Свята “С поклоном говорим "Спасибо, мама!” прайшло ў Карабах

14 кастрычніка Карабоўская сельская бібліятэка-клуб сумесна са школай правялі свята “С поклоном говорим "Спасибо, мама!”, прысвечанае аднаму з шануюемых святаў у нашай краіне — Дню маці.
Хто такая мама? Самы галоўны чалавек у жыцці кожнага з нас. Радней і даражэй мамы ў свеце нікога няма.
На мерапрыемства былі запрошаны матулі і бабулі дзетак, вучняў Карабоўскай школы. Школьнікі ў гэты дзень выступалі перад роднымі людзьмі як артысты: спявалі, чыталі вершы, разыгрывалі цікавыя сцэнкі. Канцэртныя нумары былі пранікнуты дабрынёй, любоўю, талентам і гумарам. Мамы і бабулі атрымалі шмат слоў падзякі ад сваіх дзяцей. Кожнае выступленне вучняў суправаджалася бурнымі апладысментамі. Канцэрт прайшоў у цёплай атмасферы і падарыў усім прысутным шмат пазітыўных эмоцый.



Заг. Карабоўскай сельскай бібліятэкі-клуба Спалівіс Л.Ф.
- 547
