнікам “Журавінавае варэнне” Валянціны Субач, альбо Марговіч Валянціны Мікалаеўны.  Гэта ўжо другі зборнік твораў Валянціны Мікалаеўны. Першай стала кніжачка паэзіі "Весенние ливни"

Прэзентацыя новага выдання адбылася ў Запрудским  доме фальклору, сярод аматараў кнігі і чытання, сяброў, знаёмых і родных людзей.

2Валянціна Мікалаеўна, ураджэнка в. Ластавічы, выпускніца Кіраўскай СШ, Дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі, адпрацавала па размеркаванні і вярнулася на Глыбоччыну.  Усё працоўнае жыццё была на пасадзе эканаміста ў гаспадарках раёна. Але выхад на пенсію прымусіў задумацца аб далейшых планах – здароўе паправіць, гаспадаркай заняцца, хобі знайсці?..

Валянціна Мікалаеўна вырашыла аддацца ўспамінам і занатаваць іх на паперы: “… каб унукі і праўнукі ведалі, як жылі вяскоўцы ў 60-х гадах ХХ стагоддзя”. Успаміны выліліся ў добрую кніжку, пра якую аўтар кажа: “Гэта ўспаміны пра маё басаногае дзяцінства … якраз тыя моманты, калі неба сіняе, трава зялёная, а летні сонечны дзень, здаецца, цягнецца бясконца…”

Зборнік каштоўны тым, што распавядае аб вяскоўцах, – родных, суседзях, знаёмых, – якія пражылі жыццё ў шчасці і горы, багацці і нястачы, слязах і гумары…

3Напісаныя выразнай сакавітай беларускай мовай, апавяданні інтрыгуюць завязкай і развязкай, часам такімі закруцістымі  сюжэтамі, што не ў кожным рамане такое прачытаеш! 

Цікавяць тапанімікай: Русацкі лес, Лаўрынаўская гара, Петухова прыстань, Сымонава кладка.  

Абуджаюць апетыт вясковымі стравамі: перапечкі, раўгеня, путра,  хлеб на дубовых лісцях.

Здзіўляюць незвычайнымі імёнамі: Яфім, Вінцэнт, Нічыпар, Ларыён. Альжбета і Александрына, Фядора і Васіліна, Салманіда!, Анэля!, Адэльфіна!.. Дзе вы зараз сустрэніце такія каларытныя беларускія імёны?! 

У зборніку ёсць і філасофскія апавяданні, і гумарыстычныя падзеі вясковага жыцця.

1 7У літаратурны шлях направіў аднакласніцу журналіст і драматург Уладзімір Сауліч. Менавіта ён упэўніў Валянціну Мікалаеўну ў яе літаратурных здольнасцях, добрым гумары і параіў пісаць прозу. На сустрэчы Уладзімір Уладзіміравіч павіншаваў сяброўку з выхадам зборніка.

Словы віншаванняў выказалі дачка Надзея Мікалаеўна Германовіч і ўнучка Крысціна. Прыемным сюрпрызам для Валянціны Мікалаеўны стала сустрэча са сваёй колішняй  настаўніцай Ларысай Дзмітрыеўнай Недбайла. Добрыя словы аўтару гаварылі сяброўкі Тамара Сяргееўна Матвеева і Ірына Віктараўна Кажэка.  

 

1 21 11 8

  1 4

 

 

 

 

 

 

 

 

 1 5

 

 

 

 

 

 

1 3

Прысутным быў прадстаўлены музычны відэакліп  ”Звенел хрусталь” (словы Валянціны Марговіч, музыка Ганны Шакола..) 

Спявачка Валянціна Пятроўская коратка прэзентавала гледачам свой песенны зборнік "Пяю табе, мой краю родны..."  і выканала аўтарскія песні  "Беларусь - мая песня и казка!",  “Глыбокае – вішнёвая сталіца” , “Расскажи мне гармошка” і інш. 

Мерапрыемства атрымалася добрым, светлым і радасным! Усім было вельмі прыемна, што да славутых імён Залесчыны – Янка Пачопка, Фама Ляшонак, Рыгор Шарыпкін дабавілася яшчэ адно слаўнае імя нашай зямлячкі – Валянціна Субач!

 У арганізацыі мерапрыемства вялікую дапамогу аказалі Б.І.Заяц, старшыня Залескага сельсавета, супрацоўнікі Запрудскага дома фальклору – загадчык А.В.Жалткевіч, акампаніятар Д.Л. Крывёнак.  

Г. Гаравая, бібліятэкар Запрудскай сельскай бібліятэкі

Пошук па сайту

Russian Belarusian Chinese (Traditional) English French German Italian Spanish
Версия для слабовидящих

Banner 2 belyj fon

Simvaly RB

kulturaby

2024 gk

80 гадоў вызвалення Беларусі

mchs

pravo.by logo main

glub rik

02

kidspomogut.by

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

scyag gerb

ncpi

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 192

Учора 341

За тыдзень 1671

За месяц 3737

Усяго 185032

Перыяд:

2018-01-01 - 2024-12-13

Зарэгістравалася: 286