Галерея книжных новинок «Летом с книгой я дружу»
Святая заступніца зямлі Беларускай
Выставка-портрет «Небесные покровительницы Беларуси»
"Чытацкі чамадан на лета"
В июне – новый автор — Ольга НАЗАРОВА
Год 1953 — в истории города и района
Юбилейные книги 2026 года
Галерея книжных новинок «Летом с книгой я дружу» действует в Глубокской детской библиотеке в рамках акции «Вместе весело читать» ... Читать далее...
У Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы працуе выстава-агляд ”Святая заступніца зямлі Беларускай‟, прымеркаваная да Дня памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай (5 чэрвеня). ... Читать далее...
   С 5 по 21 июня в читальном зале Глубокской детской библиотеки работает книжная выставка «Небесные покровительницы Беларуси», которая посвящена судьбам, жизни и деятельности двух... Читать далее...
У першую летнюю пятніцу бібліятэкары Глыбоцкай раённай бібліятэкі сабралі вось такі чамаданчык для нашых чытачоў! ... Читать далее...
Писатель-загадка. ... Читать далее...
     По страницам районной газеты.   ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-06-07

Зарегистрировалось:

298

Сёння 988

Тыдзень 8,071

Месяц 8,071

Усяго 411,995

 Rekom vzrocl chitateli

25.01.2022

У Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы адбылася сутрэча з цікавай кнігай. 

Кнізе “Прынцэса тусоўкі” аўтара Яўгена Хвалея, які ў студзені адзначыў сваё 75-годдзе, пашчасціла.Яна атрымала Пасведчанне чытацкіх сімпатый па выніках конкурсу водгукаў «Лепшая беларуская кніга».

Hvalej JУраджэнец Стаўцобскага раёна, Яўген Хвалей пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971, філалагічны факультэт) настаўнічаў, працаваў у беларускіх выдавецтвах, на Беларускім радыё і тэлебачанні. Першыя творы пачаў друкаваць у 1963 годзе. Аўтар пяці кніг паэзіі «Ярына» (калектыўны зборнік «Нашчадкі», 1979), «Прычасце» (1983), «Зялёны прамень аеру» (1987), «Квадраты памяці» (1992), «Прыстань віцінаў» (1996). Дзецям прысвечаны яго казкі і вершы кніг «Насціны гасціны» (1989), «Каця на планеце радапедаў» (1997), «Дзіва-сны дзяўчынкі Вікі» (2002).У перыядычным друку яго ведаюць як крытыка.

boocoverУ 1991 г.  выйшла аповесць Я. Хвалея “Пацукі”. Гэта быў яго першы твор у жанры прозы. Сюжет аповесці незвычайны: у школе, дзе вучацца дзевяцікласніцы Таня Касмылёва і Вераніка Рагозіна, здарыўся няшчасны выпадак… Паступова завастраючы сюжэт, аўтар закранае многія праблемы сучаснай школы. З’яўленне гэтага твора выклікае рэзананс сярод чытачоў старэйшага школьнага ўзросту і настаўнікаў.

 

 

 

 

 

IMG 1ee5c10c3319849011ce907b8ca2fd00 VУ беларускай лiтаратуры не так шмат твораў, якiя распавядалi б пра жыццё падлеткаў з усiмi яго праблемамi i часам страшнымi драмамi. Пасля тых драм дарослыя рукамi разводзяць: хто б мог падумаць? Гэта ж дзецi...

Аповесць «Прынцэса тусоўкi» якраз з нешматлiкiх кнiг, якiя гэтую нiшу запаўняюць. Дакладна ведаю, што гэты твор, якi ўваходзiць у школьную праграму, вельмi любяць i школьнiкi, i настаўнiкi. Хоць напiсаны не сёння: падлеткi там слухаюць Modern Talking на касетных магнiтафонах, носяць «вараную» джынсоўку i ведаюць, што такое дэфiцыт на модныя рэчы. Але актуальнасць не страчаная. Тым больш напiсана вельмi дынамiчна, з дэтэктыўнай iнтрыгай.

IMG 8ed012be8931fcf72e94e31819e0e9e9 VУ невялiкiм гарадку на пустыры знойдзена мёртвай, звязанай, з кляпам у роце дзевяцiкласнiца Веранiка Рагозiна. Дзяўчынка гожая, выдатнiца–разумнiца. Да расследавання далучаюцца не толькi мiлiцыянеры, але i настаўнiкi, аднакласнiкi. Але нечаканасць у падзеях выяўляецца толькi для дарослых, якiя не жадалi заўважаць таго, што адбываецца з дзецьмi, а адбываюцца рэчы жорсткiя. Нашмат больш жорсткiя, чым можна ўявiць. Наркотыкi, згвалтаванне, забойствы, фармiраванне банд — гэта не дзесьцi, а ў суседнiм двары, у закiнутым бункеры, у школе на вашай вулiцы.

IMG 703eee8f50fb69999234492644bd5a7e VАнтаганiстка выдатнiцы Рагозiнай Таня Касмылёва яшчэ ў першыя гады навучання, калi ёй не дазволiлi з–за кепскiх адзнак даглядаць у жывым кутку класа мiлых хамячкоў, проста перадушыла iх. А цяпер яна нацэлiлася на аднакласнiка, прыгажуна Вадзiма Цэхановiча, у якога раман з Рагозiнай... Але Таня ўжо ведае, што свайго можна дабiвацца любымi сродкамi. Не запрашаюць на танец — кiнуць магнiтафон у вогнiшча. Насмiхаецца аднакласнiца — спiхнуць яе з даху. Пра такiх кажуць — «тармазоў няма». Як няма i дарослага чалавека, якi б зразумеў i падказаў, — мацi–таваразнавец толькi адкупляецца моднымi рэчамi i прывяла каханка ў дом, бацьку пасадзiлi за махiнацыi — не без удзелу журналiсткi, мацi той самай Веранiкi Рагозiнай...    Часам аповесць нагадвае атмасферу «Уладара мух» Голдынга. Але аўтар не завяршае безнадзейнасцю. Бо ёсць i добрыя неабыякавыя людзi. Як настаўнiца, якая не заўважыла выспяванне трагедыi, i цяпер хоча выправiць сваю вiну. Ёсць раскаянне i спачуванне ў самiх падлетках. 

Ці трэба чытаць такія кнігі?

Трэба, каб ведаць, што бывае ў жыцці і як выбіраць свой шлях у будучыню...  

Яцкоўская С.П., заг. Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі