Галерея книжных новинок «Летом с книгой я дружу»
Святая заступніца зямлі Беларускай
Выставка-портрет «Небесные покровительницы Беларуси»
"Чытацкі чамадан на лета"
В июне – новый автор — Ольга НАЗАРОВА
Год 1953 — в истории города и района
Юбилейные книги 2026 года
Галерея книжных новинок «Летом с книгой я дружу» действует в Глубокской детской библиотеке в рамках акции «Вместе весело читать» ... Читать далее...
У Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы працуе выстава-агляд ”Святая заступніца зямлі Беларускай‟, прымеркаваная да Дня памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай (5 чэрвеня). ... Читать далее...
   С 5 по 21 июня в читальном зале Глубокской детской библиотеки работает книжная выставка «Небесные покровительницы Беларуси», которая посвящена судьбам, жизни и деятельности двух... Читать далее...
У першую летнюю пятніцу бібліятэкары Глыбоцкай раённай бібліятэкі сабралі вось такі чамаданчык для нашых чытачоў! ... Читать далее...
Писатель-загадка. ... Читать далее...
     По страницам районной газеты.   ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-06-06

Зарегистрировалось:

297

Сёння 106

Тыдзень 5,837

Месяц 5,837

Усяго 409,761

 Semya 8 15 maya jpg

 

 

  

A9O0mfdQ2 Prazaroki syamjya 3У рамках Тыдня бацькоўскай любові бібліятэкар Празароцкай сельскай бібліятэкі прапанавала вучням 7-11 класаў мясцовай школы здзейсніць экскурс “З гісторыі беларускай сям’і : бацька, маці, дзеці, іх роля і значэнне ў традыцыйнай сям’і”.

На пачатку сустрэчы бібліятэкар распавяла аб этнаграфічных даследаваннях беларускай сям’і 2-й паловы ХIХ стагоддзя, якія праводзіў бацька беларускага паэта М. Багдановіча Адам Ягоравіч, беларускага этнографа, фалькларыста, мовазнаўцы, аб агульных рысах і побыту беларускай патрыярхальнай сям’і Х IХ – пач. ХХ ст., аб якіх у сучасным жыцці далёка не ўсе ведаюць.

З даўніх часоў сямейны этыкет патрабаваў падтрымліваць аўтарытэт сваёй сям’і сярод знаёмых. Згодна з традыцыяй, жонка не павышала голас на мужа, не выстаўляла напаказ сямейныя нагоды. Яна павінна была ўзвышаць аўтарытэт мужа сярод дзяцей.

A9O0mfdQ2 Prazaroki syamjya 1Выхаванне пачыналася з самага нараджэння дзіцяці. Жорсткае стаўленне да дзяцей на Беларусі – з’ява рэдкая, нават выключная. Адносіны бацькоў да малых звычайна былі мяккія, але патрабавальныя. Старыя людзі казалі : “Не крычы, а лепей вучы”. Бацькі ваыхоўвалі ў дзіцяці самастойнасць, не дужа песцілі яго.

У сям’і існаваў строгі падзел працы на мужчынскую і жаночую. А ў межах той і другой – па ўзросце. Мужчына не рабіў жаночай работы: ніколі не даставаў ежу з печы, бялізну з куфра. Для гэтага былі гаспадыня або нявестка. Жаночую работу размяркоўвала старэйшая жанчына – маці. Яна была поўнай гаспадыняй у сваёй сферы, памочніцай і дарадчыцай мужа. Дзяўчаты падпарадкоўваліся ёй да самага замужжа, а вось хлопчыкі пасля 14 гадоў пераходзілі ў распараджэнне гаспадара.

У беларускай літаратуры шмат твораў, прысвечаных сям’і, бацькам, іх узаемаадносінам з дзецьмі. Напрыклад, у паэме “Новая зямля” Якуб Колас апісвае ўласную сям’ю з вялікай павагай і пяшчотай. У п’есе “Паўлінка” Янкі Купалы ёсць сюжэтная лінія несупадзення выбара спадарожніка жыцця і бацькоўскага благаславення. Тэма сям’і прысутнічае ў творчасці народных мастакоў Беларусі Васіля Шаранговіча, Леаніда Шчамялёва і іншых. З рэпрадукцыямі іх карцін была магчымасць пазнаёміцца на мерапрыемстве.

A9O0mfdQ2 Prazaroki syamjya 2Бібліятэкар запрасіла падлеткаў на адкрыты прагляд літаратуры на названую тэму. Прадстаўленыя ў бібліятэцы выданні багатыя на цікавыя звесткі пра сем’і слынных беларускіх пісьменнікаў, малазнаёмыя факты з іх жыцця.

На Тыдні бацькоўскай любові даецца нам нагода згадаць маральна-духоўныя арыенціры сваіх продкаў , бацькоў і прымерыць іх на сабе…

 Напрыканцы “экскурсантам у гісторыю” супрацоўнік бібліятэкі прапанавала задумацца над радкамі верша “Сям’я” Віктара Шніпа, змешчаным у газеце “Звязда” (2024, 16 кастрычніка).

Сям’я – гэта шчасце.
Якое жыве ў табе, як душа, як сэрца…
Сям’я – гэта радасць,
бясконцая і бязмежная…

Сям’я – гэта святло,
 да якога ўсе ідуць, каб стаць святлом…
Сям’я – гэта сонца,
якое не заходзіць…

Сям’я – гэта золата,
якое залацей і каштоўней залатых пярсцёнкаў…
Сям’я – гэта вечнасць,
у якой мы не знікаем, бо мы вечныя, як сям’я…

Сям’я – гэта вера, надзея, любоў і каханне, 
без якіх не было б цябе,
не было б твайго дома,
не было б твайго шчасця,

радасці, святла, вечнасці,
не было б Радзімы,
не будзе будучыні…

І ты любіш сям’ю,
і ты беражэш сям’ю
і ты ганарышся сям’ёю,
а сям’я любіць цябе,
беражэ цябе і табой ганарыцца.

І нішто не заменіць сям’ю,
як цябе ніхто не заменіць
у сям’і, дзе ты нарадзіўся,
дзе ты нарадзілася,
каб жыць у сям’і…

Бібліятэкар  В.І.Бурэнь

24.10.2024 г.