Пазнавальна-забаўляльная гульня "Мы прыйшлі ў госці да Снегавіка" прайшла ў Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы
18 студзеня адзначаецца Сусветны дзень Снегавіка, аднаго з персанажаў, з якім у людзей асацыіруецца зіма і Новы год.
На малодшым абанеменце Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі для ўсіх жадаючых прайшла пазнавальна-забаўляльная гульня "Мы прыйшлі ў госці да Снегавіка".
Дзеці і іх бацькі актыўна адгадвалі "Зімовыя загадкі"; успомнілі кнігі, творы і мультфільмы дзе ёсць герой Снегавік; узгадвалі самыя розныя прафесіі Снегавіка — гэта і вартаўнік у навагодняй ёлкі, і паштар, і нават шафёр снежнага аўтамабіля, на якім раз'язджае Дзед Мароз. Самым актыўным сваім "гасцям" Снегавік падарыў салодкія прызы.



- 139
