Палікарп Пугачэўскі. Генерал з Чарневічаў

 Glybochchyna 3  

 

Pugachevskii Polikarp Osipovich4 студзеня 2024 года споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння Пугачэўскага Палікарпа Восіпавіча (04.01.1894, в.Чарневічы, Глыбоцкі р-н.  -- 1939), савецкага ваенаначальніка, камбрыга, каменданта Ленінграда.

Дарэмна шукаць яго імя ў ваенна-гістарычнай літаратуры, энцыклапедыях, даведніках... I тым не менш гэта была вядомая постаць даваеннай Чырвонай Арміі, а яго шматлікія вучні былі сярод тых, хто вынес на сваіх плячах жорсткія выпрабаванні Вялікай Айчьннай вайны, прычым, некаторыя з іх такія, як Н. Э. Берзарын, А. Я. Яманаў, сталі ваеннымі зоркамі першай велічыні.

Затое на Дзісненшчыне, як раней звалася Глыбоччына, прозвішча Пугачэўскі — вельмі вядома і распаўсюджана. Бацька яго, Васіль Нікіфаравіч, значыўся дзісненскім мешчанінам, адстаўным фельчарам, які, павандраваўшы па азіяцкіх прасторах Расіі і Кітая, нарэшце  ўсталяваўся побач са сваімі братамі ў в.Чарневічы Дзісненскага павета (зараз Празароцкі сельсавет Глыбоцкага раёна). Тут 4 студзеня 1894 года, дакладна 100 гадоў назад, нарадзіўся Палікарп Восіпавіч (Осіпавіч) Пугачэўскі, якому было наканавана пражыць цяжкае жыццё вайскоўца...

Лёс выпрабоўваў гэтага чалавека ўжо з маленства. У 1897 годзе памёрла маці, пакінуушы чатырох малых дзяцей. Бацька, каб падтрымаць сям'ю, працаваў у мясцовай, а таксама Блошнікаўскай школе граматы, выконваў абавязкі псаломшчыка ў Чарневіцкім прыходзе, арганізоўваў будаўніцтва новай царквы, цягнуў на сабе і фельчарскую справу. Шукаючы большых заробкаў, сям'я пераехала ў в. Нарач, што на Вілейшчыне. Адтуль будучы генерал, пры падтрымцы родзічаў з Вільні, здолеў паступіць у Віленскую  духоўную семінарыю.

Па прычыне свайго вольнадумства быў звольнены з 6-га класа і з вялікімі цяжкасцямі ўладкаваўся ў Варшаўскую семінарыю, якую скончыў у 1915 годзе. Перспектывы духоўнага накірунку не прываблівалі юнака, і ён вырашыў пайсці па свецкаму шляху. А час быў вельмі і вельмі цяжкі — ішла Першая сусветная вайна. У верасні 1915 года Пугачэўскі паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Юр'еўскага універсітэта (зараз Тартускі універсітэт, Эстонія),

Аднак, вучыцца яму прыйшлося толькі адзін год. Вялікія страты кадравага саставу Расійскай арміі вымусілі царскі ўрад пайсці на пашыраны вайсковы прызыў студэнтаў, якія хутка маглі б стаць афіцэрамі. У верасні 1916 года П.В.Пугачэўскі быў курсантам 2-й школы прапаршчыкаў у Пецяргофе.

Так пачаўся шлях прафесійнага вайскоўца, які стаў шляхам жыцця і смерці Палікарпа Пугачэўскага. Пасля заканчэння школы быў выпушчаны прапаршчыкам у Бузулукскі запасны полк і ўвесну 1916 года апынуўся ў дзеючай арміі на Заходнім фронце пад Дзвінскам. Камандаваннем 5-га стралковага корпуса ён быў прызначаны малодшым афіцэрам 545-га  Ахтырснага палка. Прымаў удзел у баявых дзеяннях палка (тактычнае наступленне) пад Дзвінскам, Відзамі і Смаргонню.

Напярэдадні бальшавіцкага перавароту ў Петраградзе атрымаў вайсковае званне паручыка і назначэнне камандзіра роты. Карыстаўся вялікай павагай салдат і быў імі абраны членам палкавога камітэта салдацкіх дэпутатаў.

Разбурэнне арміі ў канцы 1917 — пачатку 1918 гадоў вымусілі яго самадэмабілізавацца. Ён прыехаў да сястры Алімпіяды, якая працавала настаўніцай у Цвярскай губерніі. Рэвалюцыйныя падзеі захапілі былога паручыка, ён далучыўся да справы будаўніцтва маладой савецкай улады. Быў выбраны сакратаром Старапасонскага валаснога выканкама і членам Вышневалацкога павятовага выканкама. Але адпачынак ад франтавога жыцця хутка скончыўся. Пачыналася Грамадзянская вайна. У кастрычніку 1918 года ён прызваны ў Чырвоную Армію і, з улікам вайсковага вопыту, прызначаны на пасаду камандзіра ўзводу 3-га Асташкаўскага Запаснога батальёна. У лютым 1919 года Пугачэўскі апынуўся са сваім падраздзяленнем на Усходнім фронце ў жорсткім баі, але па загаду камандарма Тухачэўскага быў пераведзены ў маршавае падраздзяленне, якое рыхтавала папаўненне для 5-й арміі.

Малады камандзір паступова, з наступленнем «5-й» на Урал, Усходнюю Сібір, павышаўся на сваіх пасадах. Не абышлося без баявой справы. У крытычнай абстаноўцы, якая склалася не на карысць дывізій 5-й арміі пад Чалябінскам, ён прадэманстраваў мужнасць і немалыя камандзірскія здольнасці. Са жніўня 1919 года Пугачэўскі камандаваў 7-м асобным батальёнам 1-й запасной дывізіі 5-й арміі, а з лістапада 1910 года — 6-м запасным палком.

Гэта быў адзін з крытычных момантаў баявых падзей Усходняга фронта, калі калчакаўскія часці зноў перахопвалі баявую ініцыятыву і вымусілі абяскроўленыя дывізіі 5-й арміі адысці пасля вераснёўскага наступлення на заходні бераг Табола. Ішла напружаная баявая падрыхтоўка, «ваенспецы» працавалі днём і ноччу. Сярод іх і кампалка Пугачэўскі. 14 кастрычніка 5-я армія зноў у наступленні: Петрапаўлаўск, Омск, Нованікалаеўск, Мінусінск. Пасля захопу Омска 14 лістапада 1919 года камандарм Тухачэўскі быў адкліканы на Паўднёвы фронт. На развітанне сказаў камандзіру палка: «Да сустрэчы, зямляк, на франтах сусветнай рэвалюцыі». Пад камандаваннем Г.X.Эйхе армія працягвала наступленне. Пасля драматычных падзей у прыангарскім рэгіёне, яна 21 студзеня 1920 года ўвайшла ў Іркуцк.

Наперадзе былі новыя баявыя задачы. Узнікненне Дальнеўсходняй рэспублікі патрабавала новых спецыялістаў вайсковай справы, фарміравання вайсковых адзінак. 3 верасня 1920 года П.В.Пугачэўскі назначаны загадчыкам страявога выхавання паўторных курсаў сярэдняга камсаставу 5-й арміі, пазней — камандзірам 48-га запаснога палка, памочнікам камандзіра вучэбна-кадравага палка легендарнай 35-й стралковай дывізіі, камандзірам 314-га стралковага палка ў той жа 35-й дывізіі. 3 сакавіка 1922 года ён — камандзір вучэбна-кадравай брыгады 26-ай дывізіі. На працягу далейшых двух гадоў камандаваў 105 і 103-м стралковымі палкамі 35-й дывізіі, выконваў абавязкі камандзіра і памочніка камандзіра 26, 35 і 12-й стралковых дывізій.

Пасля заканчэння вышэйшых адэмічных курсаў РККА ў Маскве ў 1924 годзе ён прызначаны начальнікам Сібірскіх паўторных курсаў сярэдняга камсаставу ў Іркуцку. Тут і прыйшла для Палікарпа Восіпавіча яго ваенна-педагагічная сталасць, бо падзеі тых далёкіх 20-х гадоў (канфлікт на КВЖД, агрэсія кітайскіх і японскіх імперыялістаў) патрабавалі ад Забайкальскай ваеннай акругі вялікіх намаганняў у падтрымцы абароназдольнасці і інтарэсаў савецкай дзяржавы.

Тут, у Іркуцку, спаткаў малады чырвоны камандзір сваю абранніцу  — Ганну, дачку начальніка штаба Іркуцкай Чырвонай Гвардыі Касьянава Васілія, які загінуў у баі з калчакаўцамі 15 чэрвеня 1918 года і пахаваны на беразе вялікага Байкала, там, дзе бярэ выток Ангара. Тут, у Іркуцку, нарадзіўся яго адзіны сын Георгій, які, як і маці, падзяліў цяжкі лёс свайго бацькі.

У 1928 годзе Сібірскія курсы былі рэалізаваны ў Іркуцкія курсы камандзіраў пяхоты. Іх начальнікам зноў быў прызначаны П.Пугачэўскі, які перад гэтым скончыў курсы ўдасканалення Вышэйшага камандуючага саставу РККА пры Ваеннай Акадэміі РККА імя М.Фрунзе. 5 год дзейнічала гэтая вучэбная ўстанова, якая «выпякала» камандзіраў для Забайкальскай групы войск, усяго Сібірскага рэгіёна і Далёкага Усходу. Сотні камандзіраў прайшлі школу Пугачэўскага.

Паплечнікамі маладога камбрыга былі выдатныя прафесіянал К.К.Бондараў, А.Я.Яманаў, Н.3.Берзарын, Н.Н.Папкоў, С.В.Хлыноўскі, П.К.Булатаў, К.П.Дарафееў. Большасць з іх загінула падчас рэпрэсій 1937-1939 г.г. «Школа Пугачэўскага» спыніла існаванне 11 чэрвеня 1933 года ў сувязі з рэарганізацыяй усёй ваенна-вучэбнай сістэмы РККА. Але дзейнасць гэтай Акадэміі ваеннага майстэрства, якая працавала ў Іркуцкіх чырвоных казармах пад кіраўніцтвам камбрыга Пугачэўскага амаль 3 гады, цяжка пераацаніць.

Сярод выхаванцаў Пугачэўскага — генерал арміі, двойчы Герой Савецкага Саюза А.П.Белабародаў, Героі Савецкага Саюза, генералы В.I.Баклакоў, Б.Г.Чарапанаў, К.І.Правалаў, Герой Савецкага Саюза А.А.Ярмалаеў, герой фінскай вайны, капітан Н.Т Відзяшаў і іншыя заслужаныя ваенныя дзеячы. Але галоўным вынікам дзейнасці Пугачэўскага і яго паплечнікаў стала, безумоўна, падрыхтоўка шэрагу прафесіяналаў, якія, нягледзячы ;на цяжкія страты ад «яжоўскіх рукавіц», здолелі ў цяжкую зіму 1941 года прывесці свае сібірскія дывізіі пад Маскву і даць адпор лютаму ворагу.

Іркуцкую школу часта наведвалі легендарныя Блюхер, Пецін, Левандоўскі, Гарбачоў, быў і Варашылаў. У Маскве Пугачэўскі сустракаўся з камандзірам М.Тухачэўскім, які прананаваў «пераехаць» да яго ў Ленінградскую ваенную акругу. Але шкада было кідаць любімую справу і, галоўнае, свае «Чырвоныя казармы», дзе праводзіў час ад ранку да позняга вечара. Аднак, у 1934 годзе вырашыў прыслухацца да парады М.Тухачэўскага і пасля невялікага перыяду вучэбна-інспектарскай работы пры Забайкальскай групе войск, са снежня 1933 года прыняў пасаду памочніка камандзіра 20-й стралковай дывізіі, раскватараванай у г. Ленінградзе.        

У абістай справе П.В.Пугачэўскага, якая захоўваецца ў Маскоўскім гарадскім ваенным камісарыяце, знахозяцца атэстацыйныя звесткі па ўсіх пасадах, якія ён займаў. У тым ліку ёсць і атэстацыя за 1934 год, падрыхтаваная камісарам 20-й дывізіі Падшывалавым: «Отличный строевик и требовательный командир. Настойчив и упорен в разрешении поставленных задач... Занятия с начсоставом и войсками организует хорошо, методически грамотно, интересно. Умеет расставить, использовать и зарядить начальствующий состав, а также штаб и начальников служб. В истекшем году особенно много и успешно работал над органнзацией корпусных сборов переподготовки младшего и среднего начсостава, а также по линии преодоления отставания 58 СП, коим временно командовал в конце лагерного сбора (июль, август, сентябрь). Полк вследствие большого нажима работников управления дивизии и лично т. Пугачевского на проверке дал хорошие и отличные результаты.

Тактически развит хорошо. Однако в части оперативной подготовки нуждается в большей тренировке по использованию современных технических средств и обеспечению их взанмодействия с основными родами войск в порядке более частого прнвлечення на окружные сборы, нгры, манёвры. По опыту манёвров, где т. Пугачевскнй командовал полком, а также дивизионных занятий, следует отметить, что в соответствии со складом характера у т. Пугачевского в управлении и использовании войск в условиях боевой обстановки чувствуется склонность к осторожности, методическим действиям и последовательности. На маневрах и учениях т. Пугачевский большое внимание уделял организации бесперебойности связи и управления. Должности вполне соответствует. Заслуживает продвижения на командира дивизии или равнозначную строевую должность».

Цікавая характарыстыка. Ці не якасцей Пугачэўскага не хапіла многім камандзірам у 1941 годзе. Непрафесійнасць і шапказакідальніцтва былі відавочны, знаўцам вайсковай справы яшчэ ў 30-я гады. Таму вышэйшы начальнік атэстуемага, намеснік камандуючага войскамі ЛВА Гаркавы робіць выснову: «В порядке очереди может быть продвинут на должность командира дивизии» (запіс ад 15 чэрвеня 1935 года).

Аднак камдывам Пугачэўскаму стаць не давялося. I снежня 1934 года быў па-зладзейску забіты ў Смольным Кіраў. Раскручваўся жорсткі махавік рэпрэсій. Пачаліся перастаноўкі кадраў, «умацаванне» ключавых дасад. 25 жніўня 1935 года загадам НКА СССР № 2100 П.В.Пугачэўскі прызначан на пасаду каменданта г. Ленінграда.

Складаны і жорсткі перыяд яго шматгадовай вайсковай службы, час, калі пачыналіся рэпрэсіі. Але пакуль усё ішло, як звычайна, хоць жыць гэтаму чалавеку, як і многім іншым, заставалася ўжо лічаныя месяцы. Менавіта ў 1936 годзе ён пачаў шукаць сваіх родных, якія засталіся ў Заходняй Беларусі, акупіраванай польскімі ўладамі. Знайшоў свайго бацьку ў той жа в.Нарач на Вілейшчыне, паслаў яму некалькі лістоў і фотаздымкаў. Восіп Нікіфаравіч Пугачэўскі, як і раней, займаўся фельчарскай справай, выконваў абавязкі псаломшчыка Нарачанскай царквы. Быў моцным, добразычлівым чалавекам. Выпадкова застудзіўся, памёр у самым канцы снежня 1938 года.

Паволі адчуваўся подых надыходзячай вайны, прайшлі вучэнні ў Ленінградскай ПВА, на якіх прысутнічаў маршал К.Е.Варашылаў. На чарзе былі манеўры Балтфлота. Разам з вышэйшымі ваеннымі камандзірамі і Жданавым камендант Ленінграда інспектуе галоўныя прадпрыемствы горада, у т. л. Кіраўскі завод («Ленинградская правда» ад 17 жніўня 1936 года)." Новы камандуючы войскамі ЛВА маршал Б. Шапашнікаў на 1936 г. дае наступную атэстацыю: «Комбриг Пугачевский хорошо подготовленный в строевом отношении командир. Инициативен. С достаточной силой воли и тактом. Дисциплинирован. Хорошо справляется с обязанностями коменданта такого города как Ленинград»,

Загадам НКА СССР 15 красавіка 1936 года Пугачэўскаму прысвоена вайсковае званне «камбрыг», што адпавядае сучаснаму званню генерал-лейтэнанта. У сярэдзіне траўня 1937 года прыйшоў загад на падрыхтоўку атэстацыйных дакументаў на чарговае службовае павышэнне. Яны і зараз захоўваюцца ў вышэйпазначанай справе АГ-166285.

Невядома дакладна, што чакала маладога генерала, але па звестках, атрыманых аўтарам у яго жонкі і сына, прапанаваная пасада была з ім абмеркавана, і гэта была пасада каменданта г. Масквы. Ён быў арыштаваны 17 снежня 1937 года ў цягніку «Ленінград — Масква», калі збіраўся ехаць на зацвярджэнне на маскоўскую пасаду.

Асуджаны па «справе Тухачэўскага» да вышэйшай меры — расстрэлу, ў лютым 1938 года, ён, відаць па заведзенаму НКУС парадку, быў адразу забіты. Пасведчанне аб смерці, афіцыйна выдадзенае сям'і ў 1956 годзе, датавана 8 снежня 1939 года.

Не давялося яму сустрэцца з роднымі ў «сонечным верасні» 1939 года, пабачыць свайго бацьку, пакланіцца родным мясцінам. Праз усе яго атэстацыйныя дакументы праходзіць тое, што вызначаў Пугачэўскі сябе беларусам, падкрэсліваецца дакладнае веданне беларускай мовы. I толькі на астатніх не запатрабаваных дакументах (відаць гэта было патрэбным) напісана, што ён рускі (ураджэнец Віленскай губеініі).

Палікарп Восіпавіч Пугачэўскі, кабрыг, генерал, загінуў ва ўзросце 44 гадоў. Ён мог бы стаць і славутым маршалам. Такіх, як ён, не хапала арміі, нашаму шматпакутнаму народу, каб пазбегнуць фашысцкай навалы. Знішчэнне вайскоўцаў у 30-я гаді павярнулася ўсім нам шматмільённымі ахвярамі. Поўнасцю рэабілітаваны ў 1956 годзе.

Андрэй МАЙСЯЁНАК,

старшыня Гродзенскай краязнаўчай асацыяцыі.

Крыніца: Веснік Глыбоччыны.  — 1994.  — 8 лютага, 1 сакавіка, 4 сакавіка, 13 сакавіка

Пошук па сайту

Russian Belarusian Chinese (Traditional) English French German Italian Spanish
Версия для слабовидящих

Banner 2 belyj fon

Simvaly RB

kulturaby

2024 gk

80 гадоў вызвалення Беларусі

mchs

pravo.by logo main

glub rik

02

kidspomogut.by

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

scyag gerb

ncpi

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 3

Учора 192

За тыдзень 1674

За месяц 3740

Усяго 185035

Перыяд:

2018-01-01 - 2024-12-14

Зарэгістравалася: 286