14 лютага ў Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбыўся паэтычны вечар ”Прекрасная страна -- Любовь“. На вечар былі запрошаны актыўныя чытачы бібліятэкі і ўдзельнікі літаратурна-музычнай гасцёўні ”Сустрэчы для душы“.
Вядучыя і прысутныя вялі гутарку аб чалавечых пачуццях, узаемаадносінах паміж жанчынай і мужчынам. На сустрэчы было шмат відэапаэзіі як вядомых так і малазнаёмых паэтаў Беларусі і Расіі. Узрушыў і не пакінуў раўнадушным відэакліп на верш А. Качаткова ”С любимыми не расставайтесь“.
Гучалі вершы, напісаныя ўдзельнікамі мерапрыемства. Уласныя паэтычныя творы пра каханне чытала Таццяна Ломыш, якая падзялілася ўспамінамі, як у маладосці мела магчымасць прысутнічаць на вечары паэта Р. Раждзественскага.
Вядомыя вершы гучалі ў выкананні Святланы Баброўскай і Данаты Сярогінай. Вельмі душэўнай была музыкальная частка, калі прысутныя выконвалі песні пад акампанемент Людмілы Бухаравай.
Завяршыўся вечар урыўкам з рок-оперы ”Юнона і Авось“, дзе гучала песня ”Я тебя нікогда не забуду...” у выкананні легендарнага М. Карачанцава.
Юркевіч Ж.Б., бібліятэкар чытальнай залы.