Дзяржаўная доследная лесагаспадарчая ўстанова "Глыбоцкі вопытны лясгас" утворана ў 1939 годзе на базе былых казённых, памешчыцкіх і іншых лясоў на тэрыторыі былой Вілейскай вобласці пасля ўз'яднання Заходняй і Усходняй частак Беларусі.
У 1941 г. у лясгас уваходзіла 5 лясніцтваў: Глыбоцкае, Галубіцкае, Залескае, Параф'янаўскае, Докшыцкае. Колькасць лясніцтваў і плошча лясоў неаднаразова змянялася. У 1945 г. Глыбоцкі лясгас увайшоў у склад Полацкага абласнога кіравання лясной гаспадаркі з 7 лясніцтвамі агульнай плошчай 72,5 тыс. га. У 1949 г. Пастаўскі лясгас перадаў Глыбоцкаму 8-е лясніцтва – Полаўскае.
У 1956 г. з Параф'янаўскага і Докшыцкага лясніцтваў было арганізавана адно – Докшыцкае. Але на гэтым структурныя змены ў лясгасе не завяршыліся. У 1963 г. з Глыбоцкага лясгаса перайшлі ў Пастаўскі лясгас Дунілавіцкае, Варапаеўскае і Полаўскае лясніцтвы. 1 кастрычніка 1968 года было арганізавана новае лясніцтва – Ліпаўскае.
Да пачатку сямідзесятых гадоў структура гаспадаркі, тэрытарыяльнае размяшчэнне канторы лясгаса і лясніцтваў вызначыліся поўнасцю.
26 студзеня 1989 года Глыбоцкаму лясгасу быў прысвоены статус «вопытны». Галоўнай мэтай установы з'яўляецца захаванне і стварэнне высокапрадуктыўных, біялагічна ўстойлівых лясоў, якія адказваюць сучасным экалагічным, сацыяльным і эканамічным патрэбам грамадства і дзяржавы.
У адміністрацыйна-гаспадарчай структуры лясгаса знаходзіцца 5 лясніцтваў: Глыбоцкае, Галубіцкае, Ліпаўскае, Тумілавіцкае і Узрэцкае, 14 участкаў-майстэрняў, 65 лясных абходаў, лесапаляўнічая гаспадарка, рамонтна-механічны цэх, цэх дрэваапрацоўкі. пастаянны базісны гадавальнік. У гадавальніку размешчаны лесанасенны цэх, аснашчаны шведскім абсталяваннем, які дае магчымасць перапрацоўваць 100т шышак за сезон. Пасадачны матэрыял рэалізуецца ў лясгасы Віцебскага ВЛГА, а прышчэпленыя саджанцы хвоі і елкі - для стварэння плантацый у лясгасах рэспублікі.
Пастаянны базісны гадавальнік Глыбоцкага вопытнага лясгаса ўжо шмат гадоў пацвярджае годнае званне «Узорны гадавальнік» і быў узнагароджаны граматай Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. У 2000 годзе на базе Глыбоцкага лясгаза прайшла навуковая міжнародная канферэнцыя "Праблемы рацыянальнага выкарыстання і ўзнаўлення ягадных раслін барэальных лясоў на рубяжы ХХ-ХХІ стагоддзяў".
У 2021 годзе ў адміністрацыйным будынку лясгаса быў створаны музей прыроды.
На тэрыторыі Глыбоцкага лясніцтва знаходзіцца ўнікальны па сваёй разнастайнасці і шматлікасці раслін дэндралагічны сад, у калекцыі якога налічваецца 550 відаў драўняных раслін.
Рашэннем дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па экалогіі дэндралагічны сад абвешчаны «Дзяржаўным помнікам прыроды рэспубліканскага значэння» (1991).
У 2024 годзе Л.Н.Недбайла стварыла кнігу "Кудесник белорусского леса" аб жыцці інжынера Глыбоцкага лясгаса, заснавальніка першага дэндралагічнага саду Прыдзвінскага краю Ламака Віктара Антонавіча (1910-2001).
У знак прызнання заслуг Ламака Віктара Антонавіча, у 2003 годзе яму першаму было прысвоена званне "Ганаровы грамадзянін горада Глыбокае" (пасмяротна).
Дырэктарамі Глыбоцкага вопытнага лясгаса ў розныя часы працавалі
Дзянісаў Якаў Ільіч (1946-1948)
Лознікаў Іван Аляксандравіч (11.02.1949 - 21.05.1964)
Какорка Пётр Віктаравіч (21.07.1964 - 15.11.1979)
Калантай Таццяна Адамаўна (18.01.1980 - 01.02.1991)
Крук Мікалай Канстанцінавіч (04.02.1991 - 29.11.2001)
Козак Андрэй Аляксеевіч (14.12.2001 - 26.06.2016)
Гайдук Сяргей Васільевіч (15.08.2016 - 13.08.2021)
З 15 лістапада 2021 года дырэктарам Глыбоцкага вопытнага лясгаса назначаны Сырапятка Аляксандр Святаслававіч.
Работнікі Глыбоцкага вопытнага лясгаса на працягу дзясяцігоддзяў неаднаразова атрымлівалі ўзнагароды рознага ўзроўню.
У 1987 годзе Марыя Васільеўна Ярмаловіч, звеннявая лесакультурнага звяна па вырошчванні пасадачнага матэрыялу, была ўдастоена звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР. Грашовую ўзнагароду М.В.Ярмаловіч пералічыла ў Фонд міру.
Глыбоцкі вопытны лясгас з'яўляецца адным з прадпрыемстваў раёна, якое годна прадстаўляе Глыбоччыну ў свеце, на рэспубліканскім і міжнародным узроўні.
БІБЛІЯГРАФІЯ
- Адпачнем у садзе цудоўным: праект // Веснік Глыбоччыны. –2000. – №90.
- Бельская, Н. И лесоводам гимн поют леса / Н. Бельская // Веснік Глыбоччыны. –2023. – 20 верасня. – С.5, 6. - В Глубокском опытном лесхозе открыли памятную доску Заслуженному лесоводу БССР Т.А.Колонтай.
- Бельская, Н. Обсудили плановые вопросы развития лесной отрасли / Н. Бельская // Веснік Глыбоччыны. – 2023. – 6 верасня. – С.5.
- Гурнович, В. Стабильные поставки гарантированы / В. Гурнович ; беседовал А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2024. – 27 сакавіка. – С.1.
- Дронь, С.Базисный питомник Глубокского опытного лесхоза – лучший / С. Дронь // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 18 лют. – С. 3.
- Дронь, С. Бухгалтер - это призвание / С. Дронь // Веснік Глыбоччыны. – 2020. – 3 чэрвеня. – С.5.
- Дронь, С. Оброзцово-показательные / С. Дронь // Веснік Глыбоччыны. – – 25 мая. – С.1.
- Дронь, С. Паказаў майстэрства лесаруба / С. Дронь // Веснік Глыбоччыны. – – 22 верасня. – C.3
- Живица, В. Глубокские вершины / В.Живица, Е.А.Стельмах. – Мінск: Энциклопедикс, 2009. – 208 с.
- Жнивень, А.Глубокое: жемчужина в центре Европы / А. Жнивень // СБ. Беларусь сегодня. – 2019. – 12 янв. – С. 20.
- Жыгуноў, А. Лясгас пачынаецца з гадавальніка / А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2013. – 17 красавіка. – C.1-2.
- Жыгуноў, А. Якімі будуць нашы лясы заўтра? / А. Жыгуноў // Веснiк Глыбоччыны. – – 16 ліпеня. – C.1,6.
- Зiнкевiч, А. Верныя прафесіі сваёй / А. Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2012. – 15 верасня. – C.1-2.
- Зинкевич, А. Опыт глубокских лесоводов полезен и для российских регионов / А. Зинкевич // Веснік Глыбоччыны. – 2022. – 24 жніўня. – С.8.
- Казак, А. Лес -- гэта маё жыццё : пра дырэктара Глыбоцкага доследнага лясгаса Андрэя Аляксеевича Казака /А.Казак // Веснік Глыбоччыны. – 2021. – 29 снежня. – С.8.
- Капшуль, Г. Заўсёды ў пошуку / Г.Капшуль // Веснік Глыбоччыны. – 1995. – 6 жніўня . – С. 4. Пра крука
- Лясная быль / падрыхт. А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 15 верас. – С. 1, 4.
- Музей прыроды // Веснік Глыбоччыны. – – 15 жніўня.
- Морхат, О. В. Место притяжения – Глубокое / О. В. Морхат ; беседовала С. Сыритская // СБ. Беларусь сегодня. – 2017. – 25 мая. – С. 8–9.
- Недбайло Л.Д. Человек живёт до тех пор, пока его помнят // Веснік Глыбоччыны. – 2013. – 18 верасня. - № 75.- С.- 2.
- Недзведзь, Г. Міжнародная навуковая канферэнцыя ў Глыбокім / Г.Недзведь // Веснік Глыбоччыны. – 2000. – 16 верасня.
- Недзведзь, Г. Пераемнасць пакаленнящ : пра дырэктарощ лясгаса А.А.Казака, М.К. Крука, П.В. Каорка / Г.Недзведь // Веснік Глыбоччыны. – 2005. – 17 верасня. - С. 3.
- Николаева, Н. Охране труда - повышенное внимание / Н. Николаева // Веснік Глыбоччыны. – 2024. – 25 мая. – С.4.
- Озерский, А. "Гол" в ворота сакнций / А. Озерский // Витебские вести. – 2022. – 10 июня. – С.5.
- Озерский, А. Дело прибыльное / А. Озерский // Витебские вести. – 2024. – 16 апреля. – С.5.
- Панкрат, А.Выращиваем леса по новым технологиям / А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 31 кастр. – С. 4.
- Панкрат, А.Глубокские доски английского размера / А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2019. – 2 лют. – С. 1–2.
- Панкрат, А.«Лес – молодёжь – будущее» / А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2013. – 30 кастр. – С. 5.
- Панкрат, А. Ориентар на устойчивый рост / А. Панкрат // Веснік глыбоччыны. – 2024. – 24 красавіка. – С.2.
- Панкрат, А. Первую партию елей вырастили / А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – – 22 чэрвеня. – С.1,2.
- Панкрат, А. Природный кладезь берегут А. Панкрат // Веснiк Глыбоччыны. – – 17 верасня. – C.1,6.
- Панкрат, А. Продукция на экспорт и для себя / А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2021. – 27 студзеня. – С. 1.
- Пашкевич, Т. Плантации элитных деревьев / Т. Пашкевич // Витебские вести. – – 12 апреля. – С.15.
- Сутула, Г. Расійскія лесаводы прыехалі па вопыт у Глыбокае / Г. Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2023. – 1 красавіка. – С.4.
- Сыропятко, А. Новые экспортивные ориентиры для глубокских пиломатериалов / А. Сыропятко ; беседовал А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2022. – 12 сакавіка. – С.1,2.
- Тарасенко, Е. Новые возможности глубокских лесоводов / Е. Тарасенко ; беседовал А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2024. – 3 красавіка. – С.3.
Крыніца
"Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць"