Галерея книжных новинок «Летом с книгой я дружу»
Святая заступніца зямлі Беларускай
Выставка-портрет «Небесные покровительницы Беларуси»
"Чытацкі чамадан на лета"
В июне – новый автор — Ольга НАЗАРОВА
Год 1953 — в истории города и района
Юбилейные книги 2026 года
Галерея книжных новинок «Летом с книгой я дружу» действует в Глубокской детской библиотеке в рамках акции «Вместе весело читать» ... Читать далее...
У Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы працуе выстава-агляд ”Святая заступніца зямлі Беларускай‟, прымеркаваная да Дня памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай (5 чэрвеня). ... Читать далее...
   С 5 по 21 июня в читальном зале Глубокской детской библиотеки работает книжная выставка «Небесные покровительницы Беларуси», которая посвящена судьбам, жизни и деятельности двух... Читать далее...
У першую летнюю пятніцу бібліятэкары Глыбоцкай раённай бібліятэкі сабралі вось такі чамаданчык для нашых чытачоў! ... Читать далее...
Писатель-загадка. ... Читать далее...
     По страницам районной газеты.   ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-06-06

Зарегистрировалось:

297

Сёння 106

Тыдзень 5,837

Месяц 5,837

Усяго 409,761

 02 Mova 04

 

“Наша мова самая звонкая, пявучая, жывая, непаўторная, ласкавая і самая дарагая для кожнага беларуса…” – такімі словамі Максіма Танка пачалося гучнае чытанне “Гучы, мая родная мова!”, якое прайшло 21 лютага ў памяшканні  ДУА "Карабоўская сярэдняя школа імя Р. І. Мацеюна".

У час мерапрыемства прысутныя пачулі і адчулі прыгажосць і мілагучнасць беларускага слова. Удзельнікі чыталі вершы класікаў беларускай літаратуры Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка і іншых беларускіх паэтаў.

Падчас мерапрыемства вучні пазнаёміліся з гісторыяй з’яўлення свята, вядучыя звярнулі ўвагу гледачоў на неабходнасць захавання беларускай мовы як нацыянальнага скарбу.

Заг. Карабоўскай сельскай  бібліятэкі-клуба Л.Ф. Спалівіс

Karaby Mova 2025 02 21 15 46 20 973 2Karaby Mova 2025 02 21 15 46 20 973 1Karaby Mova 2025 02 21 15 46 20 973 3Karaby Mova 2025 02 21 15 46 20 973 4Karaby Mova 2025 02 21 15 46 20 973 5

 

 

 

 

 

 

 

 

  

Цік - так ходзікі

Мне чатыры годзікі,

Чуб ільняны светларусы

Тата з мамай беларусы.

П'ём гарачую гарбату

З мёдам майскім у прыкуску

І мяне бабуля вучыць
Размаўляць па беларуску.

За бабуляй паўтараю
Што ні слова быццам песня,
Белавежжа, Навагрудак Нарач,
Вязынка, Палессе.

Словы родныя люблю я
Вершаў ведаю багата,
Гукі мовы беларускай
Пахнуць верасам і мятай.

Такі верш Леаніда Пранчака слухалі і вучылі дзеткі, якія наведалі Запрудскую сельскую бібліятэку 21 лютага. А  яшчэ разгадвалі крыжаванку і малявалі рамонкі, на пялёстках якіх пісалі беларускія словы  да тэмы -- Беларусь, маці, мова.

Zapruddze Mova 2

 

Zapruddze Mova 3Гаравая Г.К., бібліятэкар Запрудскай сельскай бібліятэкі

 

 

  

 

 У Дзеркаўшчынскай сельскай бібліятэцы Дзень роднай мовы прайшоў пад заклікам “Слаўлю цябе, беларуская

Dzerkauvzhchyna 2 слова!” Наведвальнікаў сустракала выставу “Зорны вяночак беларускіх пісьменнікаў і паэтаў” і кожнага з іх бібліятэкары запрашалі прыняць удзел у моўнай акцыі  “Адкрый для сябе беларускую кнігу”. 

Dzerkauvzhchyna 1Дзеці і дарослыя актыўна і з цікавасцю адказвалі на пытанні віктарыны “Што ты ведаеш пра родную мову? 

На працягу дня работнікі бібліятэкі старанна размаўлялі на роднай мове, чым заахвочвалі да гэтага і наведвальнікаў! 

Бука В.В., загадчык Дзеркаўшчынскай сльскай бібліятэкі.