Дзень маці “Адзіная, любімая, родная!” адбыўся ў Дзеркаўшчыне

Супрацоўнікі Дзеркаўшчынскай сельскай бібліятэкі сумесна з культработнікамі Дзеркаўшчынскага ДК правялі дзень маці “Адзіная, любімая, родная!"

На працягу дня ў бібліятэцы дзейнічала кніжная выстава “Самыя лучшие книги для мам”. На ёй былі прадстаўлены выданні па рукадзеллю, кулінарыі, кветкаводству і мастацкія кнігі, дзе галоўнымі гераінямі былі маці.
Мамы і бабулі былі запрошаны на гадзіну музыкі і паэзіі “Говорите мамам нежные слова”. Для іх гучалі вершы і песні ў выкананні дзетак. Радасцю свяціліся вочы родных людзей.




Завяршылася гадзіна ўзаемнымі віншаваннямі і цёплымі абдымкамі.
Я на калені стану перад ёй,
Матуляй спрацаванаю маёй.
І ўсім цяплом, што ў сэрцы берагу
Матулі восень ціхую сагрэю...
А.Жыгуноў
- 341
