Завочнае падарожжа “Па сцяжынках роднай Азярэччыны”
Вучні 5-7 класаў Азярэцкай школы наведалі мясцовую сельскую бібліятэку. Хлопчыкі і дзяўчынкі разам з бібліятэкарам адправіліся ў завочнае падарожжа “Па сцяжынках роднай Азярэччыны”.
Разам яны ўзгадалі гісторыю вёскі і роднай школы, даведаліся пра ўзнікненне назваў навакольных вёсак.
Бібліятэкар нагадала ім імёны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і славутых землякоў, якія праслаўлялі саўгас “Азярцы” і сваю малую радзіму.
Бібліятэкар распавяла пра помнікі мінулай вайны, пра каталіцкі і праваслаўны храмы на тэрыторыі сельсавета.
Вучні наведалі этнаграфічны пакой, дзе не толькі ўбачылі, але і патрымалі ў руках рэчы мінулага побыту.
Завочная экскурся пакінула прыемныя ўражанні і пазітыўныя эмоцыі ў школьнікаў і яшчэ раз пераканала ў тым, наколькі важна любіць, ведаць і паважаць свой родны край.
Мерапрыемства прайшло ў рамках пректа “Кожую пятніцу – роднае сваё”.





Мышкоўская М.К., бібліятэкар Азярэцкай сельскай бібліятэкі.
- 153
