Приближается Вишнёвый фестиваль
Па часопісных старонках вандравалі ў Івесьскай бібліятэцы-клубе
Велосипед — это двухколесное (или трехколесное) транспортное средство,
"В дружбе — наша сила!" — заявили читатели Запрудской библиотеки
Ліпеньскія пятніцы
Глыбоцкая дзіцячая бібліятэка з інтэрактыўнай пляцоўкай “Ганаруся табой, мая Беларусь”
ПРАЗДНИК ФОТОГРАФОВ
Хто сказаў, што ў бібліятэцы сумна? Толькі не ў Івесі! ... Читать далее...
приводимое в движение мускульной силой человека через ножные педали. Берегите его! ... Читать далее...
 В Запрудской сельской библиотеке собрались друзья, чтобы отметить июльские праздничные дни — дружбы и загадывания загадок... ... Читать далее...
Ежегодно 12 июля все любители и профессионалы, причастные к фотографии отмечают этот праздник. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-07-16

Зарегистрировалось:

300

Сёння 807

Тыдзень 2,656

Месяц 9,716

Усяго 440,348

Zapruddze 2Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад.

Але гэта не пра супрацоўнікаў Запрудскага Дома фальклору і бібліятэкі, якія  штогод стараюцца арганізаваць валачобнікаў,  абыйсці  вяскоўцаў і павіншаваць іх са святам. Так адбылося і ў гэтым годзе.

На Вялікдзень  дзеці разам з дарослымі ладзілі гэты  абрад.

Валачобнікі, прыбраўшыся ў народныя строі, выйшлі з мясцовага сельскага Дома фальклору з песняй “Святы Вялікдзень”, каб аднавяскоўцы іх пачулі і пачалі рыхтавацца да радаснай сустрэчы. Абыйшлі дзесьці каля  20 хат в. Запруддзе.  Зайшоўшы ў двор, дзеці-валачобнікі пыталіся ў гаспадароў дазволу павіншаваць са святам. Атрымаўшы яго, выконвалі велікодныя песні і гаварылі цёплыя словы. У валачобнікаў заўсёды з сабой вялікі кошык, у якія яны збіраюць падарункі ад тых, каго наведалі.

Цікава, што ў пахмурнае надвор'е раптам выглянула сонейка: усе гадзіны, пакуль хадзілі валачобнікі, было светла і радасна. Такая вось удзячнасць ад прыроды за добрыя спевы і шчырыя віншаванні з пажаданнямі здароўя, дабрабыту, асабістага і сямейнага шчасця.

Zapruddze 1Zapruddze 3Zapruddze 4Zapruddze 5

 Татарчук А.М., метадыст Глыбоцкай ЦРБ