Галерея книжных новинок «Летом с книгой я дружу»
Святая заступніца зямлі Беларускай
Выставка-портрет «Небесные покровительницы Беларуси»
"Чытацкі чамадан на лета"
В июне – новый автор — Ольга НАЗАРОВА
Год 1953 — в истории города и района
Юбилейные книги 2026 года
Галерея книжных новинок «Летом с книгой я дружу» действует в Глубокской детской библиотеке в рамках акции «Вместе весело читать» ... Читать далее...
У Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы працуе выстава-агляд ”Святая заступніца зямлі Беларускай‟, прымеркаваная да Дня памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай (5 чэрвеня). ... Читать далее...
   С 5 по 21 июня в читальном зале Глубокской детской библиотеки работает книжная выставка «Небесные покровительницы Беларуси», которая посвящена судьбам, жизни и деятельности двух... Читать далее...
У першую летнюю пятніцу бібліятэкары Глыбоцкай раённай бібліятэкі сабралі вось такі чамаданчык для нашых чытачоў! ... Читать далее...
Писатель-загадка. ... Читать далее...
     По страницам районной газеты.   ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-06-07

Зарегистрировалось:

298

Сёння 1,006

Тыдзень 8,089

Месяц 8,089

Усяго 412,013

 MOVA 1 k

Добрай традыцыяй стала ў Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы адзначаць Дзень роднай мовы. Традыцыйна ў гэты дзень чытачы запрашаліся на дыктоўку . Сёлета бібліятэкары змянілі фармат і месца правядзення. Свята адзначылі сумесна з настаўнікамі і вучнямі Падсвільскай дзіцячай школай мастацтваў.

Усе прысутныя прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Яны  праявілі свае веды, кемлівасць і знаходлівасць і яшчэ раз даказалі, што ведаюць і любяць сваю родную мову. І дарослыя, і лзеці актыўна прымалі ўдзел у інтэлектуальных конкурсах,IMG 0558 перакладалі словы з рускай на беларускую мову, адгадывалі загадкі-жарты. Веданне беларускага фальклору і мовы паказалі ў конкурсе “Рассыпаныя прыказкі”. Гульнявое мерапрыемства прайшло з карысцю - дапамагло замацаваць веды аб аб сваёй Радзіме, пашырыла слоўнікавы запас і паказала разнастайнасць і багацце роднай мовы.

Конкурсы, гульні разбаўляліся музычнымі нумарамі. Аліса Ігнатовіч выступіла з песняй “Мульцікі-пульцікі”, з пачуццём выканала песню “Жураўліная чарада” Ангеліна Цяліца. Ансамбль “Весялушкі” парадаваў прысутных песнямі на беларускай мове. 

IMG 0578IMG 0581757757

 

 

 

 

 

 

 

Чытачы нашай бібліятэкі - Валянціна Лагош, Таццяна Млечко, Аляксандра Місевіч - чыталі вершы.

IMG 0561IMG 0563IMG 0564

 

 

 

 

 

 

 

 

 

IMG 0541Вядучыя мерапрыемства Яцкоўская Святлана і Аўласевіч Наталля яшчэ раз звярнулі ўвагу, што глыбоцкая зямля багата на літаратурныя таленты. На выставе “Ручай крыштальны мовы роднай” былі прадстаўлены кнігі паэтаў і пісьменнікаў Глыбоцкага краю.

Хочацца заўважыць, што вядомаму не толькі на Глыбоччыне, але і далёка за яе межамі глыбоцкаму паэту Алесю Жыгунову спаўняецца 70 год. І ён піша не толькі лірычныя вершы. Менавіта на словы Алеся Жыгунова напісаны гімн нашага пасёлка "Падсвілле -- радзіма мая". Глыбоцкі самадзейны кампазітар Браніслаў Грамакоўскі напісаў мелодыю. Мы віншуем Алеся Міхайлавіча з добрай датай і жадаем творчых поспехаў, моцнага здароўя, аптымізму і чакаем новых вершаў!

 

Таіса Роліч – самабытны паэт гарадскога пасёлка Падсвілле таксама прачытала ўласныя вершы, якіяIMG 0587 прысвяціла роднай мове. Музыкант Уладзімір Бурэнь напісаў і прэзентаваў новую песню на словы Таісы Роліч “А мне навошта залатая восень”.

 З добрым настроем развітваліся прысутныя і ўдзельнікі свята. Свята падцвердзіла добрую выснову, 

IMG 20240222 105039 што падсвільчане любяць Бацькаўшчыну і якасна валодаюць матчынай мовай.

На добрую памяць застаўся агульны фотаздымак.

 

 

Наталля Аўласевіч, бібліятэкар Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі.