Свеціць, як сонца ад самай калыскі,
Вобраз любімы, родны і блізкі.
Маміна імя – смае лепшае,
Маміна слова – найдаражэйшае.
Мама! Матуля! Чароўнае слова!
Песняй ласкавай гучыць на ўсіх мовах…
З першымі вясновымі кветкамі прыходзіць да нас цудоўнае свята -- 8 сакавіка, дзень, калі кожная жанчына становіцца цэнтрам увагі.
7 сакавіка ў памяшканні Карабоўскай школы адбылася гадзіна дабрыні ”Всё на земле от материнских рук“. У адрас прыгожай паловы чалавецтва -- дзяўчынак і жанчын, гучалі цёплыя, шчырыя, далікатныя словы ўдзячнасці за іх дабрыню, спагадлівасць, сяброўства.
Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Акварэль”, якое працуе пры Карабоўскай бібліятэцы-клубе, прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве. Маленькія прыгажуні чыталі вершы і спявалі песні, прысвечаныя матулям, сястрычкам, бабулечкам, настаўніцам і сяброўкам.
Гадзіна дабрыні атрымалася сапраўды добрай! Пацвярджэнне таму -- вясёлыя твары і словы падзякі ўсіх прысутных!