Галерея книжных новинок «Летом с книгой я дружу»
Святая заступніца зямлі Беларускай
Выставка-портрет «Небесные покровительницы Беларуси»
"Чытацкі чамадан на лета"
В июне – новый автор — Ольга НАЗАРОВА
Год 1953 — в истории города и района
Юбилейные книги 2026 года
Галерея книжных новинок «Летом с книгой я дружу» действует в Глубокской детской библиотеке в рамках акции «Вместе весело читать» ... Читать далее...
У Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы працуе выстава-агляд ”Святая заступніца зямлі Беларускай‟, прымеркаваная да Дня памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай (5 чэрвеня). ... Читать далее...
   С 5 по 21 июня в читальном зале Глубокской детской библиотеки работает книжная выставка «Небесные покровительницы Беларуси», которая посвящена судьбам, жизни и деятельности двух... Читать далее...
У першую летнюю пятніцу бібліятэкары Глыбоцкай раённай бібліятэкі сабралі вось такі чамаданчык для нашых чытачоў! ... Читать далее...
Писатель-загадка. ... Читать далее...
     По страницам районной газеты.   ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-06-06

Зарегистрировалось:

297

Сёння 107

Тыдзень 5,838

Месяц 5,838

Усяго 409,762

21 лютага адзначаўся  Дзень роднай мовы – свята, якое аб'ядноўвае ўсіх, хто любіць  беларускае слова. У Глыбоцкай  ЦРБ  Дзень прайшоў падmaxresdefault назвай ”Гавары са мной па-беларуску“. 

Напярэдні свята супрацоўнікі бібліятэкі наведалі ДУА "Глыбоцкі дзяржаўны каледж “ і правялі для навучэнцаў бібліяквэст ”Код Роднай мовы: расшыфруй і пераможаш!“.
Тры каманды — ”Дранікі“, ”Дынама“ і ”Клёцкі“,  разгадвалі зашыфраванае выказванне ”Родная мова — душа народа“, выконваючы заданні: растлумачыць сэнс фразеалагізмаў, перакласці словы з рускай мовы на беларускую, сабраць разам разрозненыя часткі беларускіх прыказак, пазнаць, якому беларускаму  творцу належаць найбольш вядомыя паэтычныя радкі.

У чытальнай зале Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі вучні 9а  класа СШ №2 г. Глыбокае імя П. М. Свірко пісалі дыктоўку па творчасці М. Багдановіча Люблю і ведаю родную мову. Яе прысвяцілі 135-й гадавіне з дня яго нараджэння. 
Мерапрыемства прайшло ў рамках сумеснага з Глыбоцкім РК БРСМ праектам "Маладзёжны абанемент". Паколькі дыктоўку да Міжнароднага дня роднай мовы пісалі ў пятніцу, то, канешне, падтрымалі акцыю "Кожную пятніцу - роднае, сваё".

Дадаткова школьнікам было прапанавана ўспомніць паэтычныя радкі класіка і ўставіць у вершы паэта прапушчаныя словы. І калі "Слуцкія паясы" атрымаліся (высветлілася ў далейшым падчас праверкі) амаль як у арыгінале📃, то "Зімой" і "Па-над белым пухам вішняў" загучалі дзесь і па-новаму.  Бачна, што дзевяцікласнікі стараліся, бо рытм і рыфму вершаў Багдановіча захоўвалі.
Затым удзельнікаў чакаў тэст з 10-ці пытанняў, прысвечаных жыццю і творчасці Максіма Багдановіча.  

Напружаная інтэлектуальная праца змянілася забаўляльнай гульнёй ”Беларускія брэнды“. Вучні з захапленнем  суадносілі лагатыпы вядомых айчынных вытворцаў з іх назвамі. Над заданнем працавалі дзве каманды. Справіліся на "ўра".

Спадабалася школьнікам і  выстава-інсталяцыя Словы-знічкі. Тут кожны жадаючы мог праверыць сябе на веданне ўстарэлых і рэдкіх беларускіх слоў. Гэта стала сапраўдным моўным адкрыццём для многіх.
З цікавасцю вучні слухалі агляд кніжнай  выставы Незнаёмая Беларусь: кніжныя адкрыцці, пазнаёміліся  з рэдкімі выданнямі і новымі кнігамі, якія адкрываюць малавядомыя старонкі гісторыі і культуры  краіны.

Завяршыўся Дзень роднай мовы праглядам дакументальнага фільма пра стварэнне легендарнай савецкай кінастужкі Прыгоды Бураціна‟. Роднае, сваё.
Гэты фільм  выбрана невыпадкова, бо 1 студзеня 1976 года, роўна 50 гадоў таму назад!, ён выйшаў на экраны. Школьнікі даведаліся, як ішлі здымкі гэтай любімай не адным пакаленнем гледачоў карціны і якая прынесла славу кінастудыі  ”Беларусьфільм“. 

60c1a8e3 03c6 4484 ab16 2a682cb8b79cdbcc508a 6874 4fea afd7 02d0eb8e062c

 Загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі  І.Сіманковіч