Помнікі Вялікай Айчыннай вайны Псуеўскага сельсавета

01 IMAG0001 1

Мы помстай сваёй начынялі гранаты

І слёзы, як кулі, паклалі ў набой.

Народныя мсціўцы, лясныя салдаты,

За волю і шчасце мы выйшлі на бой...

                                                                                  Г.Бураўкін

 

Kurgan 1970 Kurgan 1970 2 У лесе, у 2 км. на ўсход ад в.Вострава знаходзіцца Курган партызанскай славы, насыпаны ў памяць аб 1-й партызанскай брыгадзе імя А.В.Суворава і яе баявых дзеяннях.

У кастрычніку 1943 – маі 1944 гг.. нямецка-фашысцкія акупанты з мэтай акружэння і разгрому партызанскіх фарміраванняў Полацка-Лепельскай зоны правялі аперацыю “Веснавое свята”. Супраць народных мсціўцаў было кінута больш 60 тыс. салдат і афіцэраў рэгулярных частак, знятых з фронту, войск СС і паліцэйскіх, вялікая колькасць ваеннай тэхнікі.

З карнікамі вяла бой партызанская брыгада імя Суворава І-га Вілейскага аб’яднання (камандзір П.А.Хомчанка, камісар М.А.Усаў). Сумесна з брыгадай імя Кароткіна Віцебскага аб’яднання яна трымала 25-ці-кіламетровы ўчастак абароны ўздоўж возера Шо і на правым беразе р.Шоша на тэрыторыі Глыбоцкага раёна. Абедзве брыгады налічвалі каля 1200 партызан. Нягледзячы на перавес у сілах ворага 3-4 мая брыгада імя Суворава прарвала блакаду, разграміла варожы гарнізон на станцыі Кульгаі і выйшла з акружэння.

Узвядзенне Кургана Славы закончылася летам 1970 г. Па трох трапах, як па жывому канвееру, зямля падавалася наверх у вёдрах. Побач, на лузе, наразаўся дзёран і дастаўляўся да кургана. Ім замацоўваліся схілы.

На схілах кургана 2 пліты, на якіх выбіты імёны 9 партызан кулямётнага разліку, што загінулі ў час прарыву варожай блакады. Каменшчык-гравійшчык В.В.Пліско нанёс наступны надпіс: «22 апреля 1944 года на этом месте в неравной борьбе против немецко-фашистских захватчиков геройски погиб пулемётный расчет бригады имени Суворова — командир отделения Заяц С. П., рядовой Мирош В. П.» 

Побач другі надпіс: «В апреле 1944 года на рубеже реки Шоша против немецко-фашистских захватчиков пали смертью героев бойцы партизанской бригады имени Суворова: начальник штаба отряда «Большевик» Вяльцын Д. Ф. 1912 г., погиб 25 апреля 1944 г., бойцы отряда имени Чкалова Дударенко В. И. 1909 г., погиб 14 апреля 1944 г., Марцинкевич А. А. 1923 г., погиб 22 апреля 1944 г., Конон А. И. 1924 г., погиб 27 апреля 1944 г. Лишевский И.И. 1911 г., погиб 27 апреля 1944 г., Беглик Г. И. 1913 г., погиб 27 апреля 1944 г., боец отряда «Большевик» Харевич Н. А. 1922 г. погиб 25 апреля 1944 года. Вечная память павшим в боях за честь и независимость Отчизны, за счастье и свободу народов!»

Л-ра: Калодзіч, А. Ветэраны ў страі застаюцца / А.Калодзіч // Шлях перамогі.– 1982.– № 79 

Ives IMAG0001 2

Супраць будынка культурна-гістарычнага цэнтра вёски Івесь знаходзіцца помнік землякам. Скульптурная кампазіцыя –  фігуры мужчыны, двух жанчын і трох дзетак, аднаго з якіх жанчына трымае на руках – даніна памяці мірнаму насельніцтву, якое разам з партызанамі вынесла ўсе цяжкасці ваеннай акупацыі і аперацыі “Прарыў” 1944 года.

Ives IMAG0001 1Побач з помнікам мірным жыхарам знаходзіцца індывідуальная магіла невядомага салдата, які першапачаткова быў пахаваны ў в.Хралы. На магіле пастаўлены помнік у выглядзе бетоннай піраміды з зоркай наверсе.

 

На помніку шыльда “Воінскае пахаванне №4063”.

  

 

Kozlov DSCN3210У в.Псуя стаіць мемарыяльны знак у гонар генерал-лейтэнанта, Героя Савецкага Саюза, ураджэнца Псуеўшчыны, Казлова Пятра Міхайлавіча. На помніку надпіс “Памятный знак установлен в честь уроженца деревни Колено Псуевского сельсовета генерал-лейтенанта, командующего армией, Героя Советского Союза Петра Михайловича Козлова. 1893-1944”  

Raykom

 

 

 

 

Помнік Пліскім падпольным райкамам КП(б)Б і ЛКСМБ, якія дзейнічалі ў наваколлі в. Вострава ў 1942-1944 гг.. Помнік уяўляе сабой стэлу са сцягам, на якім выявы партызана і жанчыны. Гэта сімвал таго, што падпольны райкам аб’ядноўваў у антыфашысцкай барацьбе як партызан, так і мірнае насельніцтва. Актыўны ўдзел у падпольнай дзейнасці прымалі і жанчыны.

На помніку надпіс “Недалеко от этих мест с 1942 по 1944 г. находился Плиский подпольный райком партии и Плиский подпольный райком комсомола. Вечная слава героям, павшим в боях за свободу и независимость нашей Родины”. 

Помнік размешчаны ў цэнтры вёскі каля будынка былой Востраўскай школы. Адкрыццё адбылося ў 1984 г. Мемарыяльны знак стаў вынікам сумесных высілкаў партыйнага кіраўніцтва Глыбоцкага раёна, у т.л. М.П.Чарапкоўскага, які прымаў непасрэдны ўдзел ў рэалізацыі гэтага праекта.

У чэрвені 2024 года ў рамках міжнароднага гісторыка-патрыятычнага праекта "Лічбавая зорка" БРСМ,Voctrava Pjmnik padpollyu QR kod побач з помнікам усталявана таблічка з QR-кодам, які дазваляе наведвальнікам сканіровать код з дапамогай смартфона і атрымаць доступ да інфармацыі аб гэтым памятным месцы. 

 

Ostrovo bratskaya mogila 2 Ostrovo bratskaya mogila На брацкай магіле воінаў і партызан у в.Вострава, на мясцовых могілках, пастаўлены абеліск з надпісам “Вечная слава воинам и партизанам, погибшим в боях за свободу  и независимость нашей Родины 1941 – 1945”. На помніку шыльда “Воінскае пахаванне №4072”.  

 Ugly

У ліпені 1969 (1968?) года на месцы спаленай вёскі Вуглы, на папялішчы хаты Ананіча Юльяна Васільевіча ўстаноўлены помнік. На помніку надпіс “Товарищ! Помни! 2 января 1943 года деревня Углы была сожжена и её 19 мирных жителей расстреляны захватчиками!” 

Помнік зроблены з камня рабочымі саўгаса “Яблынька” і вучнямі Псуеўскай васьмігадовай школы пад кіраўніцтвам прараба Іванова Рамана Іванавіча па праекту дырэктара саўгаса Угніча Івана Пятровіча. 

Помнік размешчаны на скрыжаванні дарог Падсвілле – Вострава – Кублічы – Ліпава – Псуя, за мастом праз раку Шошу.

Л-ра: Мацынкевіч, Р. Сястра Хатыні: вёска Вуглы / Р.Марцынкевіч  // Шлях перамогі.– 1987.– 21 ліпеня 

 

Latyshi 1966 1 адкрПомнік-стэла на месцы дыслакацыі Штаба 1-й партызанскай брыгады імя А.В.Суворава Вілейскага злучэння ў в. Ліпава.  Партызаны брыгады праводзілі дыверсіі на камунікацыях праціўніка, удзельнічалі ў “рэйкавай вайне” на ўчастку Крулеўшчына – Варапаева.

У памяць аб гэтых баях у 1964 г. пастаўлены помнік-стэла. На ім здалёку бачны Ордэн Вялікай Айчыннай вайны і надпіс: “Здесь была организована и вела борьбу с захватчиками бригада имени Суворова”. Урачыстае адкрыццё помніка адбылося 8 мая 1966 г. Помнік зроблены з камня і цэглы, пастаўлены супрацоўнікамі Глыбоцкага раённага аддзялення сувязі, рабочымі і служачымі саўгаса “Яблынька”.

Помнік-стэла знаходзіцца за 2 км на ўсход ад в.Вострава, на ўсходняй ускраіне вёскі Ліпава, на скрыжаванні дарог Подсвілле-Вострава-Кублічы-Ліпава-Псуя

Л-ра: Захарчонак, Ф. Памяць людская не згасне // Веснік Глыбоччыны.– 2005.– 9 ліпеня; Семураў, Ф. Вораг не прайшоў // Шлях перамогі.– 1968.– 23 студзеня

 

Psuya aerodrom Latyshi 1966 2 адкрУ лясным урочышчы Зімнік пастаўлены абеліск-указацель месца былога партызанскага  аэрадрома. Тут у гады Вялікай Айчыннай вайны (1943 г.) знаходзіўся аэрадром партызанскіх брыгад імя А.В.Суворава 1-га Вілейскага злучэння, імя І.І.Кароткіна Віцебскага злучэння і брыгады “Кастрычнік”.

На месцы аэрадрома летам 1976 (1975?) г. устаноўлены  абеліск-указацель з надпісам “Здесь в 1943 году был партизанский  аэродром бригад имени Короткина, имени Суворова, “Октябрь”. Абеліск зроблены з мармуровай крошкі майстрамі Пліскага прамкамбіната, устаноўлены работнікамі Ліпаўскага лясніцтва. 

Абеліск размешчаны за 5 км ад в.Ліпава, за 8 км ад в.Альховікі, па дарозе Падсвілле – Чыстае – Ліпава – Кублічы.

LipovoНа брацкай магіле ахвяр фашызму ў в.Ліпава ў 1976 г. пастаўлены помнік на ўшанаванне памяці 12 жыхароў, якіх 28 красавіка 1944 г. загубілі нямецка-фашысцкія акупанты.

На ім надпіс “Здесь 28 апреля 1944 года немецко-фашистскими захватчиками заживо сожжены мирные жители дер. Липово Перхунович Лукьян – 89 лет, Белинская Анна – 35 лет, Решетник Альжбета – 90 лет, Решетник Марта – 70 лет, Войткевич Анеля – 80 лет, и другие, всего 12 человек”. Там жа было пахавана 7 невядомых.

На помніку шыльда “Воінскае пахаванне №5599”. Помнік размешчаны на ўсходняй ускраіне вёскі Ліпава.  

У 1951 г. з вёсак Слабада, Слабодка, Калечполе, з узлескаў і палян навакольных лясоў, былі звезены ў Псую і пахаваны на вясковых могілках у брацкай магіле астанкі 40 воінаў і партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941-44 гадах. З усіх пахаваных вядома толькі 5 імён загінуўшых, гэта партызаны Кураш Сільвестр Сямёнавіч, Ананіч Юльян Вікенцьевіч, Драздовіч Сабіна Аўгусцінаўна, Драздовіч Мустаф Аўгусцінавіч, Сальнікаў Максім Іосіфавіч. Імёны астатніх невядомыя.

У 1965 годзе на магіле ўстаноўлены абеліск. На помніку шыльда “Воінскае пахаванне №4872”.

Psuya 02На ўшанаванне памяці 75 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў цэнтры Псуі пастаўлены помнік- стэла. На помніку надпіс “Вечная слава воинам и партизанам, павшим в боях за свободу и независимость нашей Родины в 1941-1945 годах! Памяти павших будьте достойны, вечно достойны. 1941-1945”

Помнік зроблены ў 1964 (1968?) годзе з камня і цэглы рабочымі саўгаса “Яблынька” пад кіраўніцтвам прараба Іванова Рамана Іванавіча, па праекту дырэктара саўгаса Угніча Івана Пятровіча.

Л-ра: Волкаў, І. Крокі ў бессмяротнасць // Шлях перамогі.– 1989.– 9 мая.

"Вёсачка-партызанка", - так кажуць мясцовыя жыхары пра вёску Хралы. У гады вайны партызаны мелі тут прыстанішча. Вяскоўцы захоўваюць памяць аб сваіх продках, якія аказвалі дапамогу патызанам у часы ліхалецця. Па уласнай ініцыятыве яны пазначылі хаты, ў якіх размяшчаліся партызанскія штаб, медпункт... 

0 91e85 1f5efbda XXLHroly IMAG0001 1Hroly IMAG0001 3Hroly IMAG0001 4P1280677P1280681P1280683P1280705

 

 

Пошук па сайту

Russian Belarusian Chinese (Traditional) English French German Italian Spanish
Версия для слабовидящих

Banner 2 belyj fon

Simvaly RB

kulturaby

2024 gk

80 гадоў вызвалення Беларусі

mchs

pravo.by logo main

glub rik

02

kidspomogut.by

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

scyag gerb

ncpi

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 1

Учора 192

За тыдзень 1672

За месяц 3738

Усяго 185033

Перыяд:

2018-01-01 - 2024-12-14

Зарэгістравалася: 286