Назвы Радзімы ўзгадвалі ў Мнюцкай бібліятэцы

Бібліятэкар Мнюцкай бібліятэкі штомесяц наведвае чытачоў аддаленых вёсак з абменам кніг.
Адно з апошніх наведванняў прайшло пад назвай “Назвы маёй Радзімы”.
Сустрэчы з чытачамі былі цёплымі і насычанымі іх ўражаннямі і ўзгадкамі пра родныя мясціны.
Яны дзяліліся жыццёвымі гісторыямі і падзеямі, узгадвалі назвы мясцін роднай старонкі, разважалі, чаму яны так называюцца.
Вечар-успамін “Назвы маёй Радзімы” прайшоў у цёплай і сяброўскай атмасферы, напоўненай узаемнымі ўспамінамі і памятнымі размовамі пра свае мясціны.
Назвы, якія ўсталяваліся ў пэўных месцах з'яўляюцца важнай часткай мясцовай культуры. Новыя тапонімы, пачутыя ад вяскоўцаў, дапоўняць краязнаўчы матэрыял "Назвы маёй радзімы".


Рабянок А.І., бібліятэкар Мнюцкай сельскай бібліятэкі
- 101
