Галерея книжных новинок «Летом с книгой я дружу»
Святая заступніца зямлі Беларускай
Выставка-портрет «Небесные покровительницы Беларуси»
"Чытацкі чамадан на лета"
В июне – новый автор — Ольга НАЗАРОВА
Год 1953 — в истории города и района
Юбилейные книги 2026 года
Галерея книжных новинок «Летом с книгой я дружу» действует в Глубокской детской библиотеке в рамках акции «Вместе весело читать» ... Читать далее...
У Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы працуе выстава-агляд ”Святая заступніца зямлі Беларускай‟, прымеркаваная да Дня памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай (5 чэрвеня). ... Читать далее...
   С 5 по 21 июня в читальном зале Глубокской детской библиотеки работает книжная выставка «Небесные покровительницы Беларуси», которая посвящена судьбам, жизни и деятельности двух... Читать далее...
У першую летнюю пятніцу бібліятэкары Глыбоцкай раённай бібліятэкі сабралі вось такі чамаданчык для нашых чытачоў! ... Читать далее...
Писатель-загадка. ... Читать далее...
     По страницам районной газеты.   ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-06-07

Зарегистрировалось:

298

Сёння 993

Тыдзень 8,076

Месяц 8,076

Усяго 412,000

 556556

IMG 5b13fbaebd0a2df2783045bb03d45c16 VУ нас сёння Масленіца,
Прыляцела ластавіца,
Сядзела на тыну, на калу,
Кідала масла па каму.

А хто ўхопіць - так таму.
Маладая дзяўчына схапіла
Ды ў чарапочку стапіла...
У нас сёння Масленіца...

 

IMG 87a045e179843711debf085925c11758 VТак весела і звонка дзіцячымі галасамі праводзілі зіму і сустракалі вясну ў Залессі. Бібліятэкар Запрудскай сельскай бібліятэкі прыняла ўдзел у святкаванні Масленіцы, якое арганізавалі работнікі  Запрудскага Дома фальклору і вучні Залескай школы, удзельнікі фальклорнага калектыву "Весялуха", метадыст па фальклору Н.У.Нікіфаровіч і старшыня Залескага сельскага савета Б.І.Заяц.  

У работнікаў культуры вёскі Запруддзе стала добрай традыцыяй знаёміць дзецей з народнымі святамі і вучыць іх святкаваць па-даўнейшаму. Дзеці рознага ўзросту з задавальненнем калядуюць, смакуюць велікодныя булкі, водзяць карагоды на Купалле... Для іх даўнія народныя традыцыі і святы паступова ўваходзяць у рэальнае жыццё. Гэтаму спрыяе і работа бібліятэкара, які пастаянна прапаноўвае сваім юным чытачам кнігі пра беларускую культуру, этнаграфію і фальклор.  

IMG a1c3bedd8cac14cc166745b0e4ca24b7 V

Разам з Масленіцай дзеці атрымалі майстар-клас ад Марыны Хрол па стварэнню Маслянога барана, які на Глыбоччыне звычайна рыхтуюць гаспадыні да Вялікадня.

Незвычайная дзея выклікала цікавасць у школьнікаў і спадзяванні ў  дарослых, што такі баран з Мнюцкай стронкі ў хуткім часе з'явіцца і на Залесчыне!..

 

 

 

IMG aa194bea874080af1fcfd1660e9d2372 V

IMG a323f4880fe63d02fced81369be22ef9 V

IMG ed781e072dbf7fdc018a714ac6e182be V

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Гаравая Г., бібліятэкар Запрудскай сельскай бібліятэкі