Прайсці мы шмат з табой змаглі,
Ішлі праз полымя і дым мы,
Каб болей людзі на зямлі
Не паміралі маладымі.
А.Пысін
Побач з будынкам сельскага клуба і бібліятэкі былога калгаса “Новый путь” у в. Запруддзе, на ўшанаванне памяці 37 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1974 годзе пастаўлены помнік – скульптура воіна.
На помніку надпіс “Слава героям, павшим в борьбе с немецким фашизмом за нашу советскую Родину” і імёны загінуўшых землякоў.
У цэнтры в. Капыльшчына на ўшанаванне памяці землякоў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, у 1968 годзе ўстаноўлены помнік-абеліск. На абеліску надпіс “ВЕЧНАЯ СЛАВА ЗЕМЛЯКАМ, ПАВШИМ В БОЯХ ЗА СВОБОДУ И НЕЗАВИСИМОСТЬ НАШЕЙ РОДИНЫ.1941-1945” і шыльды з імёнамі 62 загінуўшых землякоў.
Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчыную вайну, пастаўлены ў цэнтры вёскі Лучайка ля будынка былога Дома культуры.
Помнік уяўляе сабой гранітную стэлу з сімвалізаванай ордэнскай лентай і выявай Ордэна Перамогі. На ім шыльды з надпісам “1941-1945” и прозвішчы загінуўшых землякоў. Помнік устаноўлены ў 1988 г.
Рашэннем выканкама Віцебскага абласнога савета народных дэпутатаў ад 27.12.1990 № 348 помнік унесены ў Дзяржаўны спіс нерухомых помнікаў гісторыі мясцовага значэння.
Помнік на месцы расстрэлу за сувязь з партызанамі ў в.Сасноўка сям’і Жука Уладзіміра.
На помніку надпіс “Здесь похоронены зверски убитые немецкими фашистами за связь с партизанами в 1944 г.” (пахаванне ў в.Дылевічы)
05.05. 2017 г. брацкаму пахаванню нададзены статус воінскага пахавання.
Л-ра: Карніловіч, Л. Тут лёсы сплецены ў адзін / Л.Карніловіч // Веснік Глыбоччыны. — 2017. — 1 ліпеня.
Помнік на месцы расстрэлу сям’і Міроша Нікандра Іванавіча за сувязь з партызанамі. На помніку надпіс “Трагически умерли в 1943 году Мирош Никандр Иванович 1904 г.р., Мирош Елена 19... г.р., Мирош .... 1935 г.р.” (1 км. ад в.Лучайка). 05.05. 2017 г. брацкаму пахаванню нададзены статус воінскага пахавання.
Л-ра: Карніловіч, Л. Тут лёсы сплецены ў адзін / Л.Карніловіч // Веснік Глыбоччыны. — 2017. — 1 ліпеня.
Трагічны лёс напаткаў і сям’ю Альсевіча Браніслава Лукіча, якая была расстраляна за сувязь з партызанамі. На месцы гібелі сям’і ў 1947 годзе пастаўлены помнік (за 300 м. ад дарогі сярод поля, каля в.Лучайка).
У канцы верасня 1941 года ў будынку палаца графа Молле ў в.Залессе-Астроўна немцамі быў створаны паліцэйскі гарнізон. У 1943 г. (па іншых крыніцах у красавіку 1944) партызаны атрада імя Шчорса (брыгада імя Ракасоўскага) ў колькасці 45 чалавек пад кіраўніцтвам камандзіра атрада т. Хардзіна здзейснілі напад на гарнізон і разграмілі яго. У гэтым баю было захоплена ў плен 80 карнікаў.
У памяць аб гэтай падзеі на заходняй ускраіне вёскі ў 1975 годзе пастаўлена стэла. На ёй надпіс: «Здесь в 1943 году партизанами бригады Рокоссовского разгромлен немецко-фашистский гарнизон».
“В марте 1943 года Петр Миронович Машеров стал комиссаром в партизанской бригаде имени К.К. Рокоссовского. Одновременно он вступил в ВКП(б). Летом того же года нацистское командование сняло с передовой часть боевых формирований и бросило их на борьбу с партизанами, воспринимавшимися тогда уже как серьезнейшая угроза. П.М. Машеров получил приказ вырваться из оцепления и передислоцироваться на территорию бывшей Вилейской области.
Партизаны во главе со своим храбрым вождем не только с успехом решили эту задачу, но и сумели по пути следования разгромить укрепленный немецкий гарнизон, расположенный близ деревни Двор-Залесье в Глубокском районе. Командование врага было уничтожено, большинство же рядовых солдат перешли на сторону партизанского отряда. Кроме того, было захвачено множество трофеев: оружие, боеприпасы, снаряжение, продукты питания и прочее”.
Л-ра: Величко В.П. Его сердце билось для людей // Сын белорусского народа. Петр Машеров. Сборник статей. Составитель Н.И. Чехлов. — М., 2013. — С. 34.